Касні́к ’істужка’; ’тасёмка’; ’шнурок, сплецены з нітак, якім карысталіся пры красанні агню’, ’наогул вузкія палоскі чаго-н., шматы’ (Сл. паўн.-зах.), ’істужка’ (Сцяшк. МГ). Параўн. прыклад у Сцяшк.: «У дзяўчынкі прыгожы каснік у касе». Не цяжка схіліцца да думкі, што гэта слав. слова *kosьnikъ (да *kosa ’валасы’, *kosьnikъ ’істужка для кос’). Але сітуацыя тут зусім іншая. Бел.каснік запазычана з літ. мовы (гл. Сл. паўн.-зах., 2, 433): параўн. літ.kasnỹkas ’тс’. Гэта вытворнае на літ. глебе ад літ.kasà ’каса, валоссе’ (падрабязна гл. у Фрэнкеля, 1, 226) па мадэлях літ. словаўтварэння.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паро́дзісты, ‑ая, ‑ае.
1. Надзелены якасцямі добрай пароды (пра свойскую жывёлу). [Максім:] — Трэба будзе сапраўды папрасіць у Гайнай, каб прадала пародзістых кароў.Шамякін.// Які з’яўляецца прыкметай добрай пароды, сведчыць аб прыналежнасці да добрай пароды.
2.Уст. Надзелены рысамі, якія сведчаць аб арыстакратычным паходжанні. // Які з’яўляецца прыкметай такога паходжання. Седзячы ў доле і ўсё кашляючы,.. [Сотнікаў] пазіраў на свайго канваіра — маладога хлопца ў чорнай фарсістай кубанцы, яго прыгожы з пародзістым носам твар, на якім часам з’яўлялася нечакана прываблівая ўсмешка.Быкаў.
3.Разм. Моцнага складу, здаровы, дужы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасярэ́браны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пасерабрыць.
2.узнач.прым. Пакрыты тонкім слоем серабра. Моўчкі [Віцінг] прайшоў у куток да шафы, адчыніў дзверцы, дастаў чорную пляшку і дзве пасярэбраныя чаркі.Асіпенка.
3.перан.; узнач.прым. Серабрысты, сівы. Твар худы, а густая кароткая пасярэбраная барада і глыбока схаваныя вочы робяць [бацьку] яшчэ худзейшым.Галавач.Галава [гаспадара] з шырокім ілбом акаймавана з бакоў і ззаду кучаравымі пасярэбранымі валасамі.В. Вольскі.Увайшоў Готфрыд Габер, з пасярэбранымі скронямі, прыгожы, з пранізлівымі вачыма.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элега́нтны, ‑ая, ‑ае.
Зграбны, прыгожы, вытанчаны. На.. [Маі] было элегантнае паліто, у руках чорная сумачка.Ярашэвіч.Цяпер на Сіліцкім быў даволі элегантны плашч, на галаве капялюш, на нагах моцныя чаравікі.Арабей.З пакоя выйшла Зося.. У добра скроеным сінім плацці, з двух’яруснай прычоскай-куклай, расчырванелая, яна мела амаль элегантны выгляд.Шамякін.// З густам, прыгожа адзеты; які трымае сябе галантна, далікатна. У белых кашулях і бліскучых чаравіках элегантныя салісты выконвалі лёгкія эстрадныя песенькі аб каханні, сяброўстве, вернасці — на ўсе тэмы, якія толькі цікавяць людзей.Гаўрылкін.
[Фр. élégant.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
płeć
ж.
1. пол;
dziecko płci męskiej — дзіця мужчынскага полу;
ludzie obojga płci — людзі абодвух полаў;
płeć piękna жарт.прыгожы пол; жанчыны;
brzydka płeć жарт. мужчыны
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
pretty1[ˈprɪti]adj.
1. прыго́жанькі, ла́дны, прыва́бны (пра дзяцей, жанчын, маленькія рэчы)
2. мі́лы, чаро́ўны, цудо́ўны;
a pretty park цудо́ўны парк;
pretty flowers цудо́ўныя кве́ткі
3.iron. вясёленькі, нішто́ сабе́;
А pretty mess you’ve made of it. Ну і кашу ты заварыў.
♦
as pretty as a picturedatedпрыго́жы як карці́нка (карці́на);
a pretty pennydated кру́гленькая су́ма
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вальяжны ’няспешны, здаволены’ (КТС): «Дзед ішоў на дзіва вальяжны і прыгожы» (У. Караткевіч). Параўн. рус.вальяжный ’які ідзе няспешна, нетаропка’. Рус.вальяжный ’грузны, тоўсты, непаваротлівы, вельмі важны’. Фасмер (1, 271) услед за Праабражэнскім (1, 63) звязвае з *вальяга < валить. Іншая версія: рус.вальяжный < льячный (Даль, 1, 163; Шанскі, 1, В, 15). Акрамя ўказаных, слова мае шэраг значэнняў: ’масіўны, моцны; разны, прыгожа выраблены’ і звязваецца з дзеясловам вальяжиться ’важнічаць, фанабэрыцца’. Магчыма, бел. слова з’яўляецца русізмам. Варта ўказаць на ўкр.валежний ’важны’ (Грынч., 1, 123), якое Рудніцкі (1, 299) лічыць магчымым вытлумачыць як кантамінацыю ўкр.валечный (< польск.waleczny) і ўкр.важний.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малява́ць ’рысаваць фарбамі’, ’фарбаваць’, ’апісваць’, ’абгаворваць (перад людзьмі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Грыг., Сл. ПЗБ), драг.малюваты ’мазаць алоўкам абы-што’ (З нар. сл.), ’выяўляць’ (Яруш.), ст.-бел.малевати, малиовати ’маляваць’ запазычана са ст.-польск.malować ’тс’, якое са ст.-в.-ням.mâlôn ’тс’, с.-в.-ням.mâlen, ням.malen (Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Запазыч., 196). Сюды ж маляванне ’жывапіс’ (Нас.), ’фарбаванне’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’шыльда’ (Яруш.), маляваненькі ’прыгожы’ (Нас.), малява́цца ’быць паслухмяным’ у выразе: …Коб ты и малёваўся… ’Рабі што хочаш, але не будзе па-твойму’, драг.малёва́тысь ’тс’ (ТС, КЭС).