смех, -у,
Кароткія характэрныя парывістыя гукі, што ствараюцца кароткімі выдыхальнымі рухамі, як праяўленне весялосці, радасці, задаволенасці, а таксама злараднасці, насмешкі і іншых пачуццяў. Здаровы дзіцячы с. Падарваць жываты са смеху.
Без смеху — сур’ёзна.
Не да смеху — няма прычыны смяяцца, весяліцца.
Смех бярэ — хочацца смяяцца.
Смеху варта — смешна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)