першы аднатомны універсальны даведнік у СССР. Выдадзены ў Маскве выд-вам «Савецкая Энцыклапедыя». Выйшлі 4 выданні: 1-е ў 1979 (дадатковыя тыражы ў 1981—82), 2-е ў 1983, 3-е ў 1984 (дадатковы тыраж у 1985), 4-е ў 1987 (дадатковы тыраж у 1989). Змяшчае каля 80 тыс. артыкулаў па пытаннях грамадска-паліт. жыцця, эканомікі, навукі, тэхнікі, літаратуры і мастацтва. Побач з артыкуламі пра саюзныя, аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, гарады СССР уключана вял. колькасць артыкулаў пра розныя краіны свету, найбольшыя замежныя гарады, змешчаны біяграфіі дзярж., паліт., ваен. і культ. дзеячаў усіх часоў і народаў. У выданні 550 малюнкаў, фотаздымкаў і схем, 350 карт. «СЭС» паслужыў асновай для выдання «Вялікага энцыклапедычнага слоўніка» (т. 1—2, 1991; 2-е выд. 2000 у адным томе), «Расійскага энцыклапедычнага слоўніка» (кн. 1—2, 2000), «Новага энцыклапедычнага слоўніка» (2000). Перавыдаваўся за мяжой на англ., кіт. і інш. мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЎКІ, начніцы (Noctuidae),
сямейства матылёў. Больш за 30 тыс. відаў; пашыраны паўсюдна. На Беларусі каля 300 відаў. Начныя жывёлы, дарослыя жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Шкоднікі культ. раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, С.-гама, С.-коска, зерневая, баваўняная і інш. Вылучаюць С. падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі ч. раслін).
Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчыльна ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У С. добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць). Вельмі пладавітыя. Вусені шаравата-бурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтавата-бурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.
Соўкі і іх вусені: 1 — капусная; 2 — звычайная зерневая; 3 — паўднёвая сцябловая; 4 — бавоўнавая; 5 — соўка-гама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕСІБІ́РСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
у Азіі на тэр. Расійскай Федэрацыі. Займае пераважную ч.Усх. Сібіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобл. Абмежавана на Пдхр.Усх. Саяна, Прыбайкалля і Забайкалля, на З — Зах.-Сібірскай раўнінай, на Пн і У — Паўн.-Сібірскай нізінай і Цэнтральнаякуцкай раўнінай. Пл. каля 3,5 млн.км. Знаходзіцца ў межах Сібірскай платформы. Пераважаюць выш. 500—700 м. Характэрна чаргаванне шырокіх плато і кражаў (Енісейскі краж, Вілюйскае плато; найб.выш. 1701 м — на плато Путарана).
Распаўсюджана шматгадовая мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Радовішчы карысных выкапняў: нікелевыя і медныя руды (Нарыльск), жал. руды (Ангара-Піцкі басейн і Ангара-Ілімскі р-н), кам. вугаль (Тунгускі, Чаромхаўскі і інш. басейны), алмазы, графіт, кам. соль, прыродны газ. Рэкі бас.Паўн. Ледавітага ак.; буйнейшыя — Ніжняя і Падкаменная Тунгускі, Ангара, Лена з Вілюем, Хатанга. Пераважае лістоўнічная тайга; на Пд хваёва-лістоўнічныя і хваёвыя бары. На Пн горная тундра, на Пд у далінах участкі лесастэпу і стэпаў. Ёсць заказнікі і запаведнікі.
Размешчаны ў Прыморскім краі (Расія), на паўд.-зах. адгор’ях Сіхатэ-Аліня. Пл. 40,4 тыс.га. Засн. ў 1932 для аховы прыродных комплексаў паўд. Прымор’я. У рэльефе стромкія схілы, шлейфападобныя падножжы гор, каньёнападобныя рачныя даліны, вадаспады. Лясы займаюць каля 99% тэрыторыі. Вылучаюць 2 вышынныя расл. паясы: да 600 м — хвойна-шыракалістыя лясы (кедр карэйскі, піхта суцэльналістая, граб сэрцалісты), вышэй — піхтава-яловыя (елка аянская, піхта белакорая, кедр карэйскі, дуб мангольскі). У далінах рэк лісцевыя лясы — вярбовыя, ільмавыя, ясянёвыя і інш. У флоры каля 850 відаў, шмат рэліктаў, у Чырв. кнізе 13 відаў, сярод іх хвоя густакветная, ціс востраканцовы, заманіха высокая, жэньшэнь сапраўдны і інш. У фауне — усурыйскі тыгр, ізюбр, плямісты алень, казуля, дзік, гімалайскі мядзведзь, леапард, рысь, харза, барсук, вавёрка, норка, каланок, бурундук, выдра, гіганцкая землярыйка, мандарынка, чорны бусел, японскі вуж, усурыйскі капцюрысты трытон, бязлёгачны трытон; з насякомых — рэліктавы лясны таракан, гіганцкі дрывасек, усурыйскі махаон, шаўкапрады, бражнікі, паўлінавочкі. Плантацыі жэньшэню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАСО́ПІС»
(«Czasopis»),
інфармацыйна-культурны часопіс Усх. Беласточчыны; орган Аб’яднання бел. журналістаў у Польшчы. Выдаецца з крас. 1990 штомесячна ў Беластоку на польскай мове, частка матэрыялаў — на беларускай. Гал. рэдактар Ю.Хмялеўскі. Аналізуе паліт. падзеі ў Польшчы, Беларусі, Расіі, Літве і зах.-еўрап. краінах; асвятляе царк. жыццё ў Польшчы і на Беласточчыне, гісторыю правасл. прыходаў у краі, праблемы грамадска-паліт. і культ. жыцця беларусаў у Польшчы, нац. жыццё, сац.-эканам. і паліт. становішча бел.нац. супольнасці ў Польскай дзяржаве, праблемы эканам. сучаснай Беласточчыны; змяшчае агляды польскага і беларускамоўнага перыяд. друку ў Польшчы і Беларусі, артыкулы па рэліг. тэматыцы і гісторыі хрысціянства, календары рэліг. свят. Друкуе ўспаміны ўдзельнікаў гіст. падзей у Польшчы і на Беларусі, артыкулы пра дзеячаў бел. культуры, нататкі пра гміны, вёскі, правасл. прыходы, цэрквы на Беласточчыне, літ. і публіцыст. творы бел. пісьменнікаў Беласточчыны, дыскусійныя матэрыялы, лісты чытачоў, інтэрв’ю з прадстаўнікамі дзярж. улад і вышэйшага рэліг.правасл. кіраўніцтва. Выданне ілюстраванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУШКЕ́ВІЧ Фелікс Язэпавіч (н. 30.5.1954, в Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Брат В.Я.Янушкевіча і Я.Я.Янушкевіча. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978), творчыя майстэрні АМСССР у Мінску (1984). Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: «Роздум. А.Пашкевіч (Цётка)», «У вырай» (абодва 1976), «Натхненне. Максім Багдановіч» (1981), «Я.Купала і Б.Тарашкевіч. Лазенкі. Варшава, 1927 год» (1982), «А.Свентарэцкі, В.Дунін-Марцінкевіч і М.Грушвіцкі на месцы збору інсургентаў Мінскага павета» (1983), «Сталь» (1984), «Паўстанне» (1992), «Тата, я запаліў святло», «Гэй славяне, гэй Улане (Партрэт бацькі)» (абодва 1993). Аўтар трыпціхаў «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці» (1986); паліпціха «Слава Мікалаю Гусоўскаму» (1980); серый «Гульні дзяцей Беларусі» (1980), «Камунары Беларусі» (1983), «У партызанскім краі» (1984), «Дзе мой край?» (1985—86). Творы вызначаюцца глыбокім пранікненнем у сутнасць гіст. падзей, метафарычнасцю вобразнага ладу, эмацыянальнасцю колеравага вырашэння, кампазіцыйнай ураўнаважанасцю.
Л.Ф.Салавей.
Ф.Янушкевіч. Лёс Рагнеды, або Сцяна Памяці. Трыпціх. 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адзе́ржацца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Разм.
1. Устаяць на месцы, захаваць раўнавагу, не ўпасці. У галаве.. [парабчыхі] ад слабасці закружылася, яна не магла адзержацца на вышках.Чорны.Голас старога ўзняўся ад дрыжання, у нейкім адчаі ён падняў уверх галавешку і з усяе сілы выцяў ёю па галаве Хвядзька. Той захістаўся і не адзержаўся на нагах.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́гілкі, ‑лак і ‑лкаў; адз.няма.
Месца, дзе хаваюць памёршых. Слёзы на людскіх тварах мяшаліся з дажджом, і здавалася, што ўсе плачуць, усе сорак тысяч людзей, якія праводзілі забітых на могілкі.Арабей.Пішчыкаў стаяў на краі.. могілак, дзе быў выкананы дол.Алешка.//перан. Месца, куды звозіцца старая або набітая тэхніка. Вось і паравозныя могілкі.Лынькоў.На гэты раз .. [Раманенка] з цікавасцю і здавальненнем некалькі хвілін разглядаў велізарныя могілкі варожай тэхнікі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1.Зак.да падглядаць.
2.што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак.Гілевіч.//перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dicht
1.a
1) густы́, ча́сты
2) шчы́льны
2.adv шчы́льна, це́сна;
~ hálten* не прапуска́ць ві́льгаці;
~ am Ránde на са́мым краі́;
~ an [bei, nében, vor] ля са́мага…, ушчыльну́ю (да чаго-н)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)