Вяршня́ ’вяршыня’ (Яруш.) — старая лексема, утвораная пры дапамозе суф. ‑ьnʼa ад асновы vьrxъ‑. Да верх, ве́рхні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віла́тый ’вілаваты’ (Бяльк.). Утворана ад ві́лы (гл.) пры дапамозе дзеепрыметнікавага суф. ‑т‑, як і рус. сохатый ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́рак ’юрок, невялікая палачка з засечкамі, пры дапамозе якой намотваюць ніткі’ (Сцяшк. МГ). Да вір 3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскуха ’тая, якая вішчыць’ (КТС, І. Шамякін). Да віск (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑уха (< ux‑a).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гірма́ш ’кірмаш’ (Сцяшк.). Азванчэннем к‑ > г‑ (пры наяўнасці ў слове санантаў ‑p‑ і м‑) з кірм́аш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атаяса́міць ’прызнаць такім жа, аднолькавым’. Складаны дзеяслоў, утвораны са спалучэння той самы пры дапамозе цыркумфікса а‑ — ‑іць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манці́ла ’мянташка’ (калінк., Мат. Гом.). Балтызм. Параўн. літ. mentė̃ ’лапатка’. Утворана пры дапамозе суф. ‑іла < прасл. ‑idlo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламанта́, ломанта́ ’балбатун’ (кобр., Нар. лекс.). Да лямантава́ць (гл.). Рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суф. агульнага роду ‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ані́, з часціцы ні пры дапамозе ўзмацняльнай часціцы а‑. З ані‑ ўтвораны словы аніякі, аніяк і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысмыкну́ць ’прыпрасці’, прысмы́чка, прысмыка́чка ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (карэліц., Шатал.). Гл. смыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)