АФАНА́СЬЕЎ Віктар Міхайлавіч (н. 31.12.1948, г. Бранск, Расія),

расійскі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1991). Лётчык-касманаўт СССР (1991). Палкоўнік. Скончыў Качынскае вышэйшае ваен.-авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), Маскоўскі авіяц. ін-т (філіял у Ахтубінску, 1980), Гуманіт. акадэмію Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1995). З 1985 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.​А.​Гагарына. Здзейсніў 4 палёты як камандзір экіпажаў касм. караблёў (КК): 2.12.1990—26.5.1991 на КК «Саюз ТМ-11» і арбітальнай станцыі (АС) «Мір», 8.1—9.7.1994 на КК «Саюз ТМ-18» і АС «Мір», 20.2—28.8.1999 на КК «Саюз ТМ-29» і АС «Мір», 21.10—31.10.2001 на КК «Саюз ТМ-33» і Міжнар. касм. станцыі. У космасе правёў 555,8 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 38,4 гадз (7 выхадаў).

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 18, кн. 1, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)