СЯЎКО́ Баляслаў Іванавіч (15.5.1940, в. Межырэчы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. —2.6.2002),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). З 1965 акцёрНац.акад.т-ра імя Я.Коласа. Выканаўца драм. і характарных роляў, якія вылучаліся псіхал. дакладнасцю, эмацыянальнай насычанасцю вобразаў, пластычнасцю і экспрэсіяй: Юрка, Валодзька, Сын («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Сярожа, дзядзька Шура [«Скорыя цягнікі», «Таму што люблю» («Дзень карабля») А.Паповай], Чорт («Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г.Марчука), Фатограф («Шагал... Шагал...» У.Драздова), Алёша («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), Аўгуст Фіш («Аз і Ферт» П.Фёдарава), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава), граф фон Моар («Я, ты, ён, яна, яны... яно» («Разбойнікі») Ф.Шылера], Сільвіо («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Фрыц, Наведвальнік («Пісьменныя» паводле М.Чокэ) і інш. Здымаўся ў кіно. Арганізатар і кіраўнік (з 1969) Віцебскага нар.т-ра пантамімы «Мім».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЛПМЕН (Helpmann) Роберт (9.4.1909, Маўнт-Гамбір, Аўстралія — 1986),
англійскі і аўстралійскі артыст балета, балетмайстар, акцёр. Вучыўся ў трупе Г.Паўлавай у Л.Новікава (1926; падчас гастроляў), з 1932 у школе Н. дэ Валуа ў Англіі. У 1934—50 вядучы танцоўшчык трупы «Вік-Уэлс бале» (з 1942 «Седлерс-Уэлс бале») у Вялікабрытаніі. У 1965—75 адзін з маст. кіраўнікоў Аўстрал. балета. Выканаўца вядучых партый у пастаноўках, якія вызначылі фарміраванне англ. балета: паэт і прынц Цемры («Прывіды» і «Дантэ-Саната» на муз. Ф.Ліста), Жаніх («Вясельны букет» Л.Бернерса), Дон Жуан («Дон Жуан» на муз. Р.Штрауса) і інш.; а таксама ў пастаўленых ім балетах. З 1930-х г. выступаў як драм.акцёр: Гамлет, Петручыо («Гамлет», «Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Клоун («Той, хто атрымлівае аплявухі» Л.Андрэева) і інш. Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРО́ЎСКІ (сапр.Саруханаў) Юрый Ільіч
(3.5.1894, Тбілісі — 30.12.1959),
расійскі і латвійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1956). На сцэне з 1914. Працаваў у т-рах Расіі. З 1924 (з перапынкам) акцёр і рэжысёр Рыжскага т-рарус. драмы, адначасова (да 1934) выступаў і ставіў спектаклі ў Рабочым т-ры (Рыга). Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Раскольнікаў («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Макар Дубрава («Макар Дубрава» А.Карнейчука), Тэўе («Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема), кароль Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Паставіў каля 100 спектакляў, у т. л. «Платон Крэчат» Карнейчука (1937), «У агні» Р.Блаўманіса (1955). Здымаўся ў кіно («Сустрэча на Эльбе», 1949; «Жукоўскі», 1950, і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА Сяргей Усеваладавіч (н. 13.5.1949, Мінск),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (2000). Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1971). З 1971 акцёрНац.акад.т-ра імя Я.Купалы. Яго творчасці ўласцівы майстэрства пераўвасаблення, здольнасць да пошуку адметных фарбаў і адценняў характарыстыкі вобразаў.
Сярод значных роляў: Данілка («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Драгун, Дамаш («Парог», «Князь Вітаўт» А.Дударава), Захар («Апошні шанц» В.Быкава), Арнольд («Шрамы» Я.Шабана), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Мядзведзенка («Чайка» А.Чэхава), Растанёў («Вечны Фама» У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага), Карыцын («Жыццё Карыцына, або Урокі хірамантыі» А.Паповай), Бачана («Закон вечнасці» паводле Н.Думбадзе), Люнгстран («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Машу́ («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Аўторак («Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава і А.Табакова), Бацька, Шавец («Карлік-Нос» В.Гаўфа) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ПЕЛЕЎ Віктар Іосіфавіч (н. 26.10.1953, г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1985). Працаваў у Магілёўскім абл.драм., Котласкім драм. т-рах, Магілёўскім абл.драм. т-ры імя В.Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). З 1985 акцёр Гомельскага абл.драм.т-ра. Валодае моцным драм. тэмпераментам, уменнем глыбокай распрацоўкі псіхалогіі характару, што найб. поўна ўвасобіў у вобразе Сірано дэ Бержэрака ў аднайм. творы Э.Растана. Сярод інш. роляў: Камедыянт («Камедыянт» А.Асташонка), Міканор («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Пяцёркін («Васа Жалязнова» М.Горкага), Трухаты («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Старшыня («Печка на колах» Н.Сямёнавай), Давід Тутуашвілі («Кукарача» Н.Думбадзе), Калабушкін («Самазабойца» М.Эрдмана), Іван і Снапок [«Вокны» і «Перапалох» («Шкурдзюкі займаюць абарону») В.Ткачова], Міхалёў («Спартыўныя сцэны 1981 года» Э.Радзінскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Якаўлеў А. (акцёр) 1/188; 6/318; 9/115; 10/369
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́ШНІКАЎ Уладзімір Аляксандравіч (5.3.1923, Мінск — 28.9.1994),
бел.акцёр. Засл.арг. Беларусі (1967). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1951). З 1951 у Дзярж. т-ры лялек Беларусі, у 1990—94 у Мінскім абл. т-ры лялек «Батлейка» ў Маладзечне. Характарны акцёр. Вобразы, створаныя К. у нац. рэпертуары, вызначаюцца мяккай лірычнасцю, сакавітасцю акцёрскіх фарбаў: у Дзярж. т-ры лялек — Дзед, Кароль Дурымонт («Дзед і Жораў», «Цудоўная дудка» В.Вольскага), Цар («Каваль Вярнідуб» паводле А.Якімовіча), Дзед («Ліпавічкі» паводле У.Галубка), Бацька («Званы твайго лёсу» А.Вольскага і П.Макаля), пёс Мамент і Паромшчык («Чаканне сабакі Тэафіла» Г.Марчука) і інш.; у т-ры «Батлейка» — Чорт, Чараўнік і Кароль («Казкі Несцеркі» і «Сіняя світа» А.Туравай), Бацька, Каваль, Казачнік («Піліпка і Ведзьма» С.Кавалёва), Пёс Барбос («Чароўны камень» В.Лукшы), Удаў («Прывітанне для мартышкі» Р.Остэра і «Насарог і жырафа» Х.Гюнтэра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМНІ́ЦКІ (Łomnicki) Тадэвуш (18.7. 1927, г. Падгайцы, Украіна — 22.2.1992),
польскі акцёр. Скончыў студыю пры т-ры «Стары» ў Кракаве (1947). Вучыўся ў Вышэйшай школе тэатр. і кінамастацтва ў Варшаве (1951—53), з 1969 выкладаў у гэтай школе (у 1971—81 рэктар, з 1974 праф.). З 1947 у т-рах, у т. л. варшаўскіх: «Вспулчэсны», «Нарадовы», «На Волі» і інш. Характарны акцёр. Выконваў драм. і камед. ролі: Кардыян («Кардыян» Ю.Славацкага), Ян («Першы дзень свабоды» Л. Кручкоўскага), Глумаў [«На ўсякага мудраца хапае прастаты» (на польск. сцэне — «Запіскі падлюгі») А. Астроўскага], Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Артура Уі («Кар’ера Артура Уі» Б. Брэхта) і інш. Ставіў спектаклі. З 1946 здымаўся ў кіно: «Пакаленне» (1955), «Пан Валадыеўскі» (1969; Залаты медаль на Міжнар. кінафестывалі ў Маскве), «Чалавек з мармуру» (1977), «Дом вар’ятаў» (1984) і інш. Аўтар п’ес «Ной і яго звярынец» (1948), «Пустазелле і пшаніца» (1951), кінасцэнарыяў, успамінаў «Тэатральныя сустрэчы» (1984). Дзярж. прэмія Польшчы 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЯ́ЎСКІ Георгій Рафаілавіч (н. 16.10.1946, Мінск),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1970). Працаваў у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі (Бабруйск). З 1971 у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Характарны акцёр. Карыстаючыся вострым сцэнічным малюнкам, захоўвае рысы рэальнага праўдападабенства вобразаў, нават створаных у гратэскава-камед. плане. Найб. значныя ролі: Ян Дабровіч («Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча), А.А. («Эмігранты» С.Мрожака). З інш. роляў: Ксяндзоў («Апошні шанц» паводле В.Быкава), Малюцін («Апошні журавель» А.Дударава, А.Жука), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» паводле Далецкіх і М.Чарота), Папскі нунцый («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Антоніо («Бура» У.Шэкспіра), Клеант («Тарцюф» Мальера), Ферчайлд («Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта), доктар Магнуш («Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ера), паштмайстар Шпекін («Рэвізор» М.Гогаля), Бургамістр («Дракон» Я.Шварца), цесць Худзякова («Характары» паводле В.Шукшына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ Яўген Сямёнавіч (н. 8.3.1922, с. Новаўкраінка Херсонскай вобл., Украіна),
расійскі акцёр і кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1974). Вучыўся ў кінаакцёрскай школе пры Кіеўскай кінастудыі (1940—41). З 1946 акцёр Цюменскага, Новасібірскага т-раў, у 1952—68 у Малым т-ры. Сярод роляў: Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Нязнамаў, Цяляцьеў («Без віны вінаватыя», «Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Ніл («Мяшчане» М.Горкага) і інш. Зняўся ў фільмах «Родная кроў» (1964), «Дзеля жыцця на зямлі» (1974) і інш. Паставіў фільмы, у большасці якіх выконваў гал. ролі: «Цыган» (1967), «Любоў зямная» (1975), «Лёс» (1979), «Асабліва важнае заданне» (1981), «Перамога» (1985), «Чаша цярпення» (1990), «Любіць па-руску» (1995), «Любіць па-руску 2» (1996), «Любіць па-руску 3» (1999) і інш. Мастацтва М. адметнае адкрытым тэмпераментам, грамадзянскасцю, яснасцю кінамовы. Дзярж. прэмія Расіі 1974. Дзярж. прэмія СССР 1979.