Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў СССР у 1920—30-я г., адна з форм аўтаноміі. Ствараліся там, дзе нац. меншасці прадстаўлялі невял., але кампактную групу насельніцтва. Знаходзіліся ў складзе саюзных і аўтаномных рэспублік, краёў і абласцей. У РСФСР было каля 100 Н.р., гал. чынам у Якуціі, Бурат-Манголіі, Усх. Сібіры, Амурскай вобл., Далёкаўсходнім краі. У 1990-я г. Н.р. у Расіі адноўлены (напр., створаны Нямецкі Н.р. у Алтайскім краі, 1991, Азоўскі ням. Н.р. у Омскай вобл., 1992). На Беларусі ў 1932—37 існаваў Польскі нацыянальны раён у БССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЛЕР,
курортны пасёлак у Расіі, у Краснадарскім краі. Размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у даліне р. Мзымта. Прыморскі кліматычны курорт. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Харч.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВЫ́Я АЗЁРЫ,
група бяссцёкавых салёных азёраў у Алтайскім краі Расіі, на Пд Кулундзінскай раўніны. 94 вадаёмы. Самае вял.воз. Малінавае (пл. 114 км²). На асобных азёрах здабыча солі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й БАЯВО́Й САДРУ́ЖНАСЦІ БЕЛАРУ́СКІХ, РУ́СКІХ, ЛАТЫ́ШСКІХ І ЛІТО́ЎСКІХ ПАРТЫЗА́Ну гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адкрыты ў 1981 у г.п. Расоны Віцебскай вобл. Да 1990 філіял Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны. Пл. экспазіцыі 683 м², больш за 5,3 тыс. экспанатаў асн. фонду, 13 залаў (2000). Адна зала прысвечана кіраўніку Расонскага патрыят. падполля П.М.Машэраву, другая — падзеям перыяду станаўлення сав. улады на Расоншчыне, астатнія — падзеям часоў Вял.Айч. вайны. Экспазіцыя расказвае пра ход абарончых баёў у 1941, удзел землякоў у баях, арганізацыю падполля і партыз. руху ў Расонска-Асвейскім краі, дзейнасць падп. райкомаў, злачынствы акупантаў у партыз.краі, вызваленне рэгіёна ад захопнікаў. Асн. экспазіцыя распавядае пра сумесную барацьбу партызан Беларусі, Літвы, Латвіі і Расіі супраць фаш. захопнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭБЕРДА́,
горнакліматычны курорт у Стаўрапольскім краі, Расія, на р. Тэберда. Засн. ў 1925 (адкрыты санаторый для хворых на туберкулёз). Клімат горны, сухі, з інтэнсіўнай сонечнай радыяцыяй. Лечаць хворых з рознымі формамі туберкулёзу. Санаторыі, турысцкія базы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЧЫНСК,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Краснаярскім краі. Засн. ў 1641. 123,2 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Прыстань на р. Чулым. Нафтаперапр., нефелінаперапр., дрэваапр., лёгкая (абутковая, швейная, футравая), харч.прам-сць. Паблізу Ачынска здабыча вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАБА́РСКАЕ ПЛАТО́,
на ПнУ Сярэднесібірскага пласкагор’я, у Краснаярскім краі і Рэспубліцы Саха (Якуція) Рас. Федэрацыі. Выш. да 905 м. Складзена пераважна са сланцаў, гнейсаў і гранітаў. Да выш. 450 м рэдкастойныя лістоўнічныя лясы, вышэй — горная тундра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́БАЦІЦА (Subotica),
горад на Пн Югаславіі, у Сербіі, у б.аўт.краі Ваяводзіна. Каля 120 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр збожжавага раёна. Прам-сць: маш.-буд. (с.-г., эл.тэхн.), харч., паліграф., хім., тэкст., дрэваапрацоўчая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́БЛЫНЕВАЯ ПЛАДАЖЭ́РКА (Laspeyresia pomonella),
матыль сям. ліставёртак, найб. небяспечны шкоднік яблыні. Пашкоджвае таксама плады грушы, слівы, персіка, айвы, абрыкоса, грэцкага арэха. Пашырана ў раёнах культывавання яблыні, у т. л. на Беларусі.
Крылы ў размаху 14—21 мм, пярэднія — падоўжаныя, цёмна-попельныя з папярочнымі хвалістымі палосамі і карычнева-бурай з бронзавым адценнем плямай на вонкавым краі. заднія — шаравата-карычневыя, па краі махрыстыя. Вусені даўж. да 18 мм. ружаватыя з карычневай галавой і пярэднегрудным шчытком. Зімуюць у шчыльных коканах на ствалах і шкілетных галінах яблынь, у трэшчынах кары дрэў, радзей у глебе на глыб. 1—3 см і на яе паверхні пад смеццем. Матылі вылятаюць у перыяд цвіцення яблыні, яйцы адкладваюць па аднаму на плады, лісце, маладыя парасткі. Вусені адраджаюцца праз 2—3 тыдні, кормяцца мякаццю і насеннем пладоў.