КУЛЯШО́ВА Галіна Рыгораўна (н. 20.7.1928, г. Гомель),
бел. музыказнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1984). Скончыла Харкаўскую кансерваторыю (1956). З 1956 выкладала ў Херсонскім і Гомельскім муз. вучылішчах, у Бел. кансерваторыі. З 1962 (з перапынкам) у ІМЭФНац.АН Беларусі. Асн. працы па тэарэт. пытаннях оперы і яе канкрэтным сцэн. увасабленні. Аўтар манаграфій «Беларуская савецкая опера» (1967), «Пытанні драматургіі оперы» (1979), «Кампазіцыя оперы» (1983). Навук. кіраўнік, рэдактар і сааўтар выдання «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 1—4, 1990—97). Распрацавала навуч. праграму і курс асноў опернай драматургіі для муз.ВНУ. Выступае як муз. крытык. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Н.И.Аладов. Л., 1970;
Заметки о белорусской опере // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХТА́Р (ад ням. Licht святло) у архітэктуры, 1) круглая або шматгранная ў сячэнні надбудова-барабан (з вял. аконнымі праёмамі) над дахам, купалам ці інш. пакрыццём.
2) Зашклёны выступ у сцяне будынка на вышыню 1, 2 і больш паверхаў; тое, што эркер.
3) Зашклёная частка дахавага пакрыцця, прызначаная для натур. верхняга асвятлення памяшканняў. Пашыраны ў архітэктуры стыляў барока і класіцызму.
Адыгрывалі ролю аднаго з гал. элементаў кампазіцыі ў завяршэнні бельведэра, барабана, купала. Звычайна завяршаліся скульптурай, крыжам, шпілем ці інш.дэкар. формай. У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваюцца ў прамысл. і інш. збудаваннях (залах выставак, музеях, гандл. збудаваннях, будынках ВНУ) для асвятлення памяшканняў і натуральнай вентыляцыі.
А.М.Кулагін.
Ліхтар касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Адэльск Гродзенскага раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦЭ́Й (ад грэч. Lykeion),
сярэдняя агульнаадукацыйная навуч. ўстанова ў некаторых краінах Еўропы, Лац. Амерыкі, Афрыкі. У Рас. імперыі ў 19 — пач. 20 ст. саслоўная прывілеяваная сярэдняя або вышэйшая навуч. ўстанова для дзяцей дваран, якая рыхтавала дзярж. чыноўнікаў для ведамстваў, гал. чынам для Мін-ваўнутр. спраў. Найб. вядомыя Царскасельскі (1811—1917; з 1844 наз. Аляксандраўскі і пераведзены з Царскага Сяла ў Пецярбург), Дзямідаўскі ў Яраслаўлі (1803—1918), Рышэльеўскі ў Адэсе (1817—65), Крамянецкі (1819—34), Нежынскі (1820—75). Пасля 1917 ліквідаваны. У 1990 адроджаны. У Беларусі Л. — прафесійна арыентаваная ступень сярэдняй школы з тэрмінам навучання 2—4 гады, існуюць звычайна пры ВНУ (у 1998/99 навуч.г. 26 Л.). Гал. іх задача — мэтанакіраваная падрыхтоўка будучых студэнтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РКІНЕ, Пуркінье (Purkyně) Ян Эвангеліста (17.12.1787, Лібахвіцы, Чэхія — 28.7.1869), чэшскі вучоны-біёлаг і грамадскі дзеяч. Ганаровы чл.Пецярб. медыка-хірург. акадэміі. Бацька К.Пуркіне. Скончыў Пражскі ун-т (1818). З 1823 праф. ун-та ў г. Брэслаў, у 1839 заснаваў тут першы ў свеце фізіял.ін-т: З 1850 праф. Пражскага ун-та; у 1851 заснаваў фізіял.ін-т пры гэтым ун-це. Навук. працы па фізіялогіі, цыталогіі, анатоміі, эмбрыялогіі. Адкрыў ядро яйцаклеткі, рух раснічак мігальнага эпітэлію, апісаў нейроны ц. н. с. пазваночных, шэраг гісталагічных структур, названых яго імем (клеткі і валокны П.), прапанаваў тэрмін «пратаплазма». Сканструяваў мікратом, удасканаліў мікраскапічную тэхніку. Падышоў да фармулявання клетачнай тэорыі. Змагаўся за ўвядзенне чэшскай мовы ў ВНУ, за стварэнне Нац.АН, нац.т-ра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЛЬЕВА Таццяна Мітрафанаўна (н. 15.3.1938, в. Бестрань Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне псіхалогіі. Д-рпсіхал.н. (1993), праф. (1998). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1962). Настаўнічала. З 1971 у Нац. Ін-це адукацыі. Даследуе праблемы навучання, выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту; пытанні мыслення, маўлення, разумення і свядомасці чалавека ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы. Навук. кіраўнік распрацоўкі канцэпцыі «Нацыянальнай пачатковай школы» (1992).
Тв.:
Психологические вопросы овладения русским языком. Мн., 1983;
Дар слова: Говорим по-русски... Гаворым па-беларуску... Мн., 1986 (разам з М.Р.Яленскім);
Мышление и деятельность — основные факторы развития человека в системе непрерывного образования // Пачатковае навучанне: Сям’я. дзіцячы сад, школа. 1999. № 5. С. 85—93.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯСЕ́НКАЎ Васіль Рыгоравіч (13.1.1889, г. Новачаркаск, Расія — 12.3.1972),
расійскі астраном, адзін з заснавальнікаў астрафізікі ў СССР. Акад.АНСССР (1935; чл.-кар. 1927). Акад.АН Казахстана (1946). Скончыў Харкаўскі ун-т (1911). Выкладаў у ВНУ. Адзін з арганізатараў Астр. ін-та імя П.К.Штэрнберга (у 1923—30 і 1936—39 дырэктар). Стваральнік Астрафіз. ін-та АН Казахстана (1942; да 1964 дырэктар). З 1945 старшыня К-та па метэарытах АНСССР. Навук. працы па фізіцы Сонца, зорак, планет і метэораў, праблемах касмагоніі і атм. оптыцы. Прапанаваў дынамічную тэорыю задыякальнага святла. Даследаваў яркасць дзённага і свячэнне начнога неба. Сфармуляваў крытэрый прыліўнай устойлівасці нябесных цел.
Тв.:
Солнце и солнечная система: Избр. труды. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРЭЛЬЧУ́К Мікалай Андрэевіч (н. 14.7.1946, в. Адрыжын Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Канд.тэхн.н. (1986), праф. (1998). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1967), дзе і працаваў. З 1985 рэктар Мінскага вышэйшага радыётэхн. каледжа. Навук. працы па стварэнні элементнай базы электронных сродкаў і праектаванні спец. устройстваў на яе аснове, па праблемах прафес. і інжынерна-пед. адукацыі. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з М.І.Пікулем, І.М.Русаком);
Приборы с зарядовой связью, управляемые p-n-переходами для однокристальных микросхем. Мн., 1997;
Инженерно-педагогическое образование на современном этапе развития профессиональной школы. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАВЕ́НКА Уладзімір Андрэевіч (н. 8.10.1938, в. Чырыны Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік і педагог. Канд. фіз-матэм. н. (1972), праф. (1993). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1962). З 1962 у Бел.пед. ун-це (у 1974—2003 дэкан ф-та). Навук. працы па -люмінесцэнцыі і лазернай спектраскапіі. Аўтар першага на бел. мове «Курса агульнай фізікі: Механіка» (1995; з Г.А.Забароўскім, А.В.Раўковым), інш.навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Тв.:
Практикум по методике решения физических задач. Мн., 1983 (у сааўт.);
Задачи по физике с техническим содержанием. Мн.,1986 (разам з В.А.Бондарам, Дз.І.Кульбіцкім);
Физика: Теория и технология решения задач. Мн., 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Міхаіл Аляксандравіч (н. 16.3.1947, Мінск),
бел. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, кіравання, інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971), дзе і працаваў. З 1985 у НДІЭВМ. З 1997 заг. кафедры, праф. Ін-та сучасных ведаў. Навук. працы і вынаходствы па тэхн. сродках ЭВМ, праграмаванні, кіраванні складанымі сістэмамі ў радыёэлектроніцы, авіяцыі і космасе. Распрацаваў мадэлі і алгарытмы комплексных сістэм аўтаматызаванага праектавання электронна-выліч. комплексаў на інтэгральных мікрасхемах. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ па аўтаматызацыі канструявання, тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач.
Тв.:
Противоречие. Изобретение. Развитие: Избр. страницы клас. ТРИЗ. Мн., 2001 (разам з А.М.Шырокавым);
Inventive Thinking through TRIZ: Practical Guide. New York, 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́НЯ Людміла Іосіфаўна (н. 2.5.1955, в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык і педагог. Канд.фіз.-матэм.н. (1987), дацэнт (1990). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1976). У 1976—82 у НДІ адукацыі Мін-ва адукацыі Беларусі, з 1985 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 2003 заг. кафедры Мінскага вышэйшага радыётэхн. каледжа. Навук. працы па тэорыі апраксімацыі, распрацоўцы бел.матэм. тэрміналогіі і ўкараненні яе ў працэс выкладання вышэйшай матэматыкі ў ВНУ. Адзін са стваральнікаў і аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993) і першай на бел. мове «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001).
Тв.:
Курс вышэйшай матэматыкі. Т. 1—2. Мн., 1994—97 (у сааўт.);
Курс вышэйшай матэматыкі: Тэорыя функцый камплекснай зменнай. Аперацыйнае злічэнне. Мн., 2003.