СУ́БАЦІЦА (Subotica),

горад на Пн Югаславіі, у Сербіі, у б. аўт. краі Ваяводзіна. Каля 120 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр збожжавага раёна. Прам-сць: маш.-буд. (с.-г., эл.тэхн.), харч., паліграф., хім., тэкст., дрэваапрацоўчая.

т. 15, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)