1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам, а так нечым кіслым.Арабей.
2.перан. Нясвежы, памяты. Сонны ацеслівы твар.// Прыдуркаваты, недапечаны. [Шпакоўскі:] — Маці не хоча аддаць Наташу за Высоцкага. Той характарам круты. А Наташа не хоча ісці за Саладуху. Гэты нейкі ацеслівы.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мышы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мышы, належыць ёй. Мышыная нара.// Падобны чым‑н. на мыш; такі, як у мышы. Праз акуляры блішчалі маленькія, хітрыя мышыныя вочкі.Бядуля.
2. Такога колеру, як мыш; шэры. Салдаты ў мышыным адзенні атрад за атрадам пачалі знікаць у воблаках пылу і дыму, сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацямне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пацямнеў, стаў цёмным. Моўчкі, нібы запамінаючы, .. [Алесь] сядзеў перад карцінай у пацямнелай ад часу раме.Караткевіч.У лесе і ў палях пачынала цямнець, шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю; разам з ім і нейкі смутак лажыўся на гэтыя пацямнелыя далі.Колас.Яго крыху пацямнелыя за восень і зіму валасы рассыпаліся на два бакі і падалі на лоб.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́ра,
1.Прысл.дашэры (у 1, 3 знач.).
2.узнач.вык. Пра хмурную пагоду. На дварэ было шэра і кісла, у вокны пёрся буйны і дажджысты вецер.Лобан.// Пра прыцемкі. У хаце шэра без агню і ціха.Брыль.// Пра адсутнасць утульнасці памяшкання, пакоя і пад. У хаце Нупрэя Сазанчука з’явіліся абразы і зніклі найбольш каштоўныя гаспадарчыя рэчы, стала няўтульна, шэра.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
drab
I[dræb]1.
adj.
цьмяны́; манато́нны, неціка́вы
2.
n.
1) цьмя́ны бруна́тна-шэ́ры ко́лер
2) нефарбава́нае сукно́
II[dræb]1.
n.
1) неаха́йная жанчы́на
2) Sl. прастыту́тка, шлю́ха f.
2.
v.i.
распу́сьнічаць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Сасна́ ’вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых, якое расце пераважна на пясчаных глебах і вызначаецца прамым высокім ствалом і доўгай ігліцай, Pinus silvestris L.’, галоўным чынам зах.- і усх.-славянскае: рус., укр.сосна́, ст.-рус., рус.-ц.-слав.сосна ’елка, сасна’, польск., н.-луж., чэш., славац.sosna, палаб.süsnó ’тс’. У паўднёваславянскіх мовах захавалася часткова: сяр.-балг. (XIV ст.) сосна, макед. тапонім Sosna. Па традыцыйных версіях узводзілася да і.-е.k̑asnos ’шэры’ і параўноўвалася з ст.-прус.sasins ’заяц’, ст.-інд.çaçás ’тс’, ст.-в.-ням.haso ’заяц’, hasan ’шэры, бліскучы’, лац.cánus ’шэры’ (Брукнер, 507; Фасмер, 3, 726–727; Борысь, 567) або да *sopsna і тлумачылася як ’смалістае дрэва’, параўн. лац.sapa ’сок’, ст.-в.-ням.saf ’тс’, рус.сопля, прымаючы пры гэтым выдзяленне суф. ‑sna (гл. Фасмер, там жа). Трубачоў (Дополн., 3, 727), падкрэсліваючы неалагічны характар слова і спасылаючыся на назіранні Машынскага (Kultura 1, 133 і наст.), што на Палессі сасна датычыцца толькі хваёвага дрэва з борцю, дуплом, а звычайная сасна называецца хвоя, мяркуе, што *sosna першапачаткова належала да тэрміналогіі бортніцтва і абазначала ’дуплянае дрэва’ і выводзіць яго ад прасл.*sopěti ’сапці, дуць’, параўн. ст.-слав.сопль ’жалейка, флейта’. Па фанетычных прычынах ён (там жа) адхіляе і этымалогію Машынскага (Pierw., 216 і наст.) ад *sojǫ, *sojiti ’калоць’; тут чакалася б *sesna. Іншыя версіі гл. яшчэ Фасмер, там жа. Аналагічна Трубачову Шустар-Шэўц, 2, 1335.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРЫЗА́ЙЛЬ (франц. grisaille ад gris шэры),
від дэкаратыўнага жывапісу, які выконваецца ў розных адценнях якога-н. аднаго колеру (пераважна шэрага). Выкарыстоўваецца ў насценных размалёўках і пано. Імітуе скульпт. рэльеф або арх. кампазіцыі, вызначаецца выразнай святлоценявой мадэліроўкай выяў. Грызайлю называюць і размалёўкі аднаколернай эмаллю (шэрай, карычневай, ружовай) з прамалёўкай золатам, у якіх таксама дасягаецца эфект рэльефнасці выявы (гл.Ліможская эмаль). Вядома з 17 ст., найб. пашырана ў размалёўках класіцызму. На Беларусі грызайль шырока ўжывалася ў дэкарыраванні культавых і палацавых будынкаў канца 18 — пач. 19 ст. (палацы ў Гомелі, Свяцку Гродзенскага, Залессі Смаргонскага р-наў; касцёлы езуітаў у Гродне, у вёсках Гальшаны Астравецкага, Будслаў Мядзельскага р-наў; цэрквы Варварынская ў Пінску, у в. Дубай Пінскага р-на і інш.).
Размалёўка ў тэхніцы грызайль інтэр’ера касцёла бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЕЦ ((Kawalec) Юльян) (н. 11.10.1916, мяст. Вжавы Тарнабжэскага ваяв., Польшча),
польскі празаік і публіцыст. Вучыўся ў Ягелонскім ун-це. Першы зб.апавяд. «Сцежкі сярод вуліц» (1957). У зб. навел «Звалены вяз» (1962), мікрараманах «Да зямлі прыпісаны» (1962), «Танцуючы ястраб» (1964), «Шэры арэол» (1973), раманах «Вясельны марш» (1966), «Пераплывеш раку» (1973), аповесцях «Шукаю дом», «Заклік» (абедзве 1968), «Выкрасці брата» (1982), зб.апавяд. «Гітара з райскай чарэшні» (1990) паказаў жыццё вёскі ў складаных гісторыка-сац. умовах, змены ў побыце і свядомасці сялян пасля 1945, пошукі гармоніі з сял. светам і інш. Прозе ўласцівы сімволіка, часовыя інверсіі, біблейская стылізацыя. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Гапава, Я.Брыль, А.Бажко, П.Стафановіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕЛА́ГРА (ад італьян. pelle agra шурпатая скура),
захворванне, абумоўленае недастатковасцю ў арганізме або няпоўным засваеннем ім нікацінавай кіслаты, трыптафану, рыбафлавіну. Пашкоджвае скуру (дэрматоз), страўнікавы тракт, парушае псіхіку. Часцей хварэюць дарослыя. Паталогія страўнікава-кішачнага тракту (энтэрыты, лямбліёз) зніжае забяспечанасць арганізма нікацінавай к-той. Фактары, якія павялічваюць патрэбу ў нікацінавай к-це — цяжарнасць, цяжкая фіз. праца, ператамленне. П. часцей бывае ў вясенне-летні перыяд. Прыкметы: на скуры сім. высыпка эрытэматозных плям (нагадваюць сонечны дэрматыт), скура набывае шэры колер, робіцца сухой, шурпатай, з тлустымі лускаватымі адкладамі, развіваецца атрафія, гіперпігментацыя. На плямах утвараюцца пухіркі, язвы, якія павольна рубцуюцца. Змены нерв. сістэмы: апатыя, вяласць, полінеўрыты, сутаргі і інш. Неабходна адрозніваць ад парфірыі скуры, таксідэрміі, фотадэрматозу. Хварэюць таксама жывёлы. Лячэнне: вітаміна- і дыетатэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квадра́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Роўнастаронні прамавугольнік. // Пра ўсё, што мае такую форму. [Любка] сядзела і абыякава ўглядалася ў шэры квадрат акна, за якім было пуста і глуха.Лынькоў.А навокал — шырокімі палатнінамі паслалася калгаснае поле, парэзанае на роўныя квадраты сеткай палявых дарог.Зарэцкі.
2. Здабытак ад памнажэння якога‑н. ліку на самога сябе. Квадрат ліку 5 раўняецца 25.
•••
Узвесці ў квадратгл. узвесці.
[Ад лац. quadratus — чатырохвугольны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)