возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 1,52 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лініі 8,8 км, пл. вадазбору 9,95 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 2—5 м (на ПнУ, У і З месцамі да 20 м), пераважна разараныя. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Дно выслана гліністым ілам, уздоўж берага заіленым пяском. 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Зарастае да глыб. 2 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дзіва. Злучана 2 пратокамі з азёрамі без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРЭ́РСКАЯ МО́ВА,
адна з астраўных скандынаўскіх моў. Разам з найб. блізкай ісландскай мовайуваходзіць у паўн. групу герм. моў. Адна з афіц. моў жыхароў Фарэрскіх астравоў. Мае значную дыялектную дыферэнцыяцыю (6 дыялектных зон). Фанетычна блізкая да зах.-нарв. дыялектаў, лексічна — да дацкай мовы. Ф.м. ўласціва пэўная архаічнасць грамат. ладу (багатая сістэма формаўтварэння імя і дзеяслова). Да пач. 19 ст. была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 ст. адносяцца першыя запісы фарэрскіх нар. балад, якія ствараліся ў 14—17 ст. У 1846 В.У.Хамершаймб распрацаваў пісьменнасць для Ф.м. на лац. аснове. З 1906 выкладаецца ў школах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРУКТО́ЗА, левулёза, фруктовы цукар,
C6H12O6, монацукрыд з групы гексоз, ізамер глюкозы. Вылучана ў 1847. Пашырана ў прыродзе, прысутнічае ў ягадах, садавіне, агародніне, мёдзе і інш.Уваходзіць у састаў алігацукрыдаў і поліцукрыдаў. Ў арганізме чалавека і жывёл Ф. адыгрывае важную ролю ў энергет. абмене. Удзельнічае таксама ў падтрыманні тургару расл. клетак.
Лёгказасваяльны цукар, добра раствараецца ў вадзе, ацэтоне, сумесі спірту і эфіру, tпл каля 100 °C, пад уздзеяннем шчолачаў часткова ператвараецца ў D-глюкозу. Фосфарныя эфіры Ф. знойдзены ў жывых арганізмах, з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі вугляводнага абмену. Фасфаты Ф. ў чалавека ідуць гал. чынам на сінтэз глікагену. Выкарыстоўваецца ў харч. прам-сці, медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНО,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка (цячэ праз возера), за 1,5 км на У ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 0,57 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 850 м, найб.глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі 3,7 км. Пл. вадазбору 452 км². Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы. Схілы катлавіны выш. 6—10 м, у ніжняй ч. разараныя, у верхняй занятыя сухадольным лугам і лесам. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, пры ўпадзенні Друйкі — заіленыя пяскі. У межах Ц. востраў пл. 0,011 км². Моцна зарастае. Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЖО́ЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
Размешчана ў паўд.-ўсх.ч. Мінска. Створана ў 1960 плацінай на р. Свіслач (232 км ад вусця). Уваходзіць у склад Сляпянскай воднай сістэмы. Пл. 1,63 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 4,7 м. Аб’ём вады 2,87 млн.м³. Катлавіна — затопленая пойма р. Свіслач. 9 астравоў (агульная пл. 6 га). Сярэдні шматгадовы сцёк 379 млн.м³. Рэгуляванне сцёку сезоннае. Ч.в. моцнапраточнае. Водзяцца карп, плотка, шчупак, джгір. Выкарыстоўваецца для тэхн. водазабеспячэння трактарнага і аўтамаб. з-даў і ЦЭЦ-3, добраўпарадкавання Мінска, як зона адпачынку. Па другі бок плаціны, на старой пойме р. Свіслач, Мінскі заапарк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЙЦАКЛЕ́ТКА,
жаночая палавая клетка (гамета), з якой зараджаецца новы арганізм. Утвараецца ва ўсіх вышэйшых раслін, у некат. водарасцей і грыбоў; у мохападобных, папарацепадобных і голанасенных Я. ўзнікаюць у архегоніях. У пакрытанасенных уваходзіць у склад яйцавога апарата зародкавага мяшка. У жывёл Я. часцей наз.яйцом.
Адносна буйная, нерухомая клетка. Форма і велічыня Я. ў раслін розныя. Па памерах Я. значна буйнейшая за мужчынскую гамету: у верхняй ч. ёсць вакуоля. Звонку ўкрыта тонкай плазматычнай мембранай, якая садзейнічае абмену рэчываў паміж Я. і цытаплазмай зародкавага мяшка і пранікненню ў яе спермія пры апладненні. У выніку апладнення ўтвараецца зігота, з якой развіваецца зародак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заслу́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад заслужыць.
2.узнач.прым. Дасягнуты працай, заслугамі. Заслужаная ўзнагарода. Заслужаная падзяка. Заслужаны адпачынак.// Атрыманы ў адпаведнасці з паводзінамі, учынкамі; справядлівы. Заслужаная кара. Заслужаная помста. Заслужаны дакор.
3.узнач.прым. Які мае вялікія заслугі; паважаны, ганаровы. Заслужаны чалавек. Заслужаны працаўнік.//Уваходзіць у склад ганаровага звання, якое прысвойваецца ўрадам за заслугі ў галіне навукі, мастацтва, спорту і пад. Заслужаны дзеяч культуры. Заслужаны майстар спорту. Заслужаны настаўнік рэспублікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спалуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да спалучыцца.
2. Гарманіраваць, адпавядаць адно другому. Як прыгожа спалучаюцца колеры.«Работніца і сялянка».Гляджу, як ільны на прасторах сінеюць, Як неба блакіт спалучаецца з полем.Хведаровіч.
3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне. З колькаснымі лічэбнікамі два, тры, чатыры і г. д. зборныя назоўнікі не спалучаюцца.Граматыка.
4. Мець сувязь, служыць працягам адно другога; злучацца. Крама Раманюка спалучалася з пакоямі цесцевага дома.Карпюк.
5.Зал.да спалучаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КА́ЛЬЦЫЮ ЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя злучэнні, у састаў якіх уваходзіцькальцый. Найб. пашыраны кальцыю аксід, кальцыю гідраксід, кальцыю карбід, солі неарган. кіслот. Солі — бясколерныя крышт. рэчывы, многія добра раствараюцца ў вадзе, амаль усе ўтвараюць крышталегідраты.
Кальцыю гіпахларыт Ca(OCl)2 пры т-ры >50 °C раскладаецца з вылучэннем актыўнага хлору (гл.Хлорная вапна). Выкарыстоўваюць для адбельвання тканін і паперы, дэзінфекцыі пітных і сцёкавых вод, дэгазацыі атрутных рэчываў. Кальцыю карбанат CaCO3 у вадзе практычна нерастваральны. У прыродзе ўтварае мінералы кальцыт і араганіт. Мінералы выкарыстоўваюць для атрымання вапны, як буд. матэрыялы (вапняк, мармур), сінт. — як напаўняльнік паперы, гумы. Кальцыю нітрат Ca(NO3) і тэтрагідрат Ca(NO3)2∙4H2O, ці кальцыевую салетру, выкарыстоўваюць як азотнае ўгнаенне. Кальцыю ортафасфаты — солі артафосфарнай к-ты H3PO4 ортафасфат, ці трыкальцыйфасфат Ca3(PO4)2; уваходзіць у склад мінералаў фасфарыту і апатыту; гідраортафасфат CaHPO4; дыгідраортафасфат Ca(H2PO4)2. Выкарыстоўваюць як фосфарныя ўгнаенні, мінер. падкормку для жывёлы і птушак, кампанент зубных пастаў і парашкоў, керамікі, шкла і інш.Кальцыю сульфат CaSO4. У прыродзе мінерал ангідрыт. Дыгідрат CaSO4∙2H2O — гіпс, алебастр. Прыродны выкарыстоўваюць у вытв-сці вяжучых рэчываў, штучныя легіраваныя крышталі — як тэрмалюмінесцэнтны матэрыял. Кальцыю фтарыд CaF2 у вадзе практычна нерастваральны. У прыродзе мінерал флюарыт. Выкарыстоўваюць як кампанент металургічных флюсаў, спец. шкла, керамікі, аптычных і лазерных матэрыялаў. Таксічны, ГДК 2 мг/м³. Кальцыю хларыд CaCl2 вельмі гіграскапічны. Водныя растворы замярзаюць пры нізкіх т-рах, напр. 30%-ны пры -48 °C. Выкарыстоўваюць для высушвання газаў і вадкасцей, водны раствор як холадагент і антыфрыз, лек. сродак пры алергічных захворваннях і інш. Кальцыю цыянамід CaCN2 выкарыстоўваюць як азотнае ўгнаенне, дэфаліянт, гербіцыд, для атрымання цыянідаў, мачавіны і інш. Таксічны: у арганізме ператвараецца ў цыянамід NH2CN.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯСТРО́МЫ (ад бія... + грэч. stroma подсціл),
1) арганагенныя пабудовы, утвораныя арганізмамі жывёльнага і расліннага паходжання (сцелюцца па дне вадаёмаў). Бываюць слаістыя, радзей масіўныя пластападобныя. Марфалагічна біястромы як геал. целы — пласты, серыі пластоў або сплюшчаныя лінзы, палеагеаграфічна — падводныя зараснікі, лугі. Біястромы, якія развіваюцца адна над адной, могуць утвараць біястэпы. У асадкавых адкладах Беларусі вядомы выкапнёвыя, пераважна складзеныя з сіне-зялёных водарасцяў (страматаліты) бістромы ва ўтварэннях верхняга пратэразою і сярэдняга дэвону Аршанскай упадзіны, сілуру і ніжняга дэвону Брэсцкай упадзіны, верхняга дэвону і карбону Прыпяцкага прагіну. У Прыпяцкім прагіне бістромы цікавыя як пасткі нафты і газу.
2) Сучасныя каралавыя рыфы. Пры жыцці арганізмаў біястромы могуць уваходзіць у склад рыфа або яго лагуннай часткі.