плагія́т

(лац. plagiatus = выкрадзены)

прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радэ́о

(ісп. rodeo)

каўбойскія спартыўныя спаборніцтвы, якія ўключаюць утаймаванне дзікага каня, язду на ім без сядла, лоўлю з дапамогай аркана быка і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сепара́тны

(лац. separatus = аддзелены)

1) асобны, адасоблены (напр. с-ая група);

2) які вядзецца, заключаецца без ведама і згоды саюзнікаў (напр. с. мір).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стало́н

(ад лац. stolo, -lonis = каранёвы атожылак)

падземны бакавы атожылак без дадатковых каранёў, на якім развіваюцца клубні (напр. у бульбы), цыбуліны і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грэ́блівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць грэблівага; агіда, гадлівасць. Так і цямнеюць на сцяне тыя бязрогія алені, на якія Ніна не можа без грэблівасці глядзець. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даплаці́ць, ‑плачу, ‑плаціш, ‑плаціць; зак., што і без дап.

Дадаць пэўную частку грошай да раней унесенай сумы; выплаціць усё да канца. Даплаціць за кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспамылко́вы, ‑ая, ‑ае.

Правільны, без памылак. Беспамылковы адказ, прагноз. □ З асалодай малюю гадзіну-другую, каб рука пастаянна мела беспамылковае адчуванне пластычнасці формы, лініі. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспаса́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца без пасадкі самалёта на прамежкавых пунктах. Высокая тоненькая сцюардэса паведамляе, што беспасадачны пералёт Масква — Хабараўск зойме 8 гадзін. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вечары́на, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і вечарынка. Тут жа без адкладу і адбывалася сяброўская вечарына, бо інакш не назавеш гэтую цікавую сустрэчу. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́крыкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што і без дап.

Голасна вымавіць, крыкнуць. Выкрыкнуць лозунг. Выкрыкнуць прозвішча. □ — Не смейцеся! — усхапіўшыся, выкрыкнуў Якім. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)