злачы́нства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. злачы́нства злачы́нствы
Р. злачы́нства злачы́нстваў
Д. злачы́нству злачы́нствам
В. злачы́нства злачы́нствы
Т. злачы́нствам злачы́нствамі
М. злачы́нстве злачы́нствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злачы́нства, -а, н.

Грамадска небяспечнае дзеянне, якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці.

Дзяржаўнае з.

З. супраць чалавецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злачы́нства ср. преступле́ние; злодея́ние; злоде́йство;

зрабі́ць з. — соверши́ть преступле́ние (злодея́ние);

з. па слу́жбе — юр. преступле́ние по до́лжности;

◊ на ме́сцы з. — на ме́сте преступле́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злачы́нства, ‑а, н.

Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. Паслядовіч.

•••

На месцы злачынства гл. месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Злачынства 1/15, 112, 142, 257, 458, 521; 2/68, 124, 552, 559; 3/184, 195, 376; 4/567—568; 5/535; 6/140; 8/526; 9/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

злачы́нства н. Verbréchen n -s, -; Stráftat f -, -en; юрыд. Delíkt n -(e)s, -e; Frével [fr´e:fl] m -s, - (святатацтва); Gréueltat f (цяжкое);

вае́ннае злачы́нства Kríegsverbrechen n -s, -;

крыміна́льнае злачы́нства Stráftat f, kriminélles Delíkt;

службо́вае злачы́нства Díenstvergehen n -s;

на ме́сцы злачы́нства am Tátort;

злаві́ць на ме́сцы злачы́нства auf fríscher Tat ertáppen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЗЛАЧЫ́НСТВА,

у крымінальным праве Рэспублікі Беларусь забароненае законам грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзейнасць), якое пасягае на асобу, канстытуцыйны лад дзяржавы, уласнасць, а таксама на інш. аб’екты, якія ахоўваюцца законам. Неабходнай прыкметай З. з’яўляецца наяўнасць віны (наўмыснасць або неасцярожнасць дзеяння). Не з’яўляюцца З. дзеянне або бяздзейнасць, якія фармальна маюць прыкметы якога-н. З., але з-за сваёй малазначнасці не ўяўляюць сабой грамадскай небяспекі. Грамадска небяспечнае дзеянне не можа быць прызнана злачынным, калі на момант учынення яно не было прадугледжана крымін. законам, г. зн. не было процізаконным, проціпраўным. Сукупнасць названых прыкмет (віны і проціпраўнасці) утварае склад З. Адсутнасць любой з іх выключае паняцце З.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь асобна вылучае паняцце цяжкае З. — наўмыснае дзеянне, якое ўяўляе сабой павышаную грамадскую небяспеку (іх пералік змешчаны ў агульнай частцы крымін. кодэкса). У адпаведнасці з сучаснай крымін. дактрынай краіны асаблівая частка кодэкса падзяляе З. паводле аб’екта пасягання на дзярж., супраць уласнасці, супраць асобы, супраць грамадскай бяспекі і грамадскага парадку, супраць правасуддзя, воінскія З. і інш.

т. 7, с. 73

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

злачынства, правапарушэнне; злачын, крымінал (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Кваліфікацыя злачынства 5/535

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ваеннае злачынства 2/552, 553; 3/277; 7/183, 373, 547; 10/207

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)