ШУНЕ́ЙКА Яўген Феліксавіч (н. 5.5.1954, г. Гродна),
бел. мастацтвазнавец, мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). З 1980 працаваў у Гродзенскім абл.навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці, выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1986 заг. аддзела Бел. фонду культуры. З 1989 выкладае ў Бел.АМ (з 1999 дацэнт). Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае бел. мастацтва, у т. л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М.Багдановіч» (1981, Дом-музей М.Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гар.б-каімя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў бел.нар. набіванак канца 19 — пач. 20 ст.
Тв.:
Арганізацыя вытворчасці беларускіх набіванак з XVI—XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя адарыцці. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУ́КІН Аляксандр Мікалаевіч (22.7.1900, С.-Пецярбург — 11.6.1990),
расійскі вучоны ў галіне радыётэхнікі і радыёфізікі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Ген.-лейтэнант-інжынер (1971). Двойчы Герой Сац. Працы (1956, 1975). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1927), дзе выкладаў у 1929—41 (з 1939 праф.), адначасова ў Ваенна-марской акадэміі імя Крылова і інш.ВНУ. Працаваў у Цэнтр. радыёлабараторыі трэста з-даў слабага току, Ленінградскім электрафіз. ін-це і інш.Навук. працы па метадах радыёсувязі, тэорыі ваганняў, радыёлакацыі, выкарыстанні тэорыі імавернасцей, тэорыі аўтам. рэгулявання і кіравання. З 1969 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Распаўсюджванне радыёхваль». Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Динамические и флюктуационные ошибки управляемых объектов. М., 1961;
Теория вероятностей и ее применение в инженерно-технических расчетах. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫ́РЫ БЕЛАРУ́С (псеўд.; імя і гады жыцця невядомы),
аўтар нелегальнай гектаграфічнай брашуры на рус. мове «Пасланне да землякоў-беларусаў», датаванай 1.1.1884. На думку некат. даследчыкаў, гэтым псеўданімам, а таксама псеўд. «Самашчыры беларусін» карыстаўся В.Савіч-Заблоцкі. Магчыма, належаў да групы рэв. народнікаў з асяроддзя студэнтаў-беларусаў Пецярб. ун-та. У брашуры выступаў супраць памяркоўнай пазіцыі ліберальнага народніка Д.Баравіка, што абмяжоўвалася толькі асветніцкай дзейнасцю на карысць народа. Лічыў гал. задачай вызв. руху беларусаў барацьбу супраць царызму, тагачаснага паліт. і эканам. ладу. Падкрэсліваў, што дасягнуць поспеху ў такой барацьбе можна толькі абапіраючыся на народ і аб’яднаўшыся з усімі рэв. сіламі Расіі, найперш з арг-цыяй «Народная воля». Паводле сваіх поглядаў быў блізкі да выдаўцоў час.«Гомон».
Тв.:
У кн.: Публицистика белорусских народников. Мн., 1983. С. 33—59.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́Р’ЕЎ Юрый Міхайлавіч (15.1.1872, Масква — 13.3.1948),
рускі акцёр, педагог; прадстаўнік героіка-рамант. школы ў рас.сцэн. мастацтве. Нар.арт.СССР (1939). Д-р мастацтвазнаўства (1947). Скончыў драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1893). Працаваў у Александрынскім т-ры (у 1922—28 яго маст. кіраўнік; з 1937 Ленінградскі т-р драмы імя Пушкіна). Адначасова з 1898 займаўся пед. дзейнасцю. Удзельнічаў у стварэнні Вял.драм.т-ра ў Ленінградзе (1919). Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Нешчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Дон Жуан («Дон Жуан» Мальера), маркіз Поза («Дон Карлас» Ф.Шылера), Рамэо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра). Аўтар успамінаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Юрый Якаўлевіч (26.6.1922, С.-Пецярбург — 29.12.1995),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1952). Друкаваўся з 1947. У зб-ках аповесцей і апавяд. для дзяцей «Вершнік, які скача над горадам» (1962), «Рэліквія» (1972), «Багун» (1975), «У чалавека павінен быць сабака» (1977), «Вараб’ёў шыбы не выбіваў» (1979), «Аўтапартрэт» (1984), «Хлопчык з канькамі» (1987) і інш. пошук праўды і змаганне за яе, маральны выбар у складаных умовах. Шэраг твораў на тэму Вял.Айч. вайны сюжэтна звязаны з Беларуссю: аповесць «Зімародак» (1971; аднайм. фільм паст. на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1972), апавяд. «Звон», «Сябар капітана Гастэлы», «Няскончаны бой» і інш. Пісаў п’есы, вершы. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Неприкосновенный запас: Избр. М., 1983.
Літ.:
Фомичева Л. Юрий Яковлев: Очерк творчества. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУСЕ́ВІЧ Анатоль Міхайлавіч (н. 26.8.1933, в. Стральцы Гродзенскага р-на),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1959). З 1975 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў скрыжавання парод буйн. раг. жывёлы, прынцыпаў падбору і адбору жывёл, спосабаў фарміравання генеалагічнай структуры пароды і інш. Сааўтар бел. чорна-пярэстай пароды буйн. раг жывёлы.
Тв.:
Создание скота черно-пестрой породы молочного типа (разам з М.П.Грынем) // Животноводство. 1983. №3;
Повышение племенных и продуктивных качеств молочного скота. Мн., 1989 (разам з М.П.Грынем);
Формирование генеалогической и заводской структуры в белорусской черно-пестрой породе крупного рогатого скота (разам з Н.В.Клімец) // Зоотехн. наука Белоруссии. 1997. Т. 33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧАНКА Алег Рыгоравіч (18.6.1939, Масква — 13.1.2002),
бел. і расійскі кампазітар, арганіст, педагог. Нар.арт. Расіі (1997). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1964; кл.фп. Г.Нейгаўза, кл. аргана Л.Ройзмана, кл. кампазіцыі Ю.Шапорына). З 1963 саліст Бел. філармоніі, выкладчык Бел. кансерваторыі. Арганізатар (1968) і першы маст. кіраўнік Мінскага камернага аркестра (гл.Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь). З 1971 саліст Маскоўскай філармоніі, адначасова з 1984 кіраўнік ансамбля салістаў «Мадрыгал». Творчай індывідуальнасці характэрны дынамізм, яскравая эмацыянальнасць, маляўнічасць; многія яго творы апіраюцца на бел. фальклор. Сярод твораў: оперы «Мыйдадзір» (1964), «Балаганчык» (1970), «Граф Каліёстра» (1972), балет «Кастусь Каліноўскі» (1973), 4 сімфоніі (1966—87), канцэрты для розных інструментаў, з арк., у т. л. 3 для аргана, музыка да драм. спектакляў. Дыпламант Міжнар. конкурсу арганістаў імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1964). Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ХАНТАЎ Уладзімір Мікалаевіч (28.11.1899, г. Седльцы Мазавецкага ваяв., Польшча — 16.7.1945),
расійскі артыст эстрады; стваральнік жанру літ. кампазіцыі. Вучыўся ў 2-й Студыі Маскоўскага маст.т-ра, студыі Я.Вахтангава. На эстрадзе з 1922. У 1924—26 акцёр Т-раімя У.Меерхольда. У 1927 удзельнічаў у стварэнні эстр.т-ра аднаго акцёра «Сучаснік» (існаваў да 1935). Аўтар і выканаўца літ. кампазіцый «Пушкін» (1926), «Так, вадэвіль ёсць рэч!» (1929), «Вечары Маякоўскага» (1931), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1932), «Настасся Піліпаўна» паводле Ф.Дастаеўскага (1933), «Расія грозная» (1942) і інш., якія адметныя спалучэннем слова з пантамімай, арганічным зліццём драматург. і муз. матэрыялу, інтэлектуальнасцю і творчай культурай. 1-я прэмія Усесаюзнага конкурсу майстроў маст. слова (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БКІН Абрам Давыдавіч (2.2.1903, г. Полацк Віцебскай вобл. — 19.2.1983),
савецкі фізікахімік. Д-рхім.н. (1952), праф. (1959). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1974). Скончыў Казанскі ун-т (1928). З 1928 у Маскоўскім н.-д.фіз.-хім. ін-це імя Л.Я.Карпава. Навук. працы па даследаванні працэсаў полімерызацыі арган. злучэнняў. Адкрыў існаванне т. зв. «жывучых» палімераў, малекулы якіх пасля завяршэння полімерызацыі захоўваюць актыўныя цэнтры (1935). Распрацаваў колькасную тэорыю працэсаў суполімерызацыі (1951). Адкрыў і даследаваў механізм іоннай радыяцыйнай полімерызацыі (1959—65), стварыў арыгінальны метад атрымання поліакрыламіду (1966—70). Адкрыў існаванне нізкатэмпературнай мяжы скорасці хім. рэакцый пры набліжэнні да абс. нуля (у сааўт., 1967; зарэгістравана як адкрыццё ў 1977) і фотасенсібілізаваную полімерызацыю (1980). Ленінская прэмія 1980.
Тв.:
Радиационная химия полимеров. М., 1973 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ Віктар Міхайлавіч (н. 31.12.1948, г. Бранск, Расія),
расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1991). Лётчык-касманаўт СССР (1991). Палкоўнік. Скончыў Качынскае вышэйшае ваен.-авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), Маскоўскі авіяц.ін-т (філіял у Ахтубінску, 1980), Гуманіт. акадэмію Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1995). З 1985 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаўімя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў 4 палёты як камандзір экіпажаў касм. караблёў (КК): 2.12.1990—26.5.1991 на КК «Саюз ТМ-11» і арбітальнай станцыі (АС) «Мір», 8.1—9.7.1994 на КК «Саюз ТМ-18» і АС «Мір», 20.2—28.8.1999 на КК «Саюз ТМ-29» і АС «Мір», 21.10—31.10.2001 на КК «Саюз ТМ-33» і Міжнар.касм. станцыі. У космасе правёў 555,8 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 38,4 гадз (7 выхадаў).