КРЫ́СЦІ (Christie) Агата (15.9.1891, г. Торкі, Вялікабрытанія — 12.1.1976),
англійская пісьменніца, майстар дэтэктыўнага жанру. Дэбютавала раманам «Таямнічая гісторыя» (1920). Шматлікія раманы (больш за 60) «Пуаро расследуе» (1924), «Таямніца камінаў» (1925), «Забойства Роджэра Экрайда» (1926), «Усходні экспрэс» (1934), «Забойства па алфавіце» (1936), «Смерць на Ніле» (1937), «Дзесяць негрыцянят» (1939), «Н або М?» (1941), «Труп у бібліятэцы» (1942), «Крывая хаціна» (1949), «Кот сярод галубоў» (1959) і інш., п’есы «Пастка», «Сведка абвінавачання» (абедзве 1954), «Бледны конь» (1961), «Трэцяя» (1966) і інш. напісаны ў жанры т.зв. інтуітыўнага дэтэктыва. Злачынства ў іх выкрываецца не з дапамогай фактаў і рэчавых доказаў, а дзякуючы выключнай псіхал. праніклівасці і незвычайнай назіральнасці герояў — Джэйн Марпл і прафес. сышчыка Эркюля Пуаро. Творам К. ўласцівы тонкі гумар, дакладнасць дэталяў у абмалёўцы калізій і персанажаў. За літ. творчасць ёй нададзены дваранскі тытул. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі П.Марціновіч, В.Чудаў, К.Дзмітрыенка, М.Котаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮСТРА́ЦЫЯ (польск. lustracja ад лац. lustrum падатковы або фіскальны перыяд),
перыядычны вопіс дзярж. маёмасці з мэтай вызначэння яе даходнасці. 1) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай Л. праводзілася ў 16—18 ст. (з 1562 кожныя 5 гадоў) з мэтай павелічэння даходнасці дзярж. уладанняў, а таксама пры перадачы іх новаму дзяржаўцу. Л. праводзілі спецыяльна прызначаныя чыноўнікі — люстратары; іх асоба лічылася недатыкальнай, а знявага разглядалася як цяжкае дзярж.злачынства. Паколькі Л. шляхецкіх маёнткаў у ВКЛ не праводзіліся, то яны ахоплівалі толькі частку насельніцтва. У выніку праведзенай Л. складаўся дакумент, які таксама называўся Л.
2) У Расійскай імперыі Л. праводзіліся ў 1778—1876 рас. урадам на тэр. Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны (на Беларусі да 1867). Л. 1778 і 1779 праводзіліся з мэтай павелічэння даходаў дзярж. казны. У канцы 1839 міністрам дзярж. маёмасці П.Дз.Кісялёвым пачата Л. 1840—50-х г. Праводзілася ў 2 этапы: да 1844 пры захаванні фальваркова-паншчыннай сістэмы, з 1844 шляхам паскоранага пераводу сялян дзярж. маёнткаў на аброк, знішчэння фальваркова-паншчыннай сістэмы. Да 1857 на аброк пераведзены ўсе дзярж. маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. У 1858 і 1867 праводзіліся праверачныя Л.
расійская актрыса. Дачка Б.А.Фрэйндліха. Нар.арт. Расіі (1971). Нар.арт.СССР (1981). Скончыла Ленінградскі тэатр.ін-т (1957). Працавала ў ленінградскіх т-рах імя В.Камісаржэўскай, з 1961 у Т-ры імя Ленсавета, з 1983 у С.-Пецярбургскім Вял.драм. т-ры імя Г.Таўстаногава. Яе мастацтва вылучаецца лёгкасцю, натуральнасцю і адначасова вытанчанасцю пераўвасаблення і рэзкай характарнасцю, камедыйнасцю і прыглушанай лірычнасцю, музыкальнасцю. Сярод роляў: Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Кацярына Іванаўна («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Эліза Дулітл («Пігмаліён» Б.Шоу), Катарына («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Марта і Яна («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка), Ліка, Яна («Мой бедны Марат», «Старамодная камедыя» А.Арбузава), Элейн Наваца, Бобі Мітчэл, Джанет Фішэр («Гэты палка закаханы» Н.Саймана), Аманда Уінгфілд («Шкляны звярынец» Т.Уільямса), Ванда («Барменка з дыскатэкі» паводле Ю.Андрэева) і інш. З 1958 здымаецца ў кіно: «Службовы раман» (1977), «Сталкер», «Старамодная камедыя» (абодва 1980), «Агонія» (1981), «Жорсткі раманс» (1984) і інш.Дзярж. прэміі Расіі 1976, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЎНУШАН, Яўнушанс (JaunuSans) Алфрэдс (н. 24.3.1919, Рыга), латышскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Латвіі (1965). Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Латв.ун-т (1941), драм. студыю Латв.т-ра драмы (1948), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (1963). З 1947 акцёр, з 1963 рэжысёр, у 1963—87 гал. рэжысёр Латв.т-ра драмы імя Упіта (цяпер Нац.т-р Латвіі). Адначасова выкладаў у Латв. кансерваторыі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконвае трагічныя і камед. ролі: Рудзіс («Дні краўцоў у Сілмачах» Р.Блаўмана), Дон Карлас («Дон Карлас» Ф.Шылера), Карандышаў, Нарокаў («Беспасажніца», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Мармеладаў («Злачынства і кара» Ф.Дастаеўскага) і інш. Паставіў спектаклі «Філумена Мартурана» Э.Дэ Філіпа (1958), «Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава (1960), «Вей, ветрык!» Я.Райніса (1968), «Качынае паляванне» А.Вампілава (1976), «Калі жанчыны мераюцца сіламі» Г.Брыгадэрэ (1989), «Радзіма» Г.Зудэрмана (1992), «Дом трох дачок» А.Вільнера і Х.Рэйхерда (1993; аперэта), «Напалеон I» Ф.Брукнера (1996), «Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса (1996), «Запрашэнне ў замак» Ж.Ануя (2000) і інш.
Літ.:
Dzene L. Mana versija par Alfrēdu Jaunuśanu. Riga, 1979.
1. Страціць розум; звар’яцець. — Звіхнуцца можна ад такога візгату.Пянкрат.
2. Збіцца з правільнага жыццёвага шляху, пачаць весці ганебны спосаб жыцця. Перад абліччам смерці чалавек звіхнуўся адзін раз, учыніў злачынства, ратуючы сваю шкуру, тады пайшло і пайшло.Карпюк.Час ішоў, а Юрась не вяртаўся. «Няўжо зноў звіхнуўся хлопец? — думаў Рыгор. — Няўжо злодзеем на ўсё жыццё застаўся? Не...»Лукша.// Сысці з правільных, прагрэсіўных пазіцый, пачаць раздзяляць няправільныя погляды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nab[næb]v.infml
1. лаві́ць; хапа́ць на ме́сцы злачы́нства; арышто́ўваць
2. кра́сці, цягну́ць;
Who’s nabbed my textbook? Хто сцягнуў мой падручнік?
3. застава́ць, заспява́ць;
I nabbed my friend at the station. Я заспеў сябра яшчэ на станцыі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
doszukać się
doszuka|ć się
зак. дашукацца;
sędzia nie ~ł się winy — суддзя не знайшоў (не выявіў) складу злачынства
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
flagrant
[ˈfleɪgrənt]
adj.
1) абура́льны, сканда́льны; відаво́чны
a flagrant crime — жахлі́вае злачы́нства
a flagrant error — сканда́льная памы́лка
2) гане́бны
You are an old flagrant liar — Ты стары́ гане́бны маню́ка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Вінава́т(ы) ’чалавек, які зрабіў злачынства’; ’які мае доўг’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Бяльк., Шат.). Укр.виноват, виноватий ’вінаваты’; ’мае доўг’, рус.паўн.-зах.винова́тый ’вінаваты, павінен’, сіб. ’грэшны’, ст.-рус.виноватый ’які з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-небудзь (з XVII ст.); ’вінаваты ў чым-небудзь (з XV ст.), ст.-польск.winowat, winowaty ’павінны, абавязаны’, в.-луж.winowaty ’вінаваты, абавязаны’, чэш.уст.vinovatý ’вінаваты’, славац.vinovatý ’вінаваты ў нечым’; ’які прызнаецца ў віне, правіннасці’, макед.виноват (народна-паэт.) у выражэнні вино виновато, балг.виноват ’вінаваты, грэшны’, ст.-слав.виноватъ ’вінаваты’. Прасл.vinovatъ. Вытворнае ад віна́1 (гл.) і суф. ‑ават‑ы. Сюды ж прысл. вінавата, абстрактны назоўнік вінаватасць (КТС) і ст.-бел.виноватество ’вінаватасць’, якую Карскі (Труды, 204) лічыць паланізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэцыды́ў
(фр. récidive, ад лац. recidivus = які вяртаецца)
1) паўторнае праяўленне якой-н. з’явы пасля таго, як яна здавалася, знікла;
2) новае абвастрэнне хваробы пасля таго, калі чалавек быццам бы паправіўся;
3) паўторна зробленае злачынства асобай, якая была пакарана.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)