1. Ачуняць, аднавіць свае сілы, здароўе (пасля хваробы, ранення). Захварэлі Шарык з Юркам у адзін дзень. Але Юрка паправіўся першы.Брыль.[Назарэўскі] расказаў, што не мог адразу ехаць, бо ранены і яшчэ не паправіўся.Чорны./Разм. Пра часткі цела. Сёлета нага паправілася — дала жонка рады, націраючы бадзягай.Чыгрынаў.// Стаць паўнейшым, патаўсцець. На выгодзе жывучы, .. [Пракоп] паправіўся і скруглеў.Вітка.
2. Палепшыцца, змяніцца на лепшае. Перад світаннем паляцела навальніца. «Добра, як, — меркаваў Сяльчонак, — яравыя паправяцца. Трава таксама».Асіпенка.//Разм. Стаць лепшым у маральных адносінах, выправіцца. Я ведаў бацькаву лупцоўку і абяцаў паправіцца.Дамашэвіч.Не апошні ж .. [Сяргей] быў чалавек у вёсцы... Спадзявалася [Анісся], а мо паправіцца... Усё магло стацца, не такіх папраўлялі.Лынькоў.
3. Выправіць сваю памылку (звычайна пры выказванні). — Прагледзіце яшчэ раз з Дорай... з Дорай Змітраўнай, — паправіўся .. [Дзімін], — падумаеце.Карпаў.
4. Прыняць больш зручную позу. Лабановіч паправіўся на возе, дастаў папяросы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kolej
м.
1. чыгунка;
kolej podziemna — метрапалітэн, метро;
kolej dojazdowa — пад’язны пуць;
jechać ~ą — ехаць чыгункай (цягніком);
2. чарга;
po ~i — па чарзе;
z ~i — а) у сваю чаргу;
затым, далей;
~e losu — зменлівасць лёсу;
kolej rzeczy — парадак рэчаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ху́ткасцьж. Geschwíndigkeit f -, -en, Schnélligkeit f -, -en; Témpo n -s, -s і -pi (муз.); аўта (перадача) Gang m -(e)s, Gänge;
ху́ткасць язды́ Fáhrgeschwindigkeit f;
набіра́ць ху́ткасць die Geschwíndigkeit stéigern;
зба́віць ху́ткасць die Geschwíndigkeit vermíndern;
е́хаць на пе́ршай ху́ткасціаўта im érsten Gang fáhren*;
пераключэ́нне ху́ткасцяўаўта Gángschaltung f -;
адпра́віць вялі́кай ху́ткасцючыг. als Éilgut [in Éilfracht] sénden*;
груз мало́й ху́ткасцічыг. Fráchtgut n -(e)s, güter;
◊
з ху́ткасцю мала́нкі blítzschnell
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
1.што. У вайне, у барацьбе адабраць захопленае ворагам або завалодаць тым, што належыць ворагу.
2.перан.; каго-што. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. у выніку барацьбы, настойлівасці, працы, выратаваць каго‑н. [Бабейка:] — Нават пасля вайны адваявалі гектараў пяцьдзесят у балота — вунь, бачыце, чарнее ралля, гэта ўзаралі на зіму.Хадкевіч.[Хірургу] не раз хацелася кінуць папрок гэтаму ганарліўцу, якога ён адваяваў ад смерці, але кожны раз яго спрактыкаваны розум раіў маўчаць.Васілевіч.
3.Разм. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць. [Царская дачка:] — Зноў ідзе на наша царства вялікае войска аж трох каралёў. А бацька мой стары ўжо — ваяваць не можа. Ці не паехаў бы ты за яго? — Куды мне ехаць, — кажа салдат. — Я ўжо сваё адваяваў.Якімовіч.
4.Разм. Праваяваць нейкі час, скончыць ваяваць. Адваяваць два гады. □ Не дачакаўся ў гэты час суровы, Стары шасцідзесятае вясны, Знайшоў спакой на могілках вясковых, Адваяваўшы спраўна тры вайны.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
конь, каня́; мн. ко́ні (зліч.2,3,4 кані́), ‑ей; м.
1. Буйная свойская аднакапытная жывёліна, якая выкарыстоўваецца для перавозкі людзей і грузаў, а таксама для верхавой язды. Запрагаць каня. Верхавы конь. Ехаць на кані.// Пакладаны самец гэтай жывёліны.
2. Шахматная фігура з галавой каня. Хадзіць канём.
3. Абабіты скурай брус на чатырох ножках для гімнастычных практыкаванняў. Практыкаванні на кані.
•••
Арабскі конь — адна з лепшых парод верхавых коней.
Быў конь, ды з’ездзіўся — тое, што і была кабылка, ды з’ездзілася (гл. кабылка).
На кані і пад канём — у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (быць, пабываць і пад.).
Ні па кані, ні па аглоблях — не так, як хацелася (выйшла, атрымалася і пад.).
Па конях! — кавалерыйская каманда для пасадкі на коней.
Траянскі конь — ашуканства, падманныя дзеянні (са старажытнагрэчаскага падання аб узяцці Троі з дапамогай вялікага драўлянага каня, у сярэдзіне якога былі схаваны воіны).
Ход канёмгл. ход.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́цца1, маюся, маешся, маецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Быць у наяўнасці; знаходзіцца; існаваць. Уласна кажучы, рашэнне магло быць і было толькі адно: ісці, не губляючы ні адной хвіліны дарэмна, ісці, пакуль маецца непарушны запас харчоў.Шамякін.[Аксіння:] — Ды мы, сынок, не былі б у крыўдзе, каб у цябе і сакрэты якія меліся...Лынькоў.
2. Адчуваць сябе. — Як маешся? — разглядаючы вільготнымі вачыма сябра .., спытаўся .. [Цімка].Карпаў.Раніцой, перад пачаткам урокаў, Клава заглянула ў школьны сад: як там маюцца яе бярозкі?Якімовіч.
3.(1і2ас.неўжыв.), зінф. Аб тым, што павінна быць. Меўся распачацца справаздачна-выбарчы сход прафсаюзнай арганізацыі.Карпюк.// Мець намер, збірацца зрабіць што‑н. Кафедра мелася рэкамендаваць кандыдатаў у аспірантуру.Шахавец.З дому Косця меўся ехаць крадком, але перад бацькам нібы прагаварыўся.Адамчык.
•••
Мецца на ўвазе — меркавацца, падразумявацца.
ме́цца2, нескл., н.
Разм. Тое, што і мецца-сапрана.
[Іт. mezzo — сярэдні.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Паслаць, накіраваць спецыяльна, з якой‑н. тайнай мэтай. Я ўжо не сумняваўся, што Сцяпана падаслалі, каб выведаць, што я ведаю пра іх справы.Асіпенка.Можа гэта.. [Люба] падаслала сваю маці, каб тая і Шуру адгаварыла ехаць [у вёску].Арабей.
2. Прыслаць, даставіць дадаткова. Падаслаць рабочых на будаўніцтва. Падаслаць яшчэ адну фурманку. Падаслаць грошай да стыпендыі.
3.Разм. Своечасова, к пэўнаму моманту, прыслаць. [Кастусь:] — Ты, брат, як ведаў, што я да цябе збіраюся: падводу падаслаў.Якімовіч.
падасла́ць2, падсцялю, падсцелеш, падсцеле; зак., што і чаго.
Паслаць што‑н. пад каго‑, што‑н. Падаслаць кажух пад бок. Падаслаць пярыну. □ — Эх, — уздыхнуў Лабановіч, — каб ведаў, дзе павалішся, там саломкі падаслаў бы...Колас.//каму, каго і без дап. Пакідаць подсцілу пад ногі жывёле. Падаслаць карове. Падаслаць гусей. □ Раз у тыдзень, а можа і радзей, браў.. [Сымон] жытнюю салому, каб падаслаць у хлявах.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Праяўляць весялосць, радасць і пад. пры дапамозе характэрных перарывістых гукаў смеху. Я б смяяўся, жартаваў бы, Каб вас чуць развесяліць.Колас.Мішка расказвае нешта, а хлопцы смяюцца.Брыль.«Я ўратаваў жыццё чалавеку», — ад гэтай думкі хацелася бегчы, смяяцца і спяваць.Шамякін./увобразнымужыв.Ізноў вясна, ручай ліецца, Шчабечуць птушкі, лес смяецца.Васілёк.Зямля ў прыгожых фарбах, Людзьмі смяецца вуліца, Заглянуць сонцу ў твар бы, Калі за хмары туліцца...Чарот.// Выражаць весялосць (пра вочы, твар і пад.). Вочы дзяўчыны радасна смяяліся, хоць выгляд у яе быў паніклы і разгублены.Ракітны.
2.зкаго-чаго. Насміхацца, здзекавацца з каго‑н.; высмейваць каго‑, што‑н. Смяюцца людзі з Кузьмовага сына.Якімовіч.Верыць ён [Вова] усім на свеце, І з яго смяюцца дзеці.Дзеружынскі.//Разм. Жартаваць, гаварыць несур’ёзна. — Цяньком лепш будзе ехаць, заедзі менш, — смяяліся сяляне.Пальчэўскі.
•••
Смяяцца ў бараду (рукаў) — смяяцца ціха, непрыкметна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
beat[bi:t]v.(beat, beaten)
1. біць, сту́каць
2. біць, збіва́ць, лупцава́ць;
beaten to death збі́ты да сме́рці
3. быць ле́пшым;
Nothing beats home cooking. Нічога не параўнаеш з хатняй ядой.
4. бі́цца, пульсава́ць (пра сэрца і да т.п.)
5. узбіва́ць (вяршкі, яйкі і да т.п.)
♦
beat about the bushBrE разво́дзіць антымо́ніі;
beat the air ≅ таўчы́ ваду́ ў сту́пе;
beat the clock зако́нчыць за́гадзя (што-н.);
beat one’s wayAmE, infmlе́хаць за́йцам;
off the beaten track у чо́рта на рага́х; невядо́ма дзе
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
за́яцм.
1.заал. (звярок) Háse m -n, -n; (самец) Rámmler m -s, -;
за́яц-руса́к Féldhase m;
за́яц-бяля́к Schnéehase m;
2.разм. (безбілетны пасажыр) blínder Passagier [-´ʒi:r] (на самалёце, караблі); Schwárzfahrer m -s, - (на аўтобусе, у цягніку);
е́хаць за́йцам als blínder Passagíer réisen; schwárzfahren*аддз.vi (s);
◊
за двума́ зайца́мі паго́нішся, ніво́днага не зло́віш wer zwei Hásen jagt, fängt gar kéinen;
забі́ць адны́м стрэ́лам двух зайцо́ў zwei Flíegen mit éiner Kláppe schlágen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)