Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ.mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск.mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смігану́ць ‘пакурыць’ (Жд. 2), смы́гнуць ‘зрабіць зацяжку (пры курэнні)’ (Яўс.). З польск.śmignąć ‘хвоснуць, сцебануць, стрэльнуць’, роднаснае śmagać ‘сцябаць’ < smaga (Брукнер, 533; 502), гл. смага. Нельга выключыць гукапераймальнае паходжанне (параўн. цмыг!, гл. цмыгаць), што з улікам лінгвагеаграфіі здаецца больш прымальным. Параўн. смыжыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́дліж ’адліга’ (Жд., 1). Укр.ві́дліж ’тс’. Ад адліг‑ (гл. адліга) пры дапамозе суф. ‑jь, відавочна, не без уплыву польск.odwilż ’тс’. Рудніцкі (1, 415), наадварот, для ўкр.відліж мяркуе паходжанне з польск.odwilż і ўплыў відлига, што больш складана і патрабуе яшчэ метатэзу л.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бат ’бізун’ (Касп., Сцяшк. МГ). Параўн. рус.бат ’дубінка, дручок’, укр.бат ’дручок’, польск.bat ’бізун’, серб.-харв.ба̏т ’дубіна, дручок’, славен.bat ’тс’. Паходжанне слова няяснае. Агляд шматлікіх версій гл. Слаўскі, 1, 28; Фасмер, 1, 133; Рудніцкі, 86; Махэк₂, 41, 48. Параўн. батог.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назорку ’на золку, на світанні’ (жлоб., будакаш., Мат. Гом.). Да зара, зорка (гл.), параўн. рус.на зорьке ’тс’, магчыма, пад уплывам на золку, гл. золак ’світанак’. Аднак не выключана і больш старажытнае паходжанне слова, асабліва калі ўлічыць паралелізм у развіцці прасл.*zoliti і *zoriti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патату́й ’удод, Upupa epops L.’ (Інстр. II) прымыкае да рус.потатуйка ’тс’. Фасмер (3, 343) услед за Гофманам (379) і Гараевым (1901, Дад. 1, 37) дапускае анаматапеічнае паходжанне, параўн. τυτώ γλαυξ ’разнавіднасць савы’ (Гесіхій), літ.tūtuoti ’дудзець’, tutli̯js, tututis ’удод’, новав.-ням.tuten ’дудзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздруе́ць ’растаць, раскіснуць’ (у адлігу), ’распаўнець’ (Юрч. СНЛ), раздруі́ць ’выклікаць дрыганне’ (Юрч. СНЛ), раздруі́цца ’размокнуць, раскіснуць ад вады’ (Юрч. СНЛ), друя ’распаўнелая асоба’ (Юрч. СНЛ). Паходжанне зыходнай формы (*друі́ць, *друя́ць?) няяснае, магчыма, да прасл.*drulʼati (ЭССЯ, 5, 132), параўн. серб.-харв.друљати ’хістаць; камячыць, мяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́тачы ‘тут’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ; навагр., ЛА, 2), ту́точы ‘тс’ (Кліх), ту́тачы ‘зусім блізка’ (стол., Жыв. сл.). Да ту́та (гл.) пры дапамозе партыкулы (суф.) ‑чы, паходжанне якога не зусім яснае (Шуба, Прыслоўе, 56). Параўн. гэ́тачы ‘тут’ (навагр., Кліх), надо́ечы, цяпе́рачы (Карскі 2–3, 91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТЫ́ЧНАСЦЬ (ад лац. antiquus старажытны),
тэрмін, які абазначае старажытнасць, даўніну; пераважна ўжываецца ў дачыненні да грэка-рымскай даўніны і ўсёй сукупнасці яе праяў. Ахоплівае перыяд з 9 ст. да н.э. Да 476 н.э. (падзенне Зах.Рым. імперыі). Тэрмін «антычнасць» сфарміраваўся ў эпоху Адраджэння, калі разам з абуджэннем цікавасці да грэка-рымскай культуры ўзніклі паняцці антычнае мастацтва, ант.л-ра, антычная філасофія, ант. гісторыя і інш. У ант. грамадстве нарадзіліся агульначалавечыя каштоўнасці, якія пазней вызначаны як гуманізм, дэмакратыя, патрыятызм. Тыповай формай ант. дэмакратыі сталі дзяржава-поліс у грэкаў і цывітас (гарадская абшчына) у рымлян (адсюль паходжанне слоў «цывільны», «цывілізацыя»). У антычнасці расквітнелі розныя філас. сістэмы, развіваліся этыка, эстэтыка, гісторыя, тэатр, архітэктура і скульптура, асновай заканадаўства многіх краін стала антычнае права. Гуманіст. ідэі ант. культуры паўплывалі на развіццё культуры ўсіх еўрап. народаў, асаблівае месца ў навуцы заняла лац. мова. Больш падрабязныя і канкрэтныя звесткі пра антычнасць гл. ў арт.Грэцыя Старажытная, Рым Старажытны, Рабаўладальніцкі лад, Элінізм і інш.
Літ.:
Античная цивилизация. М., 1973;
Штаерман Е.М. Роль античного наследия в европейской культуре // История Европы. М., 1988. Т. 1.
К.А.Равяка.
Да арт.Антычнасць. Сход багоў. Размалёўка старажытнагрэчаскага келіха. Каля 510 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НЕЗІС (грэч. genesis),
філасофская катэгорыя, якая абазначае ўзнікненне, паходжанне, станаўленне аб’ектаў і з’яў, што развіваюцца. Першапачаткова стасаваўся да ўяўленняў аб паходжанні прыроды, быцця. Гэты аспект назіраўся яшчэ ў міфалогіі (багі як стваральнікі космасу), а потым у філасофіі (Геракліт, І.Кант, Г.Гегель) і канкрэтна-навук. галінах ведаў (касмаганічная гіпотэза Канта—Лапласа, атамістыка Дж.Дальтона і інш.). З 19 ст. катэгорыя генезісу пачынае адыгрываць важную метадалагічную ролю ў навук. пазнанні, асабліва ў навуках аб працэсах развіцця (тэорыя паходжання відаў праз натуральны адбор у біялогіі). Гэта прывяло да ўсталявання генетычнага метаду як асобнага метаду пазнання і ўзнікнення навук. дысцыплін, што вывучаюць пераважна генетычныя аспекты з’яў і працэсаў (генетычная псіхалогія, генетычная сацыялогія і інш.). У сучаснай навуцы асэнсавана неабходнасць злучэння генетычнага (дыяхроннага) і структурна-функцыянальнага (сінхроннага) даследавання аб’ектаў. У рамках апошняга, у прыватнасці, у розных варунках агульнай тэорыі сістэм (Ю.А.Абрамаў, Л.Берталанфі, Дж.Клір, Э.М.Сарока, А.І.Уёмаў, Ю.А.Урманцаў) робяцца спробы па мадыфікацыі структурна-функцыянальнага падыходу з тым, каб было магчымым вывучэнне генезісу і развіцця структур. Выключна важную ролю набываюць праблема глабальнай эвалюцыі і праблема генеалогіі формаў свядомасці.