1) асаблівая атмасфера, настрой, клімат, якія ўтвараюцца вакол біялагічных арганізмаў, нібыта выпраменьваючыся імі;
2) стан, які папярэднічае прыпадкам эпілепсіі, істэрыі, мігрэні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
bristly
[ˈbrɪsəli]
adj. -tlier, -tliest
1) шчаці́ністы, шо́рсткі, калю́чы
a bristly chin — калю́чая барада́
2) Figur. ко́лкі, зье́длівы
a bristly temper — зье́длівы хара́ктар
a bristly mood — задзі́рлівы настро́й
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аптымі́зм
(фр. optimisme, ад лац. optimus = найлепшы)
бадзёры, жыццярадасны настрой, пры якім чалавек верыць у лепшае будучае, у поспех; схільнасць бачыць ва ўсім светлыя бакі (проціл.песімізм).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ліры́зм, ‑у, м.
1. Элементы эмацыянальнасці, паэтычнай усхваляванасці, сардэчнасці ў творах мастацтва. Апавяданні Змітрака Бядулі .. маюць тую асаблівасць, што ў трагічных малюнкам моцна гучыць тон мяккага, спакойнага лірызму.Каваленка.Паэма П. Труса «Дзесяты падмурак» і выклікае цікавасць перш за ўсё сілай свайго лірызму ў апяванні рэвалюцыі.Гіст. бел. сав. літ.
2.Разм. Лірычны настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
набо́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які верыць у бога і выконвае ўсе рэлігійныя абрады. Гаспадар быў набожны і суботні дзень сустракаў як належыць набожнаму яўрэю.Мікуліч.// Уласцівы такому чалавеку. Набожны настрой. Набожныя размовы.
2.перан. Поўны вялікай павагі. Тым часам Прахор запаліў большую лямпу і асцярожна, з набожнай пашанай адчыніў дзверы ў другую палавіну хаты.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нява́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае, вялікага значэння; малазначны. Многа каму здавалася тое, што.. [танкісты] робяць цяпер, няважным, амаль непатрэбным.Мележ.
2. Не зусім добры; дрэнны. Няважны настрой. □ Часамі Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя, і што, наогул, ён няважны настаўнік.Колас.Няважныя, зусім благія справы. Без вестак палкаводзец не ваяка.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пале́пшыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.
Зрабіць лепшым па якасці, уласцівасцях. Палепшыць якасць прадукцыі. Палепшыць канструкцыю машыны. Палепшыць настрой. □ — Мы пераконваем вас ісці ў калгас таму, што няма іншага шляху ў селяніна, каб палепшыць сваё жыццё.Галавач.— Ёсць у мяне такія-сякія задумы, як палепшыць работу цэха, — Булай загаварыў ужо спакойным дзелавым тонам.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
usposobienie
usposobieni|e
н.
1. характар;
złe ~e — кепскі характар;
być z ~a cholerykiem — быць па характары халерыкам;
2.настрой
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
РЫТАРЫ́ЧНЫЯ ФІГУ́РЫ,
стылістычныя прыёмы ў празаічнай і вершаванай мове, якія павышаюць эмацыянальнасць выказвання. Сустракаюцца ў творах стараж.бел. л-ры («словы» Кірылы Тураўскага, «Трэнас» М.Сматрыцкага, «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча), фальклоры. Шырока ўжываюцца ў публіцыстыцы, грамадз. і медытатыўнай лірыцы, эпісталярных творах; адсутнічаюць у дзелавой і навук. мове. У сучасным літ.-знаўстве паняццем Р.ф. карыстаюцца ў дачыненні да 3 стылістычна-інтанацыйных прыёмаў: рытарычнага воклічу, рытарычнага звароту, рытарычнага пытання. Праз рытарычны вокліч пэўнае паняцце сцвярджаецца эмацыянальнай, паэтычна-ўзнёслай інтанацыяй.
О вясна! Таполі! Свеце мілы! Сонца німб! Аблокі! Сад! Рака!
Залатая падаплёка крылаў
Маладога звонкага шпака.
(У.Караткевіч. «О вясна! Таполі! Свеце мілы!»)
Рытарычны зварот не патрабуе непасрэднага водгуку названых асоб ці прадметаў на заклік або дзеянне. Пашыраны ў фальклоры, дзе часта выконвае ролю запеву, стварае адпаведны эмацыянальны настрой:
Зелле маё ды зялёнае. Старана мая ды вясёлая.
Не магу цябе пазабыціся.
Уначы сплючы, а ўдзень робячы...
(Бел. народная песня)
У пісьмовай л-ры рытарычны зварот вядомы з часоў «Слова пра паход Ігаравы»: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу!» (пераклад Я.Купалы). Пры рытарычным пытанні пэўная думка сцвярджаецца ў пытальнай форме, перадае аўтарскую ўзрушанасць, захапленне або павышаную цікавасць да з’явы, падзеі, прадмета. Нярэдка сустракаецца ў нар. паэзіі.
Пярсцёначкі залатыя. Ці бочкі вамі набіваці?
Да сукенкі мае дарагія. Ці пнёўя вамі ўбіраці?
Палаценцы мае белыя. Ці горы вамі ўсцілаці?
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лаго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Дабрадушны, ласкавы. Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам.Мележ.Помню маму ў дні свят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную...Марціновіч.