СІНА́ТРА (Sinatra) Фрэнк, сапр.імя Фрэнсіс Альберт; 12.12.1915, г. Хобакен, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 1998),
амерыканскі эстрадны спявак, кінаакцёр. У 1936 узначаліў створаны ім вак. ансамбль «Хобакенская чацвёрка». З 1939 саліст джазавага аркестра Х.Джэймса, аркестра пад кіраўніцтвам Т.Дорсі. У 1940—70-я г. выступаў з буйнымі амер. джазавымі аркестрамі, у т. л. пад кіраўніцтвам Дз.Элінгтана. Яго выканальніцкі стыль разнастайны: ад інтымнай манеры «крулінг» да «свінга». У рэпертуары сентыментальныя балады, песні з мюзіклаў, папулярныя песні амер. кампазітараў Дж.Стайна, Б.Бакрака, Р.Мак-Кэна і інш. З 1941 здымаўся ў кіно (больш за 40 фільмаў), у т. л. «Ночы Лас-Вегаса», «Дом, у якім я жыву», «Ад сёння і на векі вечныя» (абодва прэмія «Оскар»), «Чалавек з залатой рукой», «Дэтэктыў», «Першы смяротны грэх». Рэжысёр фільма «Толькі храбрэц» (1964). Меў уласную грамафонную кампанію. Спец. прэмія «Оскар» 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў кастр. 1941 — лютым 1943 у Слуцку і яго ваколіцах пад кіраўніцтвам падп. Мінскага абкома КП(б)Б і Слуцкага міжрайкома КП(б)Б (з жн. 1942). Складалася з 3 груп (кіраўнікі М.І.Багуноў, М.І.Відзякін, Дз.В.Каўшоў, П.Я.Маглыш, А.Дз.Фамін). Падпольшчыкі трымалі сувязь з партыз. атрадамі В.З.Каржа і імя Фрунзе, вялі агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, здабывалі партызанам разведданыя пра ням. гарнізоны, мерапрыемствы акупантаў, збіралі зброю, дакументы, здабылі і перадалі ім друкарскі шрыфт, фарбу, паперу, праводзілі дыверсіі, у т. л. на электрастанцыі, мэблевай ф-цы. Да сак. 1943 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. У барацьбе з акупантамі загінула 9 патрыётаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 566.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАЛЕЎ Уладзімір Сцяпанавіч (30.5.1908, г. Луганск, Украіна — 1.9.1982),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1930). Да 1941 у Цэнтр.н.-д. геолагаразведачным ін-це, адначасова ў 1931—41 і 1943—45 у Ленінградскім горным ін-це. У 1941—43 у Іркуцкім, з 1945 у Львоўскім ун-тах, адначасова з 1947 у Ін-це геалогіі карысных выкапняў АН Украіны. З 1958 у Ін-це геалогіі і геафізікі Сібірскага аддз.АНСССР, з 1982 у Мінералагічным музеі імя А.Я.Ферсмана. Навук. працы па мінералогіі сілікатаў, тэарэт. петралогіі, магматызме і метамарфізме горных парод. Дзярж. прэмія СССР 1950. Ленінская прэмія 1976.
Тв.:
Физико-химические основы петрографии изверженных пород. М., 1961 (разам з А.М.Заварыцкім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́ШНЕЎ Аляксей Уладзіміравіч (27.3.1911, г. Харкаў, Украіна — 1994),
бел. і расійскі кінадраматург, кінарэжысёр. Скончыў кінашколу імя Б.Чайкоўскага ў Маскве (1929). У 1958—67 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі. У 1963—73 рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм». Адзін з першых у сав. ігравым кіно пачаў распрацоўваць жанр паліт. фільма: «Масква—Генуя» (1964, з удзелам рэж. У.Корш-Сабліна і П.Арманда; Дзярж. прэмія Беларусі 1967), «Тысяча акон» (1968), «Чорнае сонца» (1971), «Хроніка ночы» (1973) і інш. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Сябры сустракаюцца зноў» (1939), «Пяты акіян» (1940), «Тахір і Зухра» (1945), «Міклуха-Маклай» (1947), «Алішэр Наваі» (1948), «Пржавальскі» (1952; усе ў сааўт.), «Плата за ісціну» (1979, сцэнарыст і рэж.), п’ес «Падарунак Нептуна» (паст. 1939), «Мадлен Гадар» (паст. 1949), «Дзень спыніць нельга» (паст. 1959) і інш., кн. «Аповесці для кіно» (1972), успамінаў «Бег дзён» (1983), рамана «Трыпціх» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРЫЧО́НАК Васіль Дзянісавіч (н. 24.2.1954, в. Луцішча Крупскага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец, літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1980 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка (з 1998 праф., з 2001 дэкан). Даследуе пытанні бел. лексікалогіі і дыялекталогіі, граматыкі і фаналогіі мовы. Аўтар «Слоўніка амонімаў беларускай мовы» (1991), кніг «Полісемія ў беларускай мове (на матэрыяле субстантываў)», «Лінгвістычныя аналізы» (абедзве 1997), дапаможнікаў па л-ры і мове для школ і абітурыентаў, сааўтар «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (т. 1, 1979, т. 3—5, 1982—86), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—3, 1993—96, т. 5, 1998), кн. «Асновы фаналогіі» (1998) і інш. Займаецца метадычнай распрацоўкай лінгвістычных аналізаў, займальнай філалогіяй («Займальная філалогія», 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАВЕ́РХАЎ Уладзімір Паўлавіч (3.12.1908, г. Днепрапятроўск, Украіна —4.5.1977),
бел. жывапісец, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930), Маскоўскі ін-тімя В.Сурыкава (1946). З 1947 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, з 1954 — у Бел.тэатр.-маст. ін-це. У 1954—56 старшыня праўлення Саюза мастакоў Беларусі. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Тэме гераізму ў Вял.Айч. вайну прысвечаны карціны «Сустрэча партызан з Савецкай Арміяй» (1946), «За родную Беларусь!» (1948); мірнай стваральнай працы — «Пераможам у працы» (1950), «Трактары ідуць» (1967). Выканаў партрэты ўдзельнікаў партыз. руху на Беларусі (1942—44), перадавікоў працы Мінскага трактарнага з-да К.В.Курчыцкай (1952), У.П.Шышко (1965), Я.І.Клімчанкі (1969); мастачкі С.Лі (1946) і інш. Маляваў пейзажы: «Зіма» (1944), «Свіслач» (1945), «Зімовы вечар» (1948), «Дубцы» (1953), нацюрморты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАВА Альбіна Мікалаеўна (н. 11.7.1929, г. Паўлава Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. мовазнавец. Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Д-рфілал.н. 1979). Праф. (1981). Скончыла Горкаўскі ін-т замежных моў (1951). З 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Даследуе праблемы семантыкі, тэорыі рэферэнцыі, семантычнага і прагматычнага сінтаксісу франц. мовы, тэорыі часу і часавай прасторы таго, хто гаворыць. Аўтар кніг «Да праблемы граматычнай формы граматычнай катэгорыі» (1972), «Структура і ўзаемадзеянне форм функцыянальна-семантычнай катэгорыі акалічнасці спосабу дзеяння ў сучаснай французскай мове» (1973), «Прамарфалагічныя адзінкі французскай мовы» (1975), «Нарысы-роздумы і цытацыі пра прагмасінтаксіс французскай мовы: імя і яго дэтэрмінатывы» (2000) і інш. Сааўтар «Практыкуму па тэарэтычнай граматыцы французскай мовы» (1986), кн. «Функцыянаванне і развіццё моўных сістэм» (1990), «Актуальныя пытанні мовазнаўства і інтэнсіфікацыі выкладання замежных моў» (1993), «Вучэбныя граматыкі нацыянальных моў» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАЎ Васіль Іванавіч (13.3.1903, с. Залатое Краснаармейскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 22.5.1979),
бел. філосаф. Чл.-кар.АН Беларусі (1967), д-рфілас.н. (1960), праф. (1961). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Акадэмію камуніст. выхавання імя Крупскай (1932). У 1935—42 у Сталінградскім пед. ін-це. З 1947 у БДУ (у 1962—67 прарэктар). Даследаваў законы і катэгорыі дыялектыкі ў адзінстве з тэорыяй пазнання і логікай, іх значэнне ў развіцці прыродазнаўчых навук, філас. і сацыялагічныя погляды В.Р.Бялінскага, некаторыя праблемы тэорыі змянення сац. структуры грамадства і інш. Аўтар прац па гісторыі рус. філасофіі і грамадска-паліт. думкі.
Тв.:
Философские и социологические воззрения В.Г.Белинского. Мн., 1959;
О «Философских тетрадях» В.И.Ленина. М., 1959 (у сааўт.);
Роль интеллигенции в формировании нового духовного облика народа // Структура советской интеллигенции. Мн., 1970;
Вопросы диалектического материализма. Мн., 1976 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРДЗЮ́К Аляксандр Іванавіч (27.6.1900, с. Бзоў Барышаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 1989),
украінскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Кіеўскі муз.-драм.ін-т (1919). З 1919 акцёр кіеўскага 1-га дзярж.т-ра Украіны, з 1922 — Харкаўскага драм.т-раімя Т.Шаўчэнкі (у 1957—62 дырэктар і маст. кіраўнік). З 1946 выкладчык Харкаўскага ун-та мастацтваў (з 1960 праф.). Мастацтва С. вызначалася глыбінёй псіхал. трактоўкі, часам вострай публіцыстычнасцю. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Платон, Кобза («Платон Крэчат», «Гібель эскадры» А.Карнейчука), Мікіта («Яраслаў Мудры» І.Качаргі), Сяргееў («Генерал Ватуцін» Л.Дзміцеркі), Каравай («Таблетку пад язык» А.Макаёнка) і інш. Паставіў спектаклі; «Ой, пайду я ў Барыслаўку» паводле І.Франко (1956), «Маруся Багуслаўка» М.Старыцкага (1962) і інш. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЎКО́ Баляслаў Іванавіч (15.5.1940, в. Межырэчы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. —2.6.2002),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965). З 1965 акцёр Нац.акад.т-раімя Я.Коласа. Выканаўца драм. і характарных роляў, якія вылучаліся псіхал. дакладнасцю, эмацыянальнай насычанасцю вобразаў, пластычнасцю і экспрэсіяй: Юрка, Валодзька, Сын («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Сярожа, дзядзька Шура [«Скорыя цягнікі», «Таму што люблю» («Дзень карабля») А.Паповай], Чорт («Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г.Марчука), Фатограф («Шагал... Шагал...» У.Драздова), Алёша («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), Аўгуст Фіш («Аз і Ферт» П.Фёдарава), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава), граф фон Моар («Я, ты, ён, яна, яны... яно» («Разбойнікі») Ф.Шылера], Сільвіо («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні), Фрыц, Наведвальнік («Пісьменныя» паводле М.Чокэ) і інш. Здымаўся ў кіно. Арганізатар і кіраўнік (з 1969) Віцебскага нар.т-ра пантамімы «Мім».