бу́рка

(цюрк. bür, bürk = маршчыніцца, закрывацца)

1) шырокая і доўгая вопратка з даматканага сукна з башлыком, якая надзяваецца паверх кажуха;

2) накідка з тонкага лямцу, якой карыстаюцца коннікі на Каўказе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Барда́ 1 ’брага’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ). Рус. барда́, укр. барда. Лічыцца запазычаннем з цюрк. моў: тое ж самае, што і бурда́ (гл.). Фасмер (1, 126) указвае на паралелі салта́н|султа́н. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 43; Рудніцкі, 80. Сюды і бел. бардахлы́ст ’п’яніца’ (Нас.) да барда́ і хлыста́ць. Парася. рус. бурдохлы́ст ’вельмі дрэнная ежа, дрэнны напітак’ (гл. Фасмер, 1, 207, пад брандахлы́ст).

Барда 2 ’тупая сякера’ (Касп.). Гл. барта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курэ́нь 1 ’будан’ (ТСБМ, Бяльк., Яшк., Янк. II, Хрэст. дыял., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Маш., Шушк.). Укр. курінь, рус. курень. Разглядаецца як запазычанне з цюрк. (гагауз. kürün ’атрад воінаў’ (гл. Бернекер, 648). Семантычна далёка. Відаць, трэба вярнуцца да разгляду этымалагічнай сувязі з курыць (гл.) (Фартунатаў, BB, 3, 69; Міклашыч, 427). Наяўнасць бел. курэнь ’дымар’ актуалізуе гэту гіпотэзу.

Курэ́нь 2 ’дымар’ (Сл. паўн.-зах.). Да курыць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

айва́

(цюрк. ajva)

пладовае дрэва сям. ружавых, пашыранае пераважна на Каўказе, у Іране, Сярэд. Азіі, а таксама падобны на яблык плод гэтага дрэва, цвёрды, даўкі на смак; на Беларусі вырошчваецца аматарамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

була́т

(цюрк. bulat, ад перс. pūlād = сталь)

1) вугляродзістая сталь, якая вызначаецца высокай цвёрдасцю, пругкасцю, вязкасцю, зносастойкасцю, своеасаблівай структурай і ўзорыстасцю паверхні;

2) гіст. клінок (меч, шабля, кінжал) з такой сталі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Луска́р ’лапата’ (Касп.), рус. тамб. луска́рь ’тс’, арханг. лыскорь, пск. ласка́рь ’рыдлёўка’, ст.-рус. лыскарь ’кірка’, ’рыдлёўка’. Фасмер (2, 541) не згаджаецца з Меліяранскім (ИОРЯС, 10, 4, 124), які выводзіць з цюрк. моў (параўн. казах. lesker, крым.-тат. ülüskär ’матыка’). Куркіна (Этимология–72, 68–73) дадае сюды яшчэ серб.-харв. lizgar, lizgára ’жалязняк’, макед. лизгар ’тс’, якія працягваюць гняздо lyzgati/lyskati ’біць, удараць’ (г. зн. тыпалагічна падобную групу з коранем luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑/lusp‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бары́ш ’магарыч; прыбытак’ (Касп., Шат., Нас., Выг. дыс., Бір. Дзярж., Федар., 4, Інстр. III, барышы́ — Гарэц.). Ст.-бел. барыш (з XVI ст., Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.). Рус. бары́ш, укр. бари́ш. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. baryš ’мір, прымірэнне’. Бернекер, 45; Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 129). Ёсць і іншая версія: запазычанне іменна з тат. мовы, гл. Шанскі, 1, Б, 50, там і літ-ра). Няяснае ўтварэнне бары́шнае ’агародніна’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парча́ ’тканіна са складаным узорам з шаўковай асновай і залатым або сярэбраным (або імітаваным пад золата ці серабро) узорам’. Рус., укр. парча́ ’тс’. У запазычаннях ст.-бел. м. не адзначаецца, таму, відаць, у бел. м. з рус. Лічыцца запазычаннем з тат. parča ’парча, узор’ (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 140, 232; Праабражэнскі, 2, 19). Паводле Гомбаца (RS, 7, 187), тут ст.-цюрк. аснова, што і ў кірг. barča ’шаўковая тканіна’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 210.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сарафа́н ’руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобай крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў’ (ТСБМ, Інстр. 1, Сл. ПЗБ), ’доўгая світка’ (Сцяшк.), сарахва́н ’жаночае адзенне’ (Бяльк.), ’сукенка без рукавоў’ (Ян.), сарапа́н ’тс’ (Мат. Гом.). З рус. сарафа́н ’жаночае суцэльнае адзенне без рукавоў’, старое ’мужчынскі кафтан’, ст.-рус. сарафанъ ’доўгі мужчынскі кафтан’. Рус. слова запазычана з усходу праз цюрк. särapa(i) з пярс. serāpā ’пачэснае адзенне’ (Міклашыч, 288; Праабражэнскі, 2, 252; Фасмер, 3, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ярлы́к

(цюрк. jarlyk)

1) грамата ханаў Залатой Арды і крымскіх ханаў (XII—XV стст.);

2) лісток на чым-н. з назвай рэчы, указаннем нумара, месца вырабу, цаны або іншых звестак (напр. багажны я.);

3) перан. уласцівасць, якасць, якая прыпісваецца каму-н. па традыцыі, звычцы (напр. вешаць я.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)