Станіслаў Людвік (Станіслаў Львовіч; 12.4.1853, с. Кузава Маскоўскай вобл. — 20.12.1933), польскі гісторык, архівіст, філолаг. Чл. Польскай АН у Кракаве (1931), канд.гіст.-філал.н. (1877), ганаровы праф. (1929). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1877). Працаваў ва ун-це, архідыяцэзнай семінарыі і гімназіях у Пецярбургу. У 1884—87 метрыкант «Літоўскай метрыкі» ў архіве Сената. У 1887 апублікаваў «Вопіс кніг і актаў Літоўскай метрыкі». З 1896 дацэнт Пецярбургскага ун-та, з 1899 выкладчык, праф. Пецярбургскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. Ў 1918—19, 1921—26 дырэктарДзярж. архіва ў Любліне, адначасова праф. Люблінскага каталіцкага ун-та, у 1919—21 дэкан філас. ф-та Віленскага ун-та. Удзельнічаў як эксперт у падрыхтоўцы Рыжскага мірнага дагавора 1921. У 1926—31 дырэктарДзярж. архіваў Польшчы. Ініцыятар выдання і рэдактар (1927—32) час. «Archeion» («Археён»). Вывучаў л-ру 16 ст., гісторыю і права ВКЛ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы 17-га т. «Поўнага збору рускіх летапісаў» (1907), дзе апублікаваны бел.-літ. летапісы. Выявіў і апублікаваў Альшэўскі летапіс (Вільня, 1907), выдаў попісы войска Вялікага княства Літоўскага 1528, 1565 і 1567 (1915). У нясвіжскай б-цы Радзівілаў выявіў рукапіс твора М.Стрыйкоўскага «Аб пачатках літоўскага народу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ЖЫН (сапр.Сумбатаў) Аляксандр Іванавіч
(16.9.1857, с. Кукуеўка Яфрэмаўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 17.9.1927),
рускі акцёр, драматург, тэатр. дзеяч. Нар.арт. Рэспублікі (1922). Ганаровы акад.Рас.АН (1917). У 1877—81 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. На сцэне з 1876. З 1882 акцёр Малога т-ра ў Маскве (з 1909 кіраўнік трупы, з 1918 старшыня савета, старшыня дырэкцыі, з 1923 дырэктар, з 1926 ганаровы дырэктар). Дабіўся ўздыму Малога т-ра, адрадзіў у ім рамант. рэпертуар. Акцёр шырокага дыяпазону, яму ўласцівы высакародны пафас, арыгінальнасць у інтэрпрэтацыі вобразаў, мастацтва сцэн. мовы. Найб. значныя ролі: Рэпецілаў, Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Цяляцеў («Шалёныя грошы» А.Астроўскага), Дзюнуа, Мортымер, маркіз Поза («Арлеанская дзева», «Марыя Сцюарт», «Дон Карлас» Ф.Шылера), Карл V, Руі Блаз («Эрнані», «Руі Блаз» В.Гюго), Дон Санча («Зорка Севільі» Лопэ дэ Вэгі), Макбет, Рычард III («Макбет», «Рычард III» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар п’ес «Ланцугі» (1888), «Захад» (1899), «Здрада» (1903), «Начны туман» (1916) і інш.
Тв.:
Записки. Статьи. Письма. 2 изд. М., 1951;
Пьесы. М., 1961.
Літ.:
Чхиквишвили Д.И. А.И.Сумбатов-Южин: Жизнь и творчество. Тбилиси;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́ЕЎ Павел Лук’янавіч (н. 14.6.1938, в. Дулава Яраслаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны і арганізатар вытв-сці ў галіне кар’ернага аўтамабілебудавання. Д-ртэхн.н. (2003). Акад.Бел.інж.-тэхнал. акадэміі (1995). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1998). Герой Беларусі (2001). Ганаровы грамадзянін г. Жодзіна (2002). Скончыў БПІ (1972). У 1956—57 тэхнік-канструктар Уральскага аўтамаб. з-да. З 1959 на Бел.аўтамаб. з-дзе: з 1980 гал. інжынер, з 1992 дырэктар. З 1995 ген.дырэктарВА «БелАЗ». Навук. працы па даўгавечнасці, трываласці і металаёмістасці буйнагабарытных дэталей і канструкцый машын. Распрацаваў і рэалізаваў у серыйнай вытв-сці новую канцэпцыю павышэння канструкцыйнай роўнатрываласці буйнагабарытных дэталей і зварных канструкцый кар’ерных самазвалаў вял. і асабліва вял. грузападымальнасці. Распрацаваў асновы структурнай роўнатрываласці буйнагабарытных дэталей машын, рэалізаваў новы падыход да стварэння высокатрывалых адлівак з уласцівасцямі пракату і атрымання літазварных роўнатрывалых канструкцый нясучых сістэм самазвалаў. Пад яго кіраўніцтвам ажыццяўляецца буйная мадэрнізацыя вытв. комплексу прадпрыемства.
Тв.:
Повышение долговечности несущих конструкций карьерных автосамосвалов. Якутск, 1991;
Основы структурной равнопрочности стали и элементов крупногабаритных деталей машин. Мн., 1999 (разам з У.І.Майсеенкам);
Повышение констуркционной равнопрочности крупногабаритных деталей и сварных узлов карьерных самосвалов. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ Міхаіл Міхайлавіч (н. 1.3.1938, в. Буда-Петрыцкая Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2003), праф. (1994). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1966). З 1961 у Аддзеле фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АНБССР, Бел.політэхн. ін-це. У 1969—93 і з 1994 у Бел.эканам. ун-це (у 1988—93 заг. кафедры), адначасова ў 1992—93 дырэктарнавук. цэнтра нац. рахункаводства пры Бел.эканам. ун-це. У 1980—83 ва ун-це імя Эдуарду Мандлане (Нар.Рэсп. Мазамбік). У 1993—94 дырэктарНДІ статыстыкі пры Дзяржкамстаце Беларусі. Навук. працы па статыст. мадэліраванні і аналізе патокаў даходаў і расходаў у сістэме даных нац. рахункаў, цыклічных ваганняў мікраэканам. паказчыкаў, эфектыўнасці выкарыстаных рэсурсаў вытворчасці.
Тв.:
Введение в систему национальных счетов. Мн., 1995;
Общая теория статистики. Практикум. Мн., 1996 (у сааўт.);
Макроэкономическая статистика. Мн., 1996 (разам з І.Я.Цеслюком);
Макроэкономические закономерности циклообразования, стабилизации и равновесного развития рыночных процессов: Методология стат. моделирования и анализа. Мн., 2000;
Моделирование и анализ малых циклических колебаний валового внутреннего продукта // Науч. тр. БГЭУ: Юбил. вып.Мн., 2003. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАНДЭ́ЛЬ (Blondel) Франсуа (1617, паводле інш. звестак 15.7.1618, Рыбемон-сюр-Анкр, дэпартамент Сома, Францыя — 21.1.1686),
французскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Дырэктар Каралеўскай акадэміі архітэктуры (з 1672). Планаваў гарады і ўмацаванні, пабудаваў у Парыжы арку Сен-Дэні (1672), падобную на стараж.-рым. трыумфальныя аркі. У кн. «Курс архітэктуры» (1675—83) абвясціў арх. формы антычнасці і Адраджэння «вечнымі сапраўднымі законамі», імкнуўся знайсці для іх абс. лічбавае выражэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЬЁМ, Гіём (Guillaume) Шарль Эдуар (15.2.1861, г. Флёр’е, Швейцарыя — 13.6.1938), швейцарскі фізік і метролаг. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1833). Працаваў у Міжнар. бюро мер і вагі ў г. Сеўр (з 1905 дырэктар). Навук. працы па метралогіі. Даў новае вызначэнне літра, даследаваў прычыны памылак ртутных тэрмометраў і прапанаваў папраўкі да іх (1889). Стварыў новыя сплавы інвар, элінвар і інш., якія выкарыстоўваюцца ў высокадакладных інструментах і метралагічных стандартах (1899). Нобелеўская прэмія 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГЛО́Ў Яўген Данілавіч (н. 29.10.1924, в. Стрыжанёва Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-патафізіёлаг. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1955 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1973 дырэктар). Працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішачнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай валакністага сарбенту — фасфату цэлюлозы.
Тв.:
Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШМІ́Н Аляксей Сяргеевіч (15.10.1910, с. Левая Росаш Варонежскай вобл., Расія — 19.3.1983),
рускі літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1960). Скончыў Варонежскі пед.ін-т (1939). З 1946 навук. супрацоўнік (у 1955—65 дырэктар) Ін-та рус. л-ры АНСССР (Пушкінскі дом, Санкт-Пецярбург). Распрацоўваў праблемы метадалогіі літаратуразнаўства, тэорыі і гісторыі рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. Даследаваў творчасць М.Я.Салтыкова-Шчадрына, А.С.Серафімовіча, А.А.Фадзеева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРДЗЯ́ЕЎ (Bierdiajew) Валерыян (7.3.1885, г. Гродна — 28.11.1956),
польскі дырыжор, педагог. Вучыўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі ў М.Рэгера (кампазіцыя), К.Нікіша (дырыжыраванне), Х.Зіта (скрыпка). Інтэрпрэтатар рус. музыкі, твораў Л.Бетховена. З 1908 дырыжор Марыінскага т-ра ў Пецярбургу. У 1921—30 працаваў у Польшчы, Расіі, на Украіне. З 1930 выкладаў у Варшаўскай кансерваторыі (з 1945 праф.), Вышэйшых муз. школах у Кракаве, Познані. З 1947 дырэктар і дырыжор Кракаўскай філармоніі. Дзярж. прэмія Польшчы 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗО́РЦАВА Гнэся Львоўна (31.12.1901, г.п. Карма Гомельскай вобл. — 14.8.1966),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1945), праф. (1946). Скончыла БДУ (1927). У 1931—34 дырэктар, у 1954—58 навук. кіраўнік Бел.НДІ аховы мацярынства і дзяцінства. Навук. працы пра біял. і біяхім. фактары і функцыян. дыягностыку хвароб жаночых палавых органаў.
Тв.:
Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. Мн., 1952.