РАПЕ́Т Іван Паўлавіч (сапр.Пятроў Іван Мікалаевіч; 1845—25.12.1908),
рускі архітэктар; заснавальнік аднаго з кірункаў псеўдарускага стылю. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1893). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1861—71) у А.М.Гарнастаева. У пабудовах і праектах (у т. л. эскізах убрання інтэр’ераў і прадметаў дэкар.-прыкладнога мастацтва) шырока выкарыстоўваў дэкар. матывы рус. архітэктуры 17 ст. і нар. мастацтва: «Церамок» у сядзібе Абрамцава (Маскоўская вобл.; 1873), рус. павільёны на выстаўках у Парыжы (1878) і Чыкага (1893), будынак рус. пасольства ў Токіо (1890-я г., з В.Харламавым) і інш.
І.Рапет. «Церамок» у сядзібе Абрамцава пад Масквой. 1873.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІНЫ (Savigny) Фрыдрых Карл фон (21.2.1779, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 25.10.1861),
нямецкі юрыст; заснавальнікгістарычнай школы права. У 1810—42 праф. Берлінскага ун-та. У 1842—48 прускі міністр па рэформе заканадаўства. Аўтар прац па рымскім і цывільным праве. У праграмнай працы «Пра схільнасць нашага часу да заканадаўства і правазнаўства» (1814) трактаваў права як прадукт нейкага містычнага «народнага духу», які развіваецца спантанна. Выступаў супраць кадыфікацыі герм. цывільнага права, знаходзячы яе заўчаснай (лічыў, што права не зыходзіць ад дзярж. улады і таму не можа ўстанаўлівацца заканадаўцам). Задачу юрыстаў бачыў у выяўленні «свядомасці народа» і ўзгадненні з ім дзеючага заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАГА́Т (Saragat) Джузепе (19.9.1898, г. Турын, Італія — 11.6.1988),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Турынскі ун-т. З 1922 у італьян.сацыяліст. руху, адзін з лідэраў яго правага крыла. Заснавальнік (1947), ген. сакратар (1949—54, 1957—64, 1976), старшыня (з 1984) Італьян.с.-д. партыі (да 1951 Сацыяліст. партыя італьян. працоўных). Неаднаразова (з 1944) міністр, у 1947—49 і 1954—57 нам. прэм’ер-міністра ўрада. Прэзідэнт Італіі ў 1964—71. Праводзіў левацэнтрысцкі ўнутрыпаліт. курс, у знешняй палітыцы імкнуўся падтрымліваць добрыя адносіны і з краінамі НАТО, і з СССР. З 1971 пажыццёвы сенатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТЫ́МІЙ СЕВЕ́Р Луцый (Lucius Septimius Severus; 11.4.146, г. Вялікі Лептыс, Паўн. Афрыка —4.2.211),
рымскі імператар у 193—211, заснавальнік дынастыі Севераў. Быў квестарам, нар. трыбунам, консулам, сенатарам, кіраваў шматлікімі правінцыямі. З 190 камандаваў войскамі ў Германіі. Абвешчаны імператарам легіёнамі ў Паноніі. Абапіраўся на салдат, якім даў шэраг прывілеяў. Кіраваў з дапамогай імператарскага савета. Праводзіў антысенацкую палітыку. Увёў цэнзуальную сістэму падаткаабкладання і прымусовых павіннасцей (працоўных, ваен. і інш.). Умацаваў дунайскую, рэйнскую, брытанскую і ўсх. граніцы імперыі. Паспяхова змагаўся супраць парфян, у гонар перамогі (у 203) пабудаваў у Рыме Трыумфальную арку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ФАН (Stefan) Іозеф (24.3.1835, г. Клагенфурт, Аўстрыя — 7.1.1893),
аўстрыйскі фізік, заснавальнікнавук. школы фізікаў. Чл. Венскай АН (1865). Вучыўся ў Венскім ун-це (1853—58), дзе і працаваў (з 1863 праф., з 1869 дырэктар Ін-та эксперым. фізікі). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, электрамагнетызме, кінетычнай тэорыі газаў, тэорыі цеплавога выпрамянення. Распрацаваў тэорыю дыфузіі газаў, вызначыў каэфіцыенты цеплаправоднасці для многіх газаў. Устанавіў залежнасць энергіі выпрамянення нагрэтага цела (гл.Стэфана—Больцмана закон выпрамянення), увёў адну з фундаментальных фіз. пастаянных (гл.Стэфана—Больцмана пастаянная).
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 334—336.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНФІ́ЛЬЕЎ Гаўрыла Іванавіч (6.3.1857, Талін — 4.9.1928),
расійскі географ, батанік і глебазнавец, заснавальнік айчыннага балотазнаўства. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1883). З 1885 у дэпартаменце земляробства, удзельнік шматлікіх экспедыцый па Расіі. З 1895 у Пецярбургскім бат. садзе і адначасова ў Пецярбургскім ун-це. З 1905 праф. Новарасійскага ун-та ў Адэсе. Навук. працы па геаграфіі (у т. л. «Геаграфія Расіі», т. 1—4, 1916—24), занальнасці расл. покрыва, балотах і тарфяніках Палесся, морах СССР. Развіваў ідэі В.В.Дакучаева аб прыродных зонах, прапанаваў схему фіз.-геагр. раянавання еўрап.ч. Расіі (1897) і ўсёй Расіі (1903). Яго імем названы адзін з Курыльскіх а-воў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭН (Taine) Іпаліт Адольф (21.4.1828, г. Вузье, Францыя — 5.3.1893),
французскі філосаф, сацыёлаг мастацтва, гісторык. Родапачынальнік эстэт. тэорыі натуралізму, заснавальніккультурна-гістарычнай школы ў літаратуразнаўстве. Вучыўся ў Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы (1848—51). Чл.Франц. акадэміі (1878). Асн. творы: «Крытычныя спробы» (1858), эцюды пра А.Бальзака (1858) і Стэндаля (1864), «Гісторыя англійскай літаратуры» (т. 1—4, 1863—64), «Філасофія мастацтва» (1865—69). Аўтар кніг нарысаў «Пірэнейскае падарожжа» (1855), «Падарожжа па Італіі» (1866), «Нарысы сучаснай Англіі» (1871) і інш. У гіст. працы «Паходжанне сучаснай Францыі» (т. 1—6, 1876—94) крытыкаваў Франц. рэвалюцыю канца 18 ст., якабінскую дыктатуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛУ́-МУХАМЕ́Д (? — каля 1445),
хан Залатой Арды, заснавальнікКазанскага ханства. Унук Тахтамыша. У 1419—23 змагаўся за валоданне Узбекскім улусам, пацярпеў паражэнне, у 1423 уцёк у Балгарыю Волжска-Камскую. У 1426 з дапамогай вял. князя ВКЛВітаўта захапіў золатаардынскі прастол. З-за міжусобнай барацьбы ў 1437 вымушаны шукаць прытулак у г. Бялёў (цяпер у Тульскай вобл. Расіі). У 1438 пасяліўся са сваёй ардой на сярэдняй Волзе, дзе заснаваў Казанскае ханства. У 1439 і 1444—45 рабіў паходы на рус. землі. У 1445 разбіў маскоўскія войскі на р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕТЫ́С (Fétis) Франсуа Жазеф (25.3.1784, г. Монс, Бельгія — 26.3.1871),
бельгійскі музыказнавец, кампазітар, педагог. Вучань Л.Керубіні і Ф.А.Буальдзьё. З 1821 праф., з 1826 гал. бібліятэкар Парыжскай кансерваторыі, з 1833 дырэктар Брусельскай кансерваторыі і кіраўнік Каралеўскай капэлы. Кіраўнік франц. і бельг. музыказнаўчых школ сярэдзіны 19 ст. Адзін з заснавальнікаў параўнальнага і гіст. музыказнаўства. Упершыню ў Францыі ўвёў паняцце муз. эстэтыкі, заснавальнікпрафес.муз. крытыкі. Аўтар фундаментальных прац па лексікаграфіі і гісторыі музыкі. Сярод муз. твораў оперы, сімфоніі і інш.
Тв.:
Рус.пер. — О философии и поэтике музыки // Музыкальная эстетика Франции XIX в. М., 1974.
шведскі жывапісец; заснавальнікнац. школы быт. жанру. Вучыўся ў Стакгольме. У 1757—58 наведваў майстэрню Ф.Бушэ ў Парыжы. З 1810 дырэктар Стакгольмскай АМ. Зазнаў уплыў Ж.Б.Гроза і Ж.Б.Шардэна. Прадстаўнік асветніцкай лініі ў шведскім мастацтве 18 ст. У сваіх невял. карцінах са сцэнамі вясковага і гарадскога жыцця сялян і наёмных рабочых часта выкарыстоўваў рэзкія святлоценявыя кантрасты, якія надаюць прадметную важкасць і матэрыяльнасць прыроднаму і быт. асяроддзю («Кузня», 1781). Яго работы вылучаюцца строгасцю і прастатой кампазіцыі, манахромнасцю багатага тонкімі адценнямі каларыту. Пісаў таксама партрэты і нацюрморты.