ЧЭ́ПЕЛЕЎ Віктар Іосіфавіч (н. 26.10.1953, г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1985). Працаваў у Магілёўскім абл. драм., Котласкім драм. т-рах, Магілёўскім абл. драм. т-ры імя В.Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). З 1985 акцёр Гомельскага абл. драм. т-ра. Валодае моцным драм. тэмпераментам, уменнем глыбокай распрацоўкі псіхалогіі характару, што найб. поўна ўвасобіў у вобразе Сірано дэ Бержэрака ў аднайм. творы Э.Растана. Сярод інш. роляў: Камедыянт («Камедыянт» А.Асташонка), Міканор («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Пяцёркін («Васа Жалязнова» М.Горкага), Трухаты («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Старшыня («Печка на колах» Н.Сямёнавай), Давід Тутуашвілі («Кукарача» Н.Думбадзе), Калабушкін («Самазабойца» М.Эрдмана), Іван і Снапок [«Вокны» і «Перапалох» («Шкурдзюкі займаюць абарону») В.Ткачова], Міхалёў («Спартыўныя сцэны 1981 года» Э.Радзінскага).
А.В.Сабалеўскі.
т. 18, кн. 1, с. 468
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)