Паве́трая ’мор, пошасць’ (Шат.), паве́трыя ’непрыемнасць, бяда; дрэнная пагода’ (Бяльк.), ’пошасць’ (Касп.), паве́траная ’згубная моц пошасці’ (Нас.). Рус. пове́трие; укр. пові́тра ’тс’. Да вецер (гл.). З прычыны марфалагічнай тоеснасці з рус. словам у бел. можа быць і пранікненне з рус. тэрыторыі, параўн. і геаграфію слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паві́длівы ’зайздросны’ (Касп., Сл. ПЗБ). Да відзець© Лаўчутэ (Балтызмы, 70) разглядае як запазычанне з літ. pavydus ’тс’, якое славянізавалася пад уплывам рус. завистливый. Але, улічваючы бел. завідлівы, павідлівы, відавочна, трэба дэфіліраваць як марфалагічную кальку літ. слова. З іншай суфіксацыяй павідны ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Патрандэля, пін. потрондэля ’балбатуха’ (Сл. Брэс.). Параўн. чэш. trandati ’разбалабоніць’, якое ўтворана пры дапамозе суфікса ‑nd‑ati ад *tratanti — яму адпавядае рус. тара‑ торить < прасл. tor‑tor; параўн. літ. tarti ’прамаўляць’, ’гаварыць’, хецк. tar- ’гаварыць’ (Махэк₂, 649). Потрондэля — экспрасіўнае слова, як і драг. тарандоха ’балбатуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ртыкі ’калкі, на якія вешалі калыску ў полі’ (трак., Сл. ПЗБ). Нагадвае польск. pręciki ’пруткі, кіёчкі’, памянш. ад pręt ’кіёк’, гл. прут ’тс’; пачатак слова, магчыма, трансфармаваны пад уплывам літоўскіх слоў тыпу perti̯s ’даўгавязы’, perti̯sti ’расцягнуцца’ і пад. Міжмоўная інавацыя на беларуска-літоўска-польскім сумежжы?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пянту́х ’вялікі палец на руцэ’ (швянч., Крывіч, 1926, 12, 106). Відаць, ад пяць, пя́ты (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй (магчыма, пад уплывам польск. piąty), калі мець на ўвазе спосаб падліку на пальцах шляхам іх загібання, пачынаючы ад мізінца. Да словаўтварэння і семантыкі параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́крыцца ’завівацца’ (Касп.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 183) бачыць дзве магчымасці тлумачэння паходжання слова: са слав. *sukriti sę, звязанага з прым. *sukrъ(jь) і, далей, з *sučiti, *sъkati (гл. сукаць) або ад літ. sukrùs ’вяртлявы, жвавы’, sùkras ’тс’, лат. sukrs ’жвавы, энергічны’. Гл. таксама сукро.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сунда́чыць ’многа набіраць’ (ТС). Параўн. укр. сунда́читися ’цягнуцца, плясціся’. Шульгач (Прасл. гідронім., 269) мяркуе пра зыходнае *sъldačiti — дзеяслоў на ‑iti‑ ад незасведчанага *sъldakъ, параўн. рус. дыял. присалдычить ’ударыць’, суадносны з *sъldyga (гл. сулдыга), што няпэўна. ЕСУМ (5, 475) звязвае ўкраінскае слова з су́нутися (гл. сунуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сура́гі ’рагі (пацёкі на вокнах)’ (ст.-дар., Сл. ПЗБ), суру́гі ’тс’ (слуц., Сл. ПЗБ), суро́гі ’рагі поту’ (люб., Жыв. НС), сурагі́ ’сляды поту, слёз на твары’ (ЛА, 3). З літ. srúogos ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа). Пра іншыя варыянты тлумачэння паходжання слова гл. рага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́даль, зэ́даль ’нізкая лаўка на ножках’ (Ласт.). Гл. зэдаль; у сувязі з адзінкавасцю фіксацыі форма, магчыма, штучна набліжае да крыніцы запазычання с.-в.-ням. sidel(e) < лац. sedile ’прылада для сядзення, крэсла, столак’ ад лац. sedere ’сядзець’ (Борысь, 748), або пад уплывам наступнага слова, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяка́р ’сякерка’ (Барад.), ’сякач’ (Жд. 2), се́кар ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад сячы (гл.) з малапрадуктыўным суф. ‑ар, які ўтварае назоўнікі са значэннем ’прадмет, пры дапамозе якога выконваецца дзеянне’ (Сцяцко, Афікс. наз., 30; Вярхоў, Наз., 49), што, магчыма, сведчыць пра народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне слова сякера, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)