СТАРЖЫ́НСКІ Віктар Яўгенавіч (н. 17.121933, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1988). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1958). З 1966 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, з 1989 заг. аддзела). Навук. працы па метадах разліку, праектавання і тэхналогіі вырабу дэталей машын з палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, аптымізацыі кінематычных схем прыводаў прыбораў. Распрацаваў метады разліку геам. параметраў і паказчыкаў дакладнасці пластмасавых зубчастых колаў і формаўтваральнага інструменту для іх вырабу. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Металлополимерные материалы и изделия. М., 1979 (у сааўт.);
Прикладная механика слоистых тел из композитов: Плоские контактные задачи. Мн., 1988 (разам з В.В.Мажароўскім);
Пластмассовые зубчатые колеса в механизмах приборов: Расчет и конструирование. Гомель, 1998 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЛЕ́ЙБУС (англ. trolleybus ад trolley кантактны провад + bus аўтобус),
вагон на колавым хаду з пнеўматычнымі шынамі і з прыводам ад электрарухавіка; від гарадскога (часам міжгародняга) бязрэйкавага эл.транспарту. Бываюць пасажырскія і грузавыя.
Сілкуецца пастаянным токам напружаннем 500—600, часам 750 В. Ток да цягавых электрарухавікоў паступае ад кантактнай сеткі праз падвесныя (тралейныя) правады і штангавыя токаздымальнікі. Спалучае перавагі трамвая (электрацяга, адсутнасць выхлапных газаў) і аўтобуса (лёгкасць і бясшумнасць ходу. магчымасць абгону). Скорасць да 70 км/гадз. Т. створаны ў Германіі ў 1882; у СССР — з 1933, у Маскве з 1934. На Беларусі Т. працуе ў Мінску (з 1952), Гомелі (1962), Магілёве (1970), Гродне (1974), Бабруйску (1978), Віцебску (1978), Брэсце (1981). Т. выпускае ВА «Белкамунмаш» і Мінскі аўтамаб.з-д. Гл. таксама Гарадскі транспарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛАДЗІ́ЛАЎ Алег Віктаравіч (н. 27.5.1951, г. Іжэўск, Удмурція),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (2000). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1974). З 1974 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1997 заг. лабараторыі). Адначасова з 1995 у Бел. ун-це транспарту (з 2003 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы і фізіцы кантакту цвёрдых цел, матэрыялазнаўстве, тэхн. дыягностыцы вузлоў трэння машын. Распрацаваў фіз. метады і сродкі дыягностыкі стану трыбатэхн. сістэм. Прэмія Ленінскага камсамола 1982.
Тв.:
Акустические и электрические методы в триботехнике. Мн., 1987 (у сааўт.);
Русско-белорусско-английский словарь в области трения, изнашивания и смазки. Гомель. 1996 (разам з Т.П.Піліповіч, М.І.Петракаўцом);
Физика отказов механических систем. Мн., 1999 (разам з У.Э.Завістоўскім, П.М.Багдановічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інфраструкту́ра
(ад лац. infra = пад + structura = будова)
сукупнасць прадпрыемстваў, устаноў, сістэм кіравання, сувязі і інш., якія забяспечваюць дзейнасць грамадства або якой-н. яго сферы (напр. і. грамадства, і. транспарту, і. энергазабеспячэння).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВОДАСПАЖЫВА́ННЕ,
1) расходаванне вады на патрэбы насельніцтва, прам-сці і інш. водакарыстальнікаў. Вада на водаспажыванне адбіраецца з воднага аб’екта беззваротна або вяртаецца, змененая якасна. Адрозніваюць водаспажыванне гасп.-пітное і камунальнае (для быт. мэт) і тэхн. або вытв. (для тэхнал. мэт прам-сці, энергетыкі, транспарту). Аб’ём водаспажывання залежыць ад нормы водаспажывання — удзельнага расходу вады за суткі 1 жыхаром або ўмоўнай адзінкай для дадзенай вытв-сці. У меліярацыі водаспажыванне — расходаванне вады на арашэнне, абвадненне пашы, водазабеспячэнне сельскіх нас. пунктаў, с.-г. комплексаў, на проціпажарныя і прыродаахоўныя мерапрыемствы, рыбныя гаспадаркі і інш. 2) Колькасць вады, неабходная для с.-г. культур ці севазвароту за пэўны час, каб забяспечыць нармальнае развіццё раслін. Велічыня водаспажывання адпавядае сумарнаму расходаванню вады на транспірацыю раслінамі і фіз.выпарэнне з паверхні глебы. У такім выпадку водаспажыванне разлічваецца таксама і для дзікарослых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТРРАЗВЕ́ДКА,
спец. орган разведвальнай службы для аховы краіны ад пранікнення агентуры замежных разведак і для ліквідацыі іх падрыўной дзейнасці. На Беларусі контрразведвальную дзейнасць у адпаведнасці з законам «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ад 3.12.1997 ажыццяўляюць органы ўпраўлення ваеннай К. КДБ Рэспублікі Беларусь. Падставамі для ажыццяўлення контрразвед. дзейнасці з’яўляюцца: наяўнасць інфармацыі аб прыметах развед. і інш. дзейнасці спец. службаў, арг-цый і асоб замежных дзяржаў, накіраванай на прычыненне ўрону бяспецы Беларусі; неабходнасць забеспячэння бяспекі аб’ектаў абароннага комплексу, транспарту, сувязі і інш.стратэг. аб’ектаў, а таксама бяспекі прыярытэтных навук. распрацовак, абароны звестак, што складаюць дзярж. тайну, і ў інш. выпадках, прадугледжаных законам. Парадак правядзення контрразвед. дзейнасці рэгламентуецца заканадаўствам. Кантроль за дзейнасцю К. ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і ўрад, нагляд за законнасцю дзейнасці — органы пракуратуры ў межах іх кампетэнцыі.
Літ.:
Хрущев К. Военной контрразведке — 80 лет // Армия. 1998. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПЧЫ́НАЎ Барыс Іванавіч (н. 19.6.1935, Мінск),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1989). Засл. вынаходнік Беларусі (1981). Сын І.І.Купчынава. Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1959). З 1969 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні трэння і зносу цвёрдых цел, фізіцы і механіцы кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў, трыбалогіі вадкіх крышталёў. Распрацаваў канстр.-тэхнал. параметры працэсу вытв-сці драўнінна-палімерных матэрыялаў, асновы новага павук. кірунку па стварэнні высокаэфектыўных вадкакрышт. змазачных матэрыялаў. Навук. адкрыццё ў галіне біятрыбалогіі (1984). Дзярж. прэмія БССР 1972.
Тв.:
Технология конструкционных материалов и изделий на основе измельченных отходов древесины. Мн., 1992 (разам з М.В.Немагаем, С.Ф.Мельнікавым);
Биотрибология синовиальных суставов. Мн., 1997 (разам з Я.Дз.Белаенкам, С.Ф.Ермаковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ГНІЧ Сяргей Анатолевіч (н. 12.6.1964, г. Гарадок Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне спектраскапіі арган. злучэнняў. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1986). З 1986 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні транспарту энергіі электроннага ўзбуджэння ў неўпарадкаваных арган. асяроддзях і яго камп’ютэрным мадэліраванні. Устанавіў асн. заканамернасці міграцыі энергіі трыплетнага ўзбуджэння ў цвёрдых растворах арган. злучэнняў і высветліў механізмы залежнасці яе эфектыўнасці ад прыроды цвердацельнай матрыцы і ўласцівасцей сістэмы ў цэлым.
Тв.:
Миграция триплетных возбуждений сложных молекул в неупорядоченных средах и в системах с ограниченной геометрией // Физика твердого тела. 2000. Т. 42, № 10;
Origin of delayed fluorescence of a ladder-type methyl-poly(para-phenylene) doped with Pt(II) octaethylporphirin (разам з Х.Бэслерам) // Chemical Physies Letters. 2003. Vol.381, № 3—4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ВАЛЬ Алег Сцяпанавіч (н. 3.3.1943, пас. Кагановіч Саратаўскай вобл., Расія),
бел. балетмайстар, рэжысёр. Засл. дз. культ. Беларусі (1998). Скончыў Усх.-Сібірскі ін-т культуры (1973). З 1974 маст. кіраўнік і балетмайстар Палаца культуры Гомельскага шклозавода. З 1976 маст. кіраўнік і балетмайстар-пастаноўшчык арганізаванага ім нар. ансамбля танца «Палескія зоры» пры Бел. ун-це транспарту ў Гомелі, у 1986—92 маст. кіраўнік Палаца культуры ВА «Гомсельмаш». Аўтар харэаграфічных праграм «Квітней, Беларусь», «Ганчарны круг», «Купальскія ігрышчы», «Рытмы планеты», «Прывітанне, Радзіма мая», «Беларусь ты мая сінявокая», «Мой родны кут», «Сынам Радзімы» і інш.; дзіцячага спектакля «Зямля — наш дом» у Нью-Йорку (у сааўт.; паст. 1991). Рэжысёр-пастаноўшчык і маст. кіраўнік рэсп. свят, міжнар. фестываляў, у т. л.міжнар. фестываляў харэаграфіі «Сожскі карагод» (1997, 2002), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (2000).