дэ́льта-фўнкцыя

(ад гр. delta = назва чацвёртай літары грэчаскага алфавіта + функцыя)

сімвал, што прымяняецца ў матэматычнай фізіцы пры рашэнні задач, у якія ўваходзяць сканцэнтраваныя велічыні (нагрузка, зарад і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лімбургі́т

(ад ням. Limburg = назва гары ў Германіі)

вітрапарфіравая, ультраасноўная магматычная горная парода, складзеная з шклаватага базісу шчолачнага саставу з патэнцыяльнымі нефелінам і палявым шпатам, вылучэннямі алівіну і аўгіту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

меа́ндр

(лац. maeander, ад гр. Maiandros = назва звілістай ракі ў Малой Азіі)

1) звіліна, лука ў цячэнні ракі, характэрная для раўнінных рэк;

2) геаметрычны арнамент у выглядзе выгнутых ліній.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аргана́ўты

(гр. Argonautai, ад Argo = назва карабля + nautes = мараплавец)

1) міф. група старажытнагрэчаскіх герояў, якія плавалі ў Калхіду па залатое руно;

2) перан. адважныя мараплаўцы, шукальнікі прыгод на моры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аа́зіс

(лац. oasis, ад егіп. Oasia = назва старажытнаегіпецкага горада)

1) месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць;

2) перан. тое, што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ном

(гр. nomos = літар. закон, пастанова; песня)

1) старажытнагрэчаская назва асноўнай адміністрацыйнай адзінкі (акругі) у Стараж. Егіпце;

2) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка сучаснай Грэцыі;

3) песня, гімн у старажытных грэкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сізі́гіі

(гр. syzygia = з’яднанне, сувязь)

агульная назва дзвюх фаз Месяца — маладзіка і поўні, з якімі звязаны вялікія прылівы каля берагоў акіянаў і мораў, а таксама зацьменні Месяца і Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

я́хант

(ст.-польск. jachant < с.-в.-ням. jāchant, ад лац. hyacinthus < гр. hyakinthos)

1) даўнейшая назва рубіну і сапфіру;

2) ювелірна апрацаваны кавалачак гэтых камянёў (напр. пярсцёнак з яхантам).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Га́нуш ’аніс’ (Нас.), га́нус, гэ́нус (Касп.), га́нусаўка, ганушо́ўка ’анісавая гарэлка’, га́нусавы, ганушо́вы ’анісавы’ (Нас.). Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца грэч. назва ἄνισον. Дэталі гісторыі паасобных форм у слав. мовах (у тым ліку бел.) не вельмі ясныя. Гл. ані́с (Эт. сл. бел. мовы, 1, 115). Ст.-бел. аныжъ, ганишъ ’аніс’ < польск. (гл. Булыка, Запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарбу́ша ’рыба гарбуша’ (БРС), укр. горбу́ша. Новае запазычанне з рус. горбу́ша ’рыба гарбуша’. У рус. мове гэта слова вядома ўжо ў слоўніках канца XVIII ст. Паводле Шанскага (1, Г, 130), гэта слова ў рус. мове з’явілася спачатку ў далёкаўсходніх дыялектах. Назва дадзена рыбе за вялікі горб, які вырастае ў самцоў. Гл. Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)