Райду́н ’той, хто гаворыць інакш, з суседняй вёскі’, райдуны́ ’назва жыхароў суседняй вёскі, якія гавораць інакш’ (Сл. ПЗБ), райду́нка ’жанчына з іншай вёскі з іншай гаворкай’ (мсцісл., пух., Нар. сл.). Параўн. польск.жарг.rajdak, rajder, rajdyn, rajdowiec ’валацуга’. Магчыма, сувязь з ням.Rede ’маўленне, размова’, reden ’гаварыць, размаўляць’ (гл. райдоліць) і адсюль развіццё семантыкі ад ’гаварыць’, ’гаварыць інакш’ > ’той, хто інакш размаўляе’ > ’прыхадзень, іншы, немясцовы’ > ’вандроўнік, валацуга’. Менш верагодна першаснае ’чужак, прыхадзень’, што ў беларускую мову магло трапіць праз сучаснае польск.rajd ’паход’ і звязана з англ.raid ’набег, налёт, напад’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Даспе́хі ’даспехі’ (БРС). Рус.доспе́хи ’тс’, таксама ’работа, майстэрства’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 83), прасл. слова (з іншай семантыкай у іншых слав. мовах), якое ўтворана ад дзеяслова *dospěti. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 83.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяншэць, меншаць ’рабіцца меншым’ (ТС). Укр.мёншати, рус.смал.меньшёть, пск.цвяр.меньшить. Разам з польск.mniejszeć ’тс’ складаюць адзіны арэал лексемы, утворанай ад прыслоўя менш. На іншайслав. тэрыторыі — з прыстаўкамі або ад меней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́спа ’каса, мыс; насыпная дарога праз балота’ (Стан.); параўн. укр.пере́спа ’пярэсып, земляны насып’, польск.przespa ’нешта перасыпанае’, балг.пре́спа ’сумёт’, макед.преспа ’тс’. Вытворнае ад сы́паць, з іншай прыстаўкай гл. вы́спа, на́спа і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акрэдыта́цыя
(фр. accréditation, ад лац. accredere = давяраць)
афіцыйнае прызначэнне каго-н. прадстаўніком пры замежным урадзе, пасольстве, прэс-цэнтры або іншай міжнароднай арганізацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Супако́й ’спакой, заспакаенне’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Гарэц., Шат., Арх. Федар., Сержп.). Да спакой (гл.) з іншай прэфіксацыяй (гл. су-), хутчэй за ўсё, другаснае ўтварэнне ад супако́іць ’заспакоіць, уціхамірыць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кантрапо́ст
(іт. contraposto)
малюнак фігуры чалавека, у якім становішча адной часткі цела кантрастна проціпастаўлена становішчу іншай (напр. верхняя частка тулава паказана ў павароце, а ніжняя франтальна).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эвальве́нта
(лац. evolvens, -ntis = які разгортвае)
мат. плоская крывая, апісаная вольным канцом ніткі, што замацавана ў пэўным пункце іншай крывой (эвалюты) і намотваецца на гэтую крывую.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
úmstellenI
1.vt
1) перастаўля́ць
2) (aufa) перабудо́ўваць, пераключа́ць, пераво́дзіць (завод на вытворчасць іншай прадукцыі)
2.~, sich (auf A) перабудо́ўвацца, пераключа́цца (на што-н.); прыстасо́ўвацца (да чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВЫМЯРА́ЛЬНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,
прыстасаванне, якое пераўтварае фіз. велічыню, што вымяраецца або рэгулюецца, у сігнал (звычайна электрычны) для далейшай перадачы, апрацоўкі ці рэгістрацыі. Адна з асн. частак сродкаў вымяральнай тэхнікі, сістэм аўтаматыкі і тэлемеханікі. Тэрмін «вымяральны пераўтваральнік» уведзены стандартам замест тэрміна «датчык».
Параметры, якія ўспрымаюцца вымяральным пераўтваральнікам, бываюць механічныя (намаганне, перамяшчэнне, скорасць, вібрацыя), гідраўлічныя і пнеўматычныя (ціск, расход), аптычныя (сіла святла), цеплавыя (т-ра), электрычныя (напружанне і ток), радыеактыўныя. Выходныя сігналы падзяляюцца на электрычныя і пнеўматычныя (часам гідраўлічныя), амплітудныя, часаімпульсныя, частотныя і фазавыя, аналагавыя (неперарыўныя) і лічбавыя (дыскрэтныя). Вымяральны пераўтваральнік складаецца з аднаго (напр., тэрмапара, тэнзометр) або з некалькіх элементарных пераўтваральнікаў, найважнейшы з якіх — адчувальны элемент. Пераўтваральнікі злучаюцца па каскаднай, дыферэнцыяльнай і кампенсацыйнай схемах. Найб. Пашыраны маштабныя і функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі. Маштабныя (напр., дзялільнікі частаты і напружання, трансфарматары вымяральныя) мяняюць маштаб велічыні, якая вымяраецца, без змены яе фіз. прыроды. Гэтыя вымяральныя пераўтваральнікі пашыраюць межы вымярэнняў сродкамі вымяральнай тэхнікі. Функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі (напр., тэрмарэзістары, фотаэлементы) пераўтвараюць велічыню той ці іншайфіз. прыроды ў функцыянальна звязаны з ёй сігнал (звычайна электрычны). Такімі вымяральнымі пераўтваральнікамі можна вымяраць разнастайныя неэл. велічыні. Асобны клас складаюць аперацыйныя вымяральныя пераўтваральнікі, якія выконваюць над велічынямі пэўныя матэм. аперацыі (інтэграванне, дыферэнцыраванне і інш.). Асн. характарыстыкі вымяральных пераўтваральнікаў: від функцыянальнай залежнасці паміж уваходнай і выходнай велічынямі, адчувальнасць і парог адчувальнасці, хібнасць.
У.М.Сацута.
Вымяральны пераўтваральнік: а — тэмпературы (1, 2 — тэрмаэлектроды); б — ціску (1 — мембрана, 2 — газ або вадкасць); в — акустычны (1 — мембрана, 2 — вугальны парашок); г — нахілу (1 — электроды, 2 — электраліт); д — вызначэння канцэнтрацыі кіслаты ў растворы (1 — электроды, 2 — электрамагніт, 3 — рычаг, 4 — клапан).Схема палярызацыйнага валаконна-аптычнага вымяральнага пераўтваральніка ціску, акустычных ваганняў і лінейных паскарэнняў: 1 — крыніца аптычнага выпрамянення (AB); 2 — валаконныя светлаводы; 3 — палярызатар AB; 4 — аптычны адчувальны элемент (прызма); 5 — мембрана; 6 — аналізатар AB; 7 — прыёмнік AB.