сто́пар, ‑а,
1. Прыстасаванне для фіксацыі рухомых частак механізма ў пэўным становішчы.
2. Прыстасаванне для ўтрымання якарнага ланцуга, троса на судне.
3. Механізм для закрывання клапана ў сталеразліўных каўшах.
[Англ. stopper — корак, затычка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)