1.Разм. Зрабіць удых і выдых. Баючыся дыхнуць, .. [Зося] палажыла руку пад падушку.Чорны.Не мала прайшло часу, пакуль, нарэшце, з рота і носа Казіка пайшла вада. Яшчэ некалькі хвілін, і ён дыхнуў. — Аджыў, бедненькі, — сказала бабка Аксіння і заплакала.Чарнышэвіч.// Падыхаць. Раптам захацелася мне дыхнуць полем, выскачыць на вясенні прастор.Ракітны.// Выпусціць ротам струмень паветра пры гаворцы. — На страху глядзі, на страху, — дыхнуў .. [Юрку] у самае вуха Сяргей.Курто.
2.чым і без дап. Павеяць, падзьмуць. Яшчэ сняжком Зямлю не замяло, Ды халадком дыхнулі ўжо Абшары.Макаль.Прайшоўся, дыхнуў цёплы вецер па двары, патрывожыўшы лісце таполяў.Лупсякоў./убезас.ужыв.Акно адразу ж адчынілася, і ў твар дыхнула свежасцю.Сачанка.//перан. Узрушыць, выклікаўшы якое‑н. пачуццё, абудзіўшы ўспаміны. Кожнаму на момант дыхнула ў душу сваімі жахамі перажытая вайна.Пестрак./убезас.ужыв.Кастусь піў бярозавік, настоены на скарынках хлеба, і на яго раптам дыхнула далёкім бесклапотным маленствам.С. Александровіч.
Дыхнуць на поўныя грудзі — тое, што і вольна дыхнуць.
(Не) даць дыхнуцькамугл. даць.
Некалі (няма калі) дыхнуцьгл. некалі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страхо́цце, ‑я, н.
Разм.
1. Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае. Ды і такі добрага страхоцця нагнаў на Віцю той дзядзька, што ехаў у канцы цягніка, — старшы з аховы.Нядзведскі.[Луцэвіч:] О, вы яшчэ, дзеткі, не знаеце пушчы. Яна пагоніць на чалавека такія страхоцці, што калі хто і знойдзе [кветку шчасця], дык пакіне і ўцячэ.Вітка.// Страшная, трагічная з’ява, падзея. Пра тое, што немцы спалілі наш Вялікі Лес, а людзей, насельнікаў вёскі, пагналі ў Нямеччыну — Вяргейчык, па ўсім відаць, яшчэ не ведаў, бо і на чужыну ён паехаў намнога раней, да таго страхоцця, што мы перажылі.Сачанка.//толькімн. (страхо́цці, ‑яў). Страхі. Пра пана Прусака ў нас расказваюць цэлыя страхоцці.Якімовіч.
2. Пра каго‑, што‑н. пачварнае, брыдкае, што палохае сваім выглядам. — Ну і страшыдла! — заўважыў .. [Сяргей]. — Спаткаешся з такім ноччу дзе ў глухім месцы — падумаеш: здань. І як .. трымаюць такое страхоцце.Машара.
3.узнач.вык. Тое, што і страх (у 2 знач.). Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. Проста страхоцце.Колас.// Вельмі многа. Хораша зімою ў бары. Толькі адно блага: снег глыбокі. Намяло сёлета — страхоцце адно.Савіцкі.— Палічы, колькі часу трэба чакаць, пакуль ты скончыш вучылішча, — страхоцце!Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕЛІЯТЭ́ХНІКА (ад гелія... + тэхніка),
галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай тэарэт. асноў, практычных метадаў і тэхн. сродкаў пераўтварэння энергіі сонечнай радыяцыі ў інш. віды энергіі. Выкарыстоўвае розныя спосабы пераўтварэння сонечнай энергіі: цеплавы (ажыццяўляецца ў сонечных печах, сонечных воданагравальніках, апрасняльніках, сушылках, цяпліцах і інш.), фотаэлектрычны (у сонечных батарэях), тэрмаэлектрычны (у сонечных тэрмаэлектрычных генератарах), тэрмаэмісійны (у тэрмаэмісійных пераўтваральніках энергіі). Паводле рабочых т-р геліятэхніка падзяляецца на высока- (да 3000—3500 °C) і нізкатэмпературную (100—200 °C).
Паток сонечнай радыяцыі «дармавы» і невычэрпны, яго шчыльнасць на ўзроўні мора прыкладна 1 кВт/м² (у геліятэхн. разліках 0,815 кВт/м²). Спробы выкарыстання гэтага выпрамянення рабіліся яшчэ ў старажытнасці, аднак практычнага значэння не мелі. У 1770 Х.Б. дэ Сасюр (Швейцарыя) пабудаваў геліяўстаноўку тыпу «гарачая скрыня». Як асобная галіна тэхнікі геліятэхніка развіваецца з 2-й пал. 19 ст., калі былі створаны доследныя ўзоры паветраных і паравых сонечных рухавікоў (Францыя, Швецыя, ЗША). У Расіі ў 1890 В.К.Цэраскі правёў эксперыменты па плаўцы розных металаў у фокусе парабалічнага люстэрка. У 1912 каля Каіра (Егіпет) пабудавана сонечная энергетычная ўстаноўка магутнасцю каля 45 кВт. У 1930-я г. распрацаваны метады разліку геліяўстановак для атрымання эл. энергіі, апраснення вады, сушкі і інш. Даследаванні па прамым пераўтварэнні прамянёвай энергіі ў электрычную пашырыліся ў сувязі з асваеннем касм. прасторы. Значнае развіццё геліятэхніка атрымала ў Францыі, ЗША, Японіі, ПАР, Аўстраліі, Германіі, з краін СНД — у Расіі, Арменіі, Туркменіі, Узбекістане. Выкарыстанне сродкаў геліятэхнікі найб. эфектыўнае ў шыротах са значнай сонечнай радыяцыяй для энергазабеспячэння малаэнергаёмістых разгрупаваных спажыўцоў. У сувязі са збядненнем традыц. крыніц энергіі яны перспектыўныя і ў рэгіёнах з умераным кліматам, напр., геліятэхніка развіваецца ў Канадзе, Даніі, Швецыі. Павышэнне эфектыўнасці геліясістэм і пераадоленне прынцыповых недахопаў (невысокая шчыльнасць і няўстойлівасць сонечнай энергіі) забяспечваюцца значнымі памерамі паверхні, якая ўлоўлівае сонечную радыяцыю, яе канцэнтрацыяй на паверхні геліяпераўтваральніка, акумуляваннем цеплавымі, эл., хім. і інш. акумулятарамі. У адпаведнасці з гэтымі патрабаваннямі ствараецца шырокі спектр геліяўстановак рознага прызначэння.
На Беларусі даследаванні і распрацоўкі сродкаў і элементнай базы геліятэхнікі вядуцца з 1980-х г. у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (АНК ІЦМА), Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі, Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і інш. У АНК ІЦМА створаны доследныя ўзоры калектараў сонечнай энергіі на цеплавых трубах (разам з Армянскім аддз. Усесаюзнага НДІ крыніц току), распрацаваны праект «Сядзіба 21 стагоддзя», у энергабалансе якога значная роля сонечнай энергіі, розныя тыпы геліяцеплапераўтваральных сістэм — геліяводападагравальнікі магутнасцю 0,4—100 кВт, сонечныя радыятары (абагравальнік, сонечныя кухня, цяпліца, сушылка і інш.). Асвоены выпуск геліямодуляў, аснашчаных бакам-акумулятарам (захоўвае цяпло на працягу тыдня).
Літ.:
Драгун В.Л., Конев С.В. В мире тепла. Мн., 1991;
Мак-Вейг Д. Применение солнечной энергии: Пер.с.англ.М., 1981.
У.Л.Драгун, С.У.Конеў.
Да арт.Геліятэхніка. Геліяпераўтваральныя сістэмы: а — геліяводападагравальнік (1 — цеплаўспрымальны элемент, 2 — бак-акумулятар); б — геліярадыятар (1 — сцяна будынка, 2 — радыятар-ацяпляльнік, 3 — цеплаўспрымальная панэль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЭА́Л (франц. idéal ад грэч. idea ідэя, паняцце, уяўленне),
філасофская катэгорыя, якая азначае ўзоры і ўяўленні пра дасканалыя грамадскія сістэмы, абсалютную гармонію, справядлівасць і прыгажосць, найвышэйшую мэту імкненняў і дзейнасці. Адпаведна гэтаму адрозніваюцца ідэальныя аб’екты або мадэлі навукі (паняцце ідэальнага), грамадска-паліт., этычныя І. і ідэалы эстэтычныя. Суадносіцца з каштоўнасцямі, якія даследуюцца аксіялогіяй і сацыялогіяй. Паводле структуры І. ўяўляюць сабой дыялектычна супярэчлівае адзінства аб’ектыўнага быцця і яго суб’ектыўнай ацэнкі.
У грэка-рымскай антычнасці гуманіст. І. людской асобы ўзнік як адзінства фіз. дасканаласці і маральных паводзін, асабістых і грамадскіх інтарэсаў. У хрысц. цывілізацыі абс. І. зададзены вучэннем пра боскую Тройцу, зямное ўвасабленне Бога-сына (Ісуса Хрыста), Багародзіцу, апосталаў, святых і пакутнікаў за хрысц. ідэю. Уяўленні пра дасканалае жыццё дыферэнцыраваліся на І. манаха, рыцара, добрага сеньёра, а ў эпоху Адраджэння яшчэ і дасканалага рамесніка, мастака, вучонага. У працэсе антыфеад. руху фарміраваўся таксама І. сялянскага царства, эталонамі якога паслужылі раннехрысц. камунізм, сямейная, пазней сельская абшчына. Тэорыя І. сфармулявана ў ням. класічнай філасофіі (І.Кант, І.Фіхтэ, Г.Гегель), паводле якой у сваёй паўнаце І. недасягальныя ў эмпірычнай рэальнасці, аднак у якасці духоўных каштоўнасцей служаць для яе ацэнкі, пазнання і ўдасканалення. У 19—20 ст. моцны ўплыў на грамадскую свядомасць, сац. практыку і палітыку зрабіў І. камуніст. грамадства (утапічны сацыялізм, навук. камунізм). У СССР і інш.сацыяліст. краінах ажыццяўленне камуніст. І. непасрэдна звязвалася з ліквідацыяй прыватнай уласнасці на асн. сродкі вытворчасці, пабудовай бяскласавага грамадства, усталяваннем прынцыпаў справядлівасці і роўнасці людзей.
У хрысц. культуры і асветніцтве сярэдневяковай Беларусі (10—12 ст.) ярка выявіліся І. боскай мудрасці (сімволіка Сафійскага сабора) і грамадскай згоды (асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, рэліг. паэзія, гераічная паэма «Слова аб палку Ігаравым»), Яны засталіся актуальнымі ў эпоху Адраджэння поруч з гуманіст. 1. асветніка, вучонага, будаўніка хрысц. міру, дзяржавы (асветніцтва і творчасць Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, Сімяона Полацкага, а таксама Статуты ВКЛ). Узмацненне нац., сац., канфесійных супярэчнасцей у 18—19 ст. мелі сваім вынікам палярызацыю грамадскіх І., падзел іх па саслоўна-класавых, ідэалагічных і рэліг. прыкметах. Фальклор, іншыя віды этн. культуры яскрава выявілі нар. І. адхілення эліты («панства») ад улады, стварэння «сялянскага царства», уяўнага працоўнага зямнога раю. У асяроддзі нар. інтэлігенцыі дамінуючым стаў нац.-адраджэнцкі І., сфармуляваны ў новай бел. л-ры і тэарэтычна распрацаваны Ф.Багушэвічам, М.Багдановічам, І.Канчэўскім, А.Станкевічам і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі, у выніку дапушчаных памылак і скажэнняў сацыяліст. ідэі, спрадвечныя нар. І. пра справядлівае грамадства, працоўны «рай» на зямлі выкарыстоўваліся для апраўдання курсу на хуткае завяршэнне буд-ва камунізму ў СССР і яго ўсталяванне ў сусв. маштабе. Сац.-паліт. І. сучаснага бел. грамадства з’яўляецца пабудова дэмакр. прававой дзяржавы, стварэнне ўмоў для свабоднага і ўсебаковага развіцця асобы, годнага ўваходжання краіны ў еўрапейскую і агульначалавечую супольнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́сел. Рус.бу́сел, бу́сель, бу́сол, укр.бу́сел, бу́сол, бу́сько, бусь і г. д., польск.busieł, buśko, buś, busek ’тс’. Лічаць, што гэтыя назвы звязаны з рус. прыметнікам бу́сый ’шэры’ (аб гэтым слове гл. Фасмер, 1, 252). Брукнер, 33 (польск. словы з усх.-слав.); Бернекер, 104; Корш, AfslPh, 9, 492; Фасмер, 1, 251; Рудніцкі, 1, 269–270. Вельмі падрабязна пра геаграфію слова і дыялектныя формы Клепікава, ВСЯ, 5, 158–160. Неверагодна. Якабсон, Word, 7, 190. Гл. яшчэНідэрман, Balto-Sl., 29.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́тля, бу́таль. Укр.бу́тля, бо́тля, бу́тель. Запазычанне з польск.butla, butel ’тс’ (< франц.bouteille, с.-лац.buticula, гл. Варш. сл., 1, 241; Брукнер, 51). Рыхардт, Poln., 38; Рудніцкі, 274. Параўн. бутэ́лька. Рус.буты́лка, буты́ль таксама з польскай мовы (гл. Праабражэнскі, 1, 56; Фасмер, 1, 254; Шанскі, 1, Б, 238–239). Губшмід (Schläuche, 42) думае пра запазычанне рус.буты́ль прама з франц. мовы (падрабязна аб гісторыі ўсёй групы слоў там жа, 38 і далей). Гл. яшчэ Гарабец, Мовознавство, 1972, № 4, 82–83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́чаё ’месца, пакрытае каменнем, некалькі ўзвышанае’ (Янк. Мат., Яшкін). Зборны назоўнік да *бу́чай ’тс’, які, марыць, з’яўляецца ўтварэннем да *bukati, *bučati ’гучаць, шумець і да т. п.’ (суф. ‑ай < *‑ějь?, параўн. слав.*ručajь, *ob(v)yčajь). Назвы ўзвышаных месц нярэдка ўтвараюцца ад гукапераймальных дзеясловаў. Параўн., напр., укр.бе́лебень ’узвышанае адкрытае месца; глыбокае месца ў вадзе’ < белебе́нити ’балбатаць’. Матывацыя: *’адкрытае месца, дзе шуміць вецер’ (гл. Балецкі, SSlav., V, 183–184). Параўн. яшчэбук2, бу́ка2, буко́та, бо́хат. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 68–69.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Буя́к ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883); ужо ст.-бел. (Булыка, Запазыч.). Булыка (Запазыч., 54) лічыць ст.-бел. слова запазычаннем з польск.bujak ’тс’ (ад bujać; але параўн. і славац.bujak ’бык’, якое Махэк₁ (50) лічыць вытворным, метатэзай, з *buhaj, з ад’ідэацыяй да bujný). Слова гэта, аднак, ёсць у зах.-рус. гаворках і ў зах.-украінскіх. Таму не выключаецца, што яно ўтворана ад буя́ць (гл.) ’рыкаць, гудзець’ або буя́ніць ’шалець’. Параўн. буя́н ’бык’. Гл. яшчэ Лабкоў Бел.-польск. ізал., 70–72 (і карту 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бядры́нец ’расліна Pimpinella saxifraga L.’, рус.бедрене́ц, укр.бедринець, бедрець, бедренець і інш. (Макавецкі, Sł. botan., 269), польск.biedrzeniec, чэш.bedrník, bederník, bedernica (дыял.), серб.-харв.бѐдринац. Прасл., мабыць, *bedrьnьcь, да *bedro ’сцягно’ (расліна ўжываецца ў народнай медыцыне — павівальнай справе). Махэк₂, 50. Іншыя версіі ў Фасмера, 1, 142–143. Параўн. яшчэ Балейкі, SSlav., 5, 182–183. Лант (Language, 28, 128–133), спасылаючыся на ст.-слав.бедръно, зыходзіць з *bedrьnъ ’багаты’, якое адпавядае санскр.bhadraḥ ’удача, шчасце; спрыяльны’ (< і.-е.*bhed‑r‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваўчкі́ ’расліна Bidens, ваўчкі’ (БРС, Кіс.); ’Pedicularis palustris L.’ Да воўк. Расліна мае плады з шыламі, пакрытымі зубчыкамі. Параўн. іншыя назвы расліны: сабачкі, укр.собачки, стрілки, причепа, кошки і г. д. Параўн. яшчэ ў рус. мове назвы для асота, рапейніка — волчец, волчок, волчняк, волчевник (матывацыя тая ж: пустазелле з вострымі шыламі і ўчэпістымі пладамі; гл. Мяркулава, Очерки, 98). Іначай аб рус.волчецШанскі 1, В, 153 (запазычанне са ст.-слав.вълчьцъ). Сюды і бел.ваўчкі ’адходы пры прадзенні кудзелі’ (Шатал.).