ваенны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, князь, ген.-лейт. польскай арміі (1792), маршал Францыі (1813). З роду Панятоўскіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. З 1780 служыў у аўстр. арміі, з 1788 палкоўнік, ад’ютант імператара Іосіфа П. У 1789 пераехаў у Рэч Паспалітую, удзельнічаў у рэарганізацыі польскай арміі, з 1788 камандаваў дывізіяй. У 1792 камандаваў польскай арміяй, якая абараняла ад рас. войск лінію Дняпра і Днястра. Пасля бою пад Зелянцамі 18.6.1792 адступіў да Ізяслава, потым вывеў войскі за р. Буг. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку і выехаў у Вену. У час паўстання 1794 вярнуўся, удзельнічаў у абароне Варшавы. Пасля капітуляцыі зноў выехаў у Вену. Адмовіўся ад прапаноў Кацярыны II і Паўла I паступіць на рас. службу. З 1798 жыў у сваім маёнтку пад Варшавай. У 1806, калі франц. войска падышло да Варшавы, а прускае пакінула горад, П. стаў на чале мясц. міліцыі і падтрымаў Напалеона. Са снеж. 1806 камандаваў адноўленым польск. войскам, са студз. 1807 ваен. міністр Варшаўскага княства. У час аўстра-французскай вайны 1809 паспяхова дзейнічаў супраць аўстр. войск у Галіцыі. У 1811 зноў адмовіўся паступіць на рас. службу. У час паходу Напалеона ў Расію 1812 камандаваў 5-м польскім корпусам «Вял. арміі». У пачатку кампаніі праследаваў 2-ю Зах. армію і рухаўся праз Гродна, Нясвіж, Ігумен да Магілёва. Удзельнічаў у бітвах пад Смаленскам і Барадзіном. У час адступлення рэшткі корпуса П. ўдзельнічалі ў бітвах пад Вязьмай і на р. Бярэзіна. Пасля вываду польск. войск у Саксонію сфарміраваў 8-ы корпус. У Лейпцыгскай бітве 1813 па даручэнні Напалеона, які ў час гэтай бітвы ўзвёў П. ў маршалы, прыкрываў адыход франц. войск. У час пераправы празр. Эльстэр быў цяжка паранены і патануў. У 1814 прах П. перанесены ў Варшаву, у 1819 перапахаваны ў Кракаве на Вавелі. У 1826—32 зроблены помнік П. (скульпт. Б.Торвальдсен), які з 1840 знаходзіўся ў Гомелі перад палацам І.Ф.Паскевіча, з 1922 — у Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бувальні́ца ’палатно з прымессю або поўнасцю з куплёных ці баваўняных нітак’ (Касп.), бува́льніца ’баваўняныя ніткі ў матках’ (Жд.). Праз «стадыю» *бовальніца метатэзай з *бавольніца, а гэта да ба́волна, ба́ваўна, баво́ўна (гл.). Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́за ’урадавы штамп у пашпарце; адзнака ў дакуменце’ (БРС, КТС). Запазычана з рус.ви́за ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання празпольск. мову; параўн. польск.wiza ’тс’. Сюды ж візаваць, візі́раваць (БРС, КТС) ’ставіць візу ў дакуменце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віначэ́рп (уст. жарт.) ’асоба, якая падносіла пітво на банкетах ці бяседах’ (БРС). Укр.виночерпій, виночерпець, рус.виночерпий, ст.-рус.виночерпий, виночерпецъ ’тс’ (з XIV ст.). У бел. мове калька з грэч.οἰνοχόος ’тс’ праз ст.-рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нейлон ’штучнае сінтэтычнае валакно’ (ТСБМ), нейлонка ’нейлонавая мужчынская кашуля’ (лаг., Жыв. сл.). Запазычана празрус.нейлон з англ.nylon — штучна створанай назвы; націск на апошнім складзе, магчыма, сведчыць пра французскае пасрэдніцтва пры запазычанні ў рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капля́р — сапсаванае капрал (Мал.), якое, відавочна, празпольск. мову запазычана з франц.caporal або ням.Kaporal — абодва з італ.caporale с саро ’галава’, мн. лік сарога; параўн. таксама і с.-лац.caporalis ’капітан’ (Слаўскі, 2, 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кара́л, рус.коралл, королёк (па аналогіі з король). Запазычанне празпольск.koral, koralik з італ.corallo (лац.coralium). Форма мн. л. каралі, кралі (Гарэц., Др.-Падб., Яруш.) з польск.korale (Бернекер, 567; Фасмер, 2, 322, 365).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ке́ча ’гронка, корч цыбулі, суквецце’ (Сл. паўн.-зах.). Дабыць, праз незасведчаную форму *кича (< прасл.kyča < kytja) да ніта (гл.). Параўн. укр.кетяг ’грона’ і китяг ’тс’ (ЕСУМ, 2, 427). Каранёвае е другаснае на месцы і (Oi).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бардзю́р ’абрамленне, кайма і г. д.’ Рус.бордю́р (з XVIII ст.), укр.бордю́р. Новае запазычанне (напэўна, празрус. мову) з франц.bordure ’тс’ (а гэта вытворнае ад bord ’край’). Фасмер, 1, 193; Шанскі, 1, Б, 167.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магістра́ль ’галоўная чыгуначная, водная, паветраная і інш. лінія шляхоў зносін’ (ТСБМ), ’асфальтавая дарога’ (Інстр. I). Запазычана празрус. мову з ням.Magistrale < лац.magistrālis ’галоўны’ (Фасмер, 2, 555). Не выключана магчымасць запазычання і з польск. мовы.