стылістычная фігура, заснаваная на паўтарэнні аднаго і таго ж слова або выразу на пачатку і ў канцы ці толькі ў канцы строф.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ab ovo usque ad mala (Horatius)
Ад яйка да яблык*.
От яйца до яблок.
бел. Ад пачатку да канца. Ад краю і да краю. 3 краю ў край.
рус. От А до Я. От аза до ижицы. От альфы до омеги.
фр. De l’alpha à l’oméga (От альфы до омеги).
англ. From beginning to end (Сначала до конца). From A to Z (От А до Я).
нем. Von A bis Z (От A до Я).
* У старажытных рымлян было прынята пачынаць абед з яіц і заканчваць яго яблыкамі.
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
ЛЕДЗЯНО́Е ПО́КРЫВА,
ледзяныя ўтварэнні, якія ўкрываюць у халодны перыяд года паверхні акіянаў, мораў, рэк, азёр, вадасховішчаў, а таксама прынесеныя цячэннямі і вятрамі з суседніх раёнаў. У морах і акіянах высокашыротных абласцей існуе на працягу ўсяго года. Марская вада з пачатку замярзання праходзіць стадыі ўтварэння лёду: іголкі, сала, ніласавыя льды (таўшчыня ад 1 да 10 см), маладыя — шэрыя, шэра-белыя і белыя (ад 10 да 100 см). У палярных абласцях шматгадовае Л.п. дасягае таўшчыні 2,5 м і больш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТУРЫ́ЗМ (ад лац. natura прырода),
1) тэорыя паходжання рэлігіі з увасаблення і шанавання сіл прыроды.
2) Адна з плыняў у фіз. культуры, асн. ідэя якой — макс. набліжэнне чалавека да прыроды з мэтай аздараўлення цела і духу. Зрэдку наз. нудызмам (ад лац. nudus голы), аднак поўную аголенасць цела дапускаюць не ўсе яго прыхільнікі. Зарадзіўся ў Германіі ў пачатку 20 ст., пашырыўся ў краінах Еўропы, ЗША, Канадзе і інш. У статутах сваіх клубаў і практыцы натурысты захоўваюць прынцыпы этыкі чалавечых адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ánpfeifen*vt
1) спарт. даць свісто́к (да пачатку гульні)
2) разм. напа́сці на каго́-н. (з лаянкай)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Радыкулі́т ’хвароба карэньчыкаў спінамазгавых нерваў’ (ТСБМ), радзікулі́т, радукулі́т ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад лац.radicula ’карэньчык’, новалац.radiculitis. Запазычана праз пасрэдніцтва рускай мовы ў пачатку XX ст., параўн. рус.радикули́т ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стой, ста, стэ, сты ‘гэты, гэта, гэтыя’ (драг., Сл. ПЗБ), стой ‘гэты; той’ (Сл. Брэс). Гл. сіты, збліжанае з той, та і г. д.; адносна пачатку слова гл. сь, сей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
а́льфа, ‑ы, ж.
Назва першай літары грэчаскага алфавіта.
•••
Альфа-прамені — паток дадатна зараджаных часцінак — ядраў атамаў гелію, якія ўзнікаюць пры радыеактыўным распадзе некаторых рэчываў.
Ад альфы да амегі — ад пачатку да канца.
Альфа і амега — пачатак і канец чаго‑н.; усё галоўнае.
[Грэч. alfa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрамі́зіцца, ‑міжуся, ‑мізішся, ‑мізіцца; зак.
У картачнай гульні — прайграць у выніку рэмізу. //перан.Разм. Памыліцца, трапіць у нязручнае, непрыемнае становішча. Калі быў [Алесь] у інстытуце, усё здавалася такім простым, толькі заставалася захацець — і ўсё выйдзе. А тут, на табе, абрамізіцца з самага пачатку.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зажы́нкі, ‑нак; адз.няма.
1. Пачатак жніва. Вакол такі спакой, нібы настаў вялікі адпачынак, Хоць недзе блізка час касьбы і недалёка дзень зажынак.Русецкі.Кажуць, як зерне разломіш у пальцах — Смела выходзь на зажынкі.Арочка.
2. Святкаванне пачатку жніва. У калгасе спраўлялі зажынкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)