паняцце, што аб’ядноўвае віды мастацтва, творы якіх існуюць у прасторы, не змяняюцца і не развіваюцца ў часе і ўспрымаюцца зрокам. Умоўна падзяляюцца на выяўленчыя мастацтвы і невыяўл. (тэктанічныя), дзе зрокава-прасторавыя формы не маюць, як правіла, аналогій у рэчаіснасці (архітэктура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, дызайн, мастацкае канструяванне). Асобны род П.м. — каліграфія. П.м. часта ўваходзяць у склад сінт. відаў мастацтва (тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва, кінамастацтва, тэлевізійнае мастацтва, медыямастацтва і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНАЯ ЦЯ́ГА.
рэактыўная сіла, сіла рэакцыі (аддачы) струменя, што ствараецца ў выніку выцякання газаў (ці інш. рабочага цела) з сапла рэактыўнага рухавіка. Фізічна Р.ц. — раўнадзейная ўсіх сіл ціску рабочага цела на паверхні рухавіка; накіравана ўздоўж восі сапла ў адваротны бок адносна вектара скорасці выцякання газаў. Выклікае перамяшчэнне ў прасторы рэактыўнага рухавіка і канструктыўна звязанага з ім апарата. Велічыня Р.ц. рухавікоў ад некалькіх міліньютанаў (мікраракетныя рухавікі) да 10—15 МН у цвердапаліўных ракетных рухавікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІ́ЧНАЯ ПЕЧ,
прамысловая печ для тэрмічнай апрацоўкіметал. вырабаў.
Класіфікуюцца па прызначэнні (печы для загартоўкі, адпалу, хіміка-тэрмічнай апрацоўкі, цэментацыі і інш.), спосабе нагрэву (электрычныя печы, полымныя печы, ускоснага нагрэву), канструкцыі (вярчальныя печы, камерныя печы, канвеерныя печы, ванныя, каўпаковыя, прахадныя, тунэльныя і інш.), асяроддзі рабочай прасторы (з некантралюемым паветраным, кантралюемым ахоўным газавым, вадкім асяроддзем), рэжыме работы (перыядычнага, паўперыядычнага, пульсоўнага і бесперапыннага дзеяння). Пашыраны таксама паточныя загартовачна- і нармалізацыйна адпускныя, нітрацэментацыйныя (для нітрацэментацыі) і інш. печы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАГРАММЕ́ТРЫЯ (ад фота... +грэч. gramma запіс + ...метрыя),
навука, якая вывучае метады вызначэння памераў, формы і становішча розных аб’ектаў у прасторы па іх адбітках на фотаздымках. Падзяляецца на ўласна Ф. (разглядае спосабы вызначэння памераў і формы аб’ектаў на плоскасці) і стэрэафотаграмметрыю (дадаткова вырашае задачы, звязаныя з пабудовай і вымярэннем стэрэаскапічных мадэлей аб’ектаў здымкі). Становішча сфатаграфаванага аб’екта вызначаюць па суадносінах паміж каардынатамі пунктаў на фотаздымку і аб’екта ў натуры. Выкарыстоўваецца ў геадэзіі, картаграфіі, касм. даследаваннях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВА́ЛЕВЫ ПАКЕ́Т,
1) суперпазіцыя плоскіх монахраматычных хваль з блізкімі значэннямі частот і хвалевых вектараў. Займае абмежаваную вобласць прасторы. Можа ўзнікнуць у хвалях адвольнай прыроды (гукавых, эл.-магн. і інш.). Гл. таксама Салітон. 2) У квантавай механіцы — хвалевая функцыя, што апісвае свабодную рухомую часціцу, магчымая лакалізацыя якой у кожны зададзены момант часу абмежавана пэўнай вобласцю каардынат. Скорасць цэнтра Х.п. супадае з мех. скорасцю такой часціцы. Паступова Х.п. расплываецца, што адпавядае павелічэнню вобласці лакалізацыі дадзенай часціцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасла́цца, ‑сцялюся, ‑сцелешся, ‑сцелецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Пралегчы, размясціцца на вялікай прасторы. Дарогі вы шасейныя, Шчаслівыя дарогі, Істужкамі паслаліся На нашыя разлогі.Купала.Сядзіць Аўдуля за стырном, Пад сонцам вочы жмурыць. Абшар паслаўся перад ёй, Дзе ўсё з маленства люба: Лагчынкі, Камень пад гарой.Калачынскі.
2.(1і2ас.неўжыв.). Заняць месца ў прасторы; распаўсюдзіцца па паверхні чаго‑н. Туман паслаўся над лугам. □ Калі ж на вербах невысокі! Паслаўся лёгкі жоўты пух, — Дала яму [Сымонку] бяроза соку, Пасля даў шчаўя цёплы луг.Бялевіч.
3.Разм. Падрыхтаваць, паслаць сабе пасцель. Надзі яшчэ не было дома, Якаў паслаўся на сваёй канапцы і лёг.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́КТАР (ад лац. vector вядучы, нясучы),
1) накіраваны адрэзак пэўнай даўжыні. Абазначаецца лац. літарамі тлустага шрыфту a, A (AB — калі пачатак вектара ў пункце A, канец у пункце B) ці светлага шрыфту з рыскай або стрэлкай над імі: , , , . Даўжынёй (модулем) вектара наз. даўжыня адрэзка AB і абазначаецца AB ці ||.
Два вектары роўныя, калі яны паралельныя ці аднолькава накіраваныя і маюць аднолькавую даўжыню. Вектар, пачатак і канец якога супадаюць, наз. нуль-вектарам, даўжыня яго роўная нулю. Яму не прыпісваецца ніякі напрамак. Вектар, даўж. якога роўная адзінцы, наз. адзінкавым. На плоскасці ці ў прасторы ўсякі вектар можа быць паказаны накіраваным адрэзкам, адкладзеным ад пачатку каардынат. Таму вектар можна задаваць трыма сапраўднымі лікамі (x, y, z) — праекцыямі вектара на восі прамавугольнай сістэмы каардынат (каардынатамі вектара). У n-мернай прасторы вектар вызначаецца як упарадкаваная сістэма n сапраўдных лікаў (x1, x2, ..., xn).
З дапамогай вектара ў матэматыцы, фізіцы і механіцы апісваюцца сілы, скорасці, паскарэнні і інш. велічыні, зададзеныя лікам і напрамкам. Гл. таксама Вектарнае злічэнне.
2) У пераносным сэнсе — пэўны кірунак у якой-н. сферы дзейнасці ці адносін (напр., у палітыцы, эканоміцы і г.д.).
А.А.Гусак.
Вектар OM з праекцыямі x, y, z; i, j, k — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАЛАГЕНІ́Я (ад металы + грэч. genos нараджэнне),
раздзел вучэння аб карысных выкапнях, які даследуе геал. і геахім. заканамернасці размяшчэння рудных радовішчаў у прасторы і часе. Тэрмін уведзены ў 1892 франц. геолагам Л. дэ Лане. Асн. задача М. — перспектыўная ацэнка руданоснасці геал. структур і эпох. М. падзяляецца на: эндагенную (даследуе радовішчы металічных руд, утварэнне якіх звязана з глыбіннымі працэсамі); экзагенную (радовішчы жалеза, нікелю, марганцу і інш., утвораныя ў паверхневых умовах пры выветрыванні горных парод і асадканамнажэнні ў водных басейнах); агульную (тэарэт. асновы і агульныя заканамернасці пашырэння рудных фармацый); рэгіянальную (руданосныя плошчы і рудныя радовішчы ў межах геал. рэгіёна, таксама адносна тэктанічных структур, тыпаў горных парод і інш.); спецыяльную (заканамернасці пашырэння ў часе і прасторы арудзянення аднаго металу, напр., берылію, жалеза ці комплексу металаў, напр., медна-нікелевых сульфідных руд).
Рудныя комплексы металаў пераважна прымеркаваны да асобных рэгіёнаў зямнога шара, якія наз.металагенічнымі правінцыямі, узнікненне іх абумоўлена геал. будовай і геал. гісторыяй гэтых тэрыторый. У геал. гісторыі Зямлі вылучаны металагенічныя эпохі — пэўныя перыяды часу назапашвання металаў на асобных участках зямной кары ў выглядзе радовішчаў. Рэзка адрозніваюцца ў металагенічных адносінах геасінкліналі, для якіх характэрны эпохі глыбіннага рудаўтварэння, і платформы, што з’яўляюцца абласцямі пашырэння рудных радовішчаў паверхневага генезісу. У выніку правядзення металагенічных даследаванняў складаюцца металагенічныя і прагнозныя карты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПЕРАРЫ́ЎНАСЦЬ І ПЕРАРЫ́ЎНАСЦЬ,
філасофскія катэгорыі, якія характарызуюць стан і структуру прадмета ці з’явы, а таксама іх развіццё. Адлюстроўваюць супрацьлеглыя, але ўзаемазвязаныя ўласцівасці матэрыяльных аб’ектаў; утвараюць адзінае цэлае. Неперарыўнасць праяўляецца ў адноснай цэласнасці і стабільнасці розных сістэм, кожная з якіх складаецца з дыскрэтных (перарывістых) элементаў, у бясконцасці іх сувязей, паступовасці, павольным пераходзе з аднаго стану ў другі. Перарыўнасць азначае дыскрэтнасць пабудовы і стану аб’ектаў, іх існаванне ў часе і прасторы ў канкрэтных формах, відах і г.д.; яна падкрэслівае перарывы паступовасці, наяўнасць рэзкіх пераходаў з аднаго якаснага стану ў другі, скачкападобнасць змен. Адмаўленне неперарыўнасці прыводзіць да атаясамлівання змяненняў у прыродзе з бясконцай серыяй катастроф, а ў грамадскім развіцці — з рэвалюцыямі; ігнараванне перарыўнасці азначае, што прырода і грамадства знаходзяцца ў нейкім застойным стане, што не адпавядае рэчаіснасці. Дыялектычны падыход да разумення Н. і п. раскрывае сутнасць руху, яго супярэчлівасць; рух выступае ў якасці адзінства Н. і п., змяненняў стану і месцазнаходжання цела ў прасторы і часе. Супярэчнасці ў адносінах паміж Н. і п. разглядалі стараж.-грэч. філосафы Зянон Элейскі, Платон, Арыстоцель, якія ў форме апарый спрабавалі вырашыць пытанне аб супярэчлівасці руху. Навук. інтэрпрэтацыя Н. і п. адкрывае шлях да больш поўнага і адэкватнага адлюстравання спецыфічных уласцівасцей і адносін аб’ектаў навакольнага свету ў навук. гіпотэзах, канцэпцыях, тэорыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІПАВЕ́ТРАНАЯ АБАРО́НА (ППА),
сукупнасць агульнадзярж. мерапрыемстваў і баявых дзеянняў войск (сіл) з мэтай абароны розных аб’ектаў, войск і насельніцтва ад паражэння з паветра. Уключае сістэмы кіравання, разведкі і апавяшчэння аб паветр. праціўніку, зенітнага ракетна-артыл. прыкрыцця, знішчальна-авіяц. прыкрыцця. Адрозніваюць занальную ППА (сілы і сродкі ўтвараюць адзіную групоўку для абароны асобных рэгіёнаў); занальна-аб’ектавую ППА (спалучэнне занальнай ППА з непасрэдным прыкрыццём найб. важных аб’ектаў); аб’ектавую ППА (для абароны асобных важных аб’ектаў). Войскі ППА Рэспублікі Беларусь сфарміраваны ў 1992 на базе ўпраўлення, часцей і злучэнняў 2-й асобнай арміі ППА, а таксама часцей і злучэнняў ППАБВА. У іх склад уваходзяць: зенітныя ракетныя войскі і зенітная артылерыя, радыётэхн. войскі, якія з’яўляюцца родам войск, а таксама часці і падраздзяленні спец. войск (радыёэлектроннай барацьбы, сувязі, інж., хім., тэхн. забеспячэння). Прызначаны для аховы адм.-паліт., прамысл.-эканам. цэнтраў і раёнаў краіны, груповак узбр. сіл, важных ваен. і інш. аб’ектаў ад удараў праціўніка з паветра; знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасці, частка іх сіл нясе баявое дзяжурства, ажыццяўляе бесперапынную радыёлакацыйную разведку ў паветр.прасторы, кантроль за парадкам выкарыстання авіяцыяй паветр.прасторы, пралёту дзярж. мяжы Рэспублікі Беларусь і інш. У 1995 войскі ППА Беларусі ўвайшлі ў склад аб’яднанай сістэмы ППА СНД.