сто́пар, ‑а, м.

Спец.

1. Прыстасаванне для фіксацыі рухомых частак механізма ў пэўным становішчы. Аўтаматычны стопар. Стопар мікрометра.

2. Прыстасаванне для ўтрымання якарнага ланцуга, троса на судне.

3. Механізм для закрывання клапана ў сталеразліўных каўшах.

[Англ. stopper — корак, затычка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эканама́йзер, ‑а, м.

Спец.

1. Прыстасаванне для награвання вады ці паветра цеплынёй дымавых газаў ці адпрацаванай парай. Паветраны эканамайзер.

2. Прыстасаванне ў карбюратары рухавіка ўнутранага згарання, якое служыць для абагачэння гаручай сумесі пры максімальнай пагрузцы.

[Англ. economizer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

device [dɪˈvaɪs] n.

1. план, схе́ма, заду́ма;

He was left to his own devices. Яму дазволілі дзейнічаць самастойна.

2. прыстасава́нне, прыла́да

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГІ́БКІ ВЫТВО́РЧЫ МО́ДУЛЬ (ГВМ),

структурны элемент гібкай аўтаматызаванай вытворчасці, які функцыянуе ў яе контуры аператыўна-тэхнал. кіравання. Бываюць апрацоўчыя і зборачныя. Апрацоўчыя ГВМ уключаюць станок з лікавым праграмным кіраваннем і прыстасаванне аўтам. загрузкі-выгрузкі. У зборачныя ГВМ уваходзяць прамысловы робат для маніпуліравання дэталямі пры зборцы, зборачная галоўка для злучэння дэталей у сістэму і блок лікавага праграмнага кіравання, часам і транспартна-назапашвальная сістэма. ГВМ для зборкі буйных вырабаў складаецца са зборачнага паста, падлогавых і падвесных робатаў для выгрузкі дэталей і інш. ГВМ уласціва хуткая пераналаджвальнасць і універсальнасць.

Літ.:

Сольницев Р.И., Кононюк А.Е., Кулаков Ф.М. Автоматизация проектирования ГПС. Л., 1990;

Римский Г.В. Теория систем автоматизированного проектирования: Интеллектуальные САПР на базе вычисл. комплексов и сетей. Мн., 1994.

Г.​В.​Рымскі.

Да арт. Гібкі вытворчы модуль. Аўтаматычны пераналаджвальны такарны модуль: 1 — такарны станок; 2 — індыкатарнае прыстасаванне для кантролю дакладнасці апрацоўкі загатоўкі; 3 — прыстасаванні аўтаматычнай змены інструменту; 4 — прыстасаванні для збору і выдалення стружкі; 5 — прыстасаванне лікавага праграмнага кіравання; 6 — прамысловы робат; 7 — транспартна-назапашвальнае абсталяванне.

т. 5, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адко́снік, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне да грэйдэра, дарожнай машыны, для апрацоўкі адкосаў канаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вентыля́тар, ‑а, м.

Прыстасаванне для ўзмацнення перамяшчэння паветра; праветрывання. Выцяжны вентылятар. Цеплавы вентылятар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выключа́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для выключэння і ўключэння электрычнага току. Выключальнік настольнай лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буракамы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

Прыстасаванне для мыцця буракоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглына́льнік, ‑а, м.

Спец. Рэчыва або прыстасаванне, здольныя паглынаць што‑н. Паглынальнік вільгаці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піраско́п, ‑а, м.

Спец. Прыстасаванне для прыблізнага вымярэння высокіх тэмператур у заводскіх печах.

[Ад грэч. pýr — агонь і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)