ЯКАВЕ́НКА Уладзімір Андрэевіч (н. 8.10.1938, в. Чырыны Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. фізік і педагог. Канд. фіз-матэм. н. (1972), праф. (1993). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1989). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1962). З 1962 у Бел. пед. ун-це (у 1974—2003 дэкан ф-та). Навук. працы па -люмінесцэнцыі і лазернай спектраскапіі. Аўтар першага на бел. мове «Курса агульнай фізікі: Механіка» (1995; з Г.​А.​Забароўскім, А.​В.​Раўковым), інш. навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.

Тв.:

Практикум по методике решения физических задач. Мн., 1983 (у сааўт.);

Задачи по физике с техническим содержанием. Мн.,1986 (разам з В.​А.​Бондарам, Дз.​І.​Кульбіцкім);

Физика: Теория и технология решения задач. Мн., 2003 (у сааўт.).

А.​Л.​Болсун.

т. 18, кн. 1, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)