Сян (sian) ’гэты’ (Тур.). Форма м. р. указальнага займенніка *sь (гл. сей) у спалучэнні з *‑nъ (гл. ён), параўн. спалучэнне з іншым указальным займеннікам *tъ — сіты, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туро́ля — мянушка каровы (мёрск., Нар. сл.). Відаць, ласкальная назва жывёлы з суф. ‑ол‑я (параўн. віц. чарно́ля ‘чорнавалосая’), утвораная ад тур 1 (гл.). Параўн. турыца 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛЖЫ́Р (араб. Аль-Джазаір),
горад, сталіца Алжыра. Адм. ц. вілаі Алжыр. З прыгарадамі — Вялікі Алжыр (Алжырская агламерацыя), 2,5 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Буйны порт на Міжземным м. Міжнар. аэрапорт. Галоўны эканам., навук. і культ. цэнтр. Маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, хім., нафтаперапр., цэментная прам-сць. Метрапалітэн. Ун-т.
Засн. ў 10 ст. на руінах невял. рым. порта Ікозіум. Назва ад араб. слова «аль-джазаір» (астравы). Хутка стаў важным гандл. цэнтрам на Міжземным моры. Да пач. 16 ст. ўваходзіў у араба-берберскія дзяржавы Фатымідаў, Альмаравідаў, Альмахадаў, Заянідаў. У 1510 заняты іспанцамі. У 1530 грэка-тур. карсары выгналі іспанцаў, захапілі ўладу і перайшлі пад апеку Асманскай імперыі. У 1830—62 адм. ц. франц. калоніі Алжыр. У час 2-й сусв. вайны ў Алжыры штаб-кватэра саюзнага камандавання на Міжземным м. З 1962 сталіца Алжыра.
Размешчаны амфітэатрам на зах. беразе Алжырскага заліва каля падножжа і па схілах узгоркаў. Шмат садоў і паркаў. У старым горадзе (з 1978 музей-запаведнік) захаваліся касба-крэпасць (тур. часу), Вял. мячэць (1096) з мінарэтам (1323), мячэць-усыпальніца Сідзі Абдарахман (1611), мячэць Джамі аль-Джэдзід (мячэць Рыбакоў, 1660); палацы Дар Азіза (1551) і Мустафа-пашы (1799—1800); віла Бардо (18 ст., цяпер Музей першабытнай гісторыі і этнаграфіі).
У новым горадзе (развіваўся ў 19 ст. на ПдЗ ад сярэдневяковага) Дом урада (1930, арх. Ж.Гёшэн, А. і Г.Перэ), Палац нацый (1965, арх. Мустафа Муса), Дом радыё і тэлебачання (1950-я г., арх. П.Турнон і М.Жалі) і інш. Працуе Нац. музей прыгожых мастацтваў.
т. 1, с. 253
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ер ’Acorus L.’ (Кіс., БРС), аір ’Carex L. асака’ (Інстр. II, Бяльк., Касп.), айір (Янк. Мат.), агʼер (Сцяшк.). Усходнеславянскае запазычанне з тур. асман. aǵir. Гл. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калья́н
(тур. kalyan, ад перс. kalyan)
курыльная прылада, у якой тытунёвы дым ачышчаецца, праходзячы праз ваду (распаўсюджана ў народаў Усходу).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
марафе́т
(тур. marifet = майстэрства, спрыт)
лоск, бляск;
наводзіць м. — прыводзіць у парадак свой знешні выгляд, прыбіраць кватэру, горад і г.д.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
меджлі́с
[тур. meclis (вым. medžlis), ад ар. madžlis = пасяджэнне, сход]
1) парламент у Турцыі;
2) ніжняя палата парламента ў Іране.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
наргіле́
(тур. nargile, ад перс. nārgilä)
усходні прыбор для курэння, падобны да кальяна, але з доўгай гнуткай трубкай замест люлькі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
саз
(тур. saz, ад перс. saz)
струнны шчыпковы музычны інструмент, распаўсюджаны ў народаў Закаўказзя, Ірана, Афганістана і іншых краін Усходу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фарфо́р
(тур. farfur, ад перс. fahfur)
маса з высакаякаснай белай гліны, а таксама пасуда, дэкаратыўныя вырабы, ізалятары з такой масы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)