скра́двацца, ‑аецца; незак.

1. Рабіцца невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Смуглявы скуласты твар, крыху раскосыя вочы выклікалі прыкрасць, і Кіра старалася стаць да люстра так, каб гэта скрадвалася. Карпаў. // Рабіцца больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Гадлеўскі загадаў абабіць дыспетчарскія кабіны лямцам, пакласці на падлозе мяккія «дарожкі», каб скрадваліся гукі. Шынклер.

2. Зал. да скрадваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць шорах, шум трэннем. Касіў лёгка, спорна. Тады-сяды спыняўся, шаркаў мянташкай і зноў шырока расстаўляў ногі і махаў, махаў. Калодзежны. // Разм. Закранаць што‑н. з шумам. Шабля звісала і шаркала аб падлогу.

2. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́тарма ’галопам, хутка’ (Жыв. сл.). Параўн. куцерма ’звада, шум, неразбярыха’ (гл). Рус. кутерьма ’сумятня, мітусня’. Значэнне прыслоўя ў беларускай мове звязана з пераходам у мадэль на ‑ма тыпу дарма. Паходжанне першаснага назоўніка няяснае. Відаць, запазычанне з цюркскіх моў, але непасрэдную крыніцу выявіць цяжка. Параўн. Фасмер, 2, 434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́шамець (prysamic) ’нядобрая прыкмета (?)’: heia prysamić niejkaja, kali kury stali jesci na hradach cybulu (Варл.). Звязана з прыхамаць (гл.). Вытворнае ад шамятаць ’шастаць, шамань’ (гл.), шэметшум, шоргат’, параўн. балг. шемет ’замарока’. Да фанетыкі параўн. славац. chomratťšomrať ’бурчаць’, што сведчыць аб іх пеяратыўным характары (Махэк₂, 611).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танана́ ’гурт, натоўп, чарада’ (Растарг.). Цёмнае слова. Магчыма, гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. танана́ ’выгук здзіўлення’, рус. дыял. тана́кать, тананы́кать ’прыпяваць’, польск. tana ’прыпеў у песні’, балг. танани́кам, макед. танани́ка ’прыпяваць, спяваць сабе пад нос’, параўн. талалойшум, гам’ і талалойства ’зборышча, натоўп’, гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 513.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патлу́міць1 ’пабалакаць, пагаварыць’ (Нас.). Да тлу́міць ’празмерна дакучаць гаворкай, шумам’, ’марочыць, задурваць галаву’, тлу́мны ’шумны, гаманлівы’, тлумшум, гоман’ (Шамякін), якія да польск. tłumić, tłumny, tłum < прасл. tъlp‑m (Брукнер, 572), роднаснага да польск. tłopić < прасл. tъlpa/tьlpa > бел. на‑тоўп. Семантычны пераход ’натоўп’ > ’шум, гоман’, як у гоман (прасл. gomonъ < гоц. gaman ’натоўп’) (Мартынаў, вусн. паведамл.).

Патлуміць2, ‑цца ’падавіцца (у праклёнах)’ (Шат.). Укр. потлуми́ти ’заглушыць, задавіць’, ’пабіць’, ’знішчыць’. Да тлу́міць (гл.). Запазычаны з польск. tłumić (чэш. tlumiti з польск.). Польск. і славац. tlmiť з прасл. tъlmiti, роднаснага да літ. stel̃bti ’заглушаць ценем (аб раслінах)’, stil̃bti ’слабець, гінуць ад заглушэння’, якое адпавядала б літ. фактытыву *stilbinti ’рабіць, каб што-небудзь слабела’ (Махэк₂, 646).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плёск, плёскат ’пляск, шум вады’ (ТСБМ), плёскыньня ’плёскат’ (Юрч. Вытв.). Ад плёскаць ’пляскаць рукою або чым-небудзь плоскім па вадзе’ (Нас.), плёскыць ’тс’ (Бяльк.), плёскацца ’плюхацца’ (Нас., Стан., ТСБМ, Др.-Падб., Сл. ПЗБ), гл. пле́скаць (гл.). Сюды ж тураў. плёстацца ’плёскацца’ (ТС) з неарганічнай заменай к на т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́стаўка ’пліска, Motacilla alba’ (шчуч., Сцяшк. Сл.; карэліц., Нар. лекс.), укр. ачыстка, рус. наўг., прыбалтыйск., пецярб. плисто‑ вочка, плисточка, смал. плистовка, гіецярб., пск. ачыстка, польск. /?//л7 > ш ’тс’. Да пліска (гл.). З’яўленне ‑т‑ звязана з роднаснымі ст.-слав. Пиііпьшум’, чэш. pliSť, н.-луж. plišč ’плач’ (Фасмер, 3, 283).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разго́гаць ’разбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганне ’удар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр. го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́каць ’разбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарала́каць ’утвараць шум пры дапамозе сукала і пад.’ (ТСБМ), тарала́ць ’тарахцець’ (Касп.), сюды ж тарала́ ’зневажальнае слова на чалавека, які моцна крычыць і лаецца без патрэбы’ (Варл.). Гукапераймальнае ўтварэнне, параўн. укр. (выклічнік) тарала́й, гл. ЕСУМ, 5, 518; чэш. trala, tralala — выклічнік, што перадае радасць, весялосць, гл. Махэк₂, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)