грань

1. Узгорыстая межавая лінія; дзірваністая броўка паміж участкамі (Нас. АУ, Сал., Слаўг., Станг 74, Стаўбц. Прышч.).

2. Межавы зямельны знак, які адзначаўся на дрэве, пад якім рабілася яма з вуголлем (АЛМ 1, ук., Герм. 188).

□ в. Грані (Брэст. Лемц. Айк).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ка́верт

1. Невялікая глыбокая яма з вадой на лузе (Стол.).

2. Глыбокае месца ў рацэ (Дубр., Палессе Талст.). Тое ж коверт (Дубр.).

3. Вір (Слаўг.).

4. Вокнішча сярод дрыгвы (Стол.).

5. Невялікае забалочанае паніжэнне (Палессе Тур. Крыв.).

6. Лужына; роў (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лёха

1. Падземны ход (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Тал. Мядзв.).

2. Склеп, падзямелле (БРС). Тое ж лёх (Жытк., Нас., Нясв., Стаўбц., Стол., Тал. Мядзв., Шчуч.).

3. Мышыная нара; яма (Нясв., Шчуч.). Тое ж лёх (Жытк., Нясв., Шчуч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пагно́й

1. Урадлівая, угноеная зямля (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж пагнойкі (Нас.), пагноі (Нас., Слаўг.), пагноінне (Гар., Слаўг.), пагноішча (Нас., Рэч., Слаўг.).

2. Месца, дзе ляжаў бурт гною; памыйная яма (Слаўг.). Тое ж пагноішча (Слаўг., Смален. Дабр., Хоц., Чэр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Каляві́на ’каляя’ (Бяльк., Жд. 3. Нас.; лаг., Яшк.), ’мокрая сенажаць’ (Жд. 3), калягіна ’каляя’ (Шат.), калягінка ’тс’ (Кліх). У асноўным ц.-бсл. і ўсх.; рус. пск., асташк., цвяр. калявина ’выбоіна на дарозе’, рбсл., смал. калявіша, кур., арл. ’каляя’, калевина ’тс’, раст. ’калужа, стаячая вада. яма з вадой’, смал. (зах., у Даля), тул., зах.-бран., варонеж., кур., пск., валаг., сіб. колевина ’каляя’, пск., асташк., цвяр. колевина. смал., росл. колевина ’выбоіна на дарозе’. Інавацыя ў сумежных гаворках, хутчэй за ўсё на базе каляіна (< каляя, да кола, гл.) з устаўным ‑β‑, аб гэтым сведчыць форма калявіна з менай г/β. Паколькі мена пратэзы г/β больш натуральная для паўднёва-заходняй тэрыторыі, тут, магчыма, мена j/b — параўн. ДАБМ. к. 49. Сцяцко (Афікс. наз., 143–144) мяркуе аб суфіксе ‑авін‑а (‑явін‑а), параўн. калюга — калюгавіна, полаз — палазавіна. Суфікс генетычна складаны, слоў тыпу каляя, калюга і пад. многа, як і суфіксальных кантамінаваных варыянтаў, таму нельга выключыць нрапапаванай вышэй этымалогіі. Звяртаюць на сябе увагу рус. пск., асташ., цвяр. каёвка ’каляя’, колёвина ’кожнае выцягнутае паглыбленне, рубец’ у сувязі з арханг. калёвки ’выстругаць фігурныя профілі дошак або брускоў’, магчыма, аманімія спрыяла пашырэнню (сістэмнасці) запазычанай асновы (гл. калёўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баўды́р 1 ’гэтак лаюць тоўстых непаваротлівых людзей’ (КЭС, лаг.), ’лаянкавае слова’ (Бір. Дзярж.). Бліжэй іншых слоў да бел. назвы стаіць укр. бо́вдур ’дурань’ (іншыя значэнні ’комін; густы дым, хмара; жэрдка (у рыбаловаў)’). Рудніцкі (157) хоча ўсе значэнні ўкр. слова вывесці з ’комін’ (а гэта запазычанне з чув. мовы, гл. боўдур ’комін’). Наўрад ці гэта правільна. Трэба, мусіць, думаць пра слав. аснову bъld‑, якая мае прыкладна тое ж значэнне, што і балд‑, булд- (гл.). Bъld‑yrь, bъld‑urъ маглі б быць самастойнымі слав. (усх.-слав.?) утварэннямі (незалежнымі і ад цюрк. уплыву; аб гэтым гл. Краўчук, Тюрк. лекс. элем., 29).

Баўды́р 2 ’вадзяная бурбалка; прышч’ (Нас.). Параўн. рус. ба́лдырь ’пухір’, булды́рь нарыў, шышка’. Звычайна зыходную форму асноў, якія азначаюць ’штосьці круглае, бурбалка і пад.’ вызначыць вельмі цяжка. Можна думаць і пра балд‑, і пра bъld‑ (> боўд‑), і пра булд- (гл.). Прынамсі для значэння ’бурбалка’ можна прыняць гукапераймальнае bъld‑, якое сустракаецца (праўда, рэдка) у некаторым укр. гідраграфічных назвах (параўн., напр., бо́вдур яма ў вадзе’) і да якога зводзіць бел. слова Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 90. Цікава, што для абазначэння круглых прадметаў аснова ба́ўд‑ сустракаецца ў некаторым паўд.-зах. укр. гаворках (ба́ўда ’некалькі стручкоў фасолі разам і пад.’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ПО́ЛЫМЯ»,

літаратурна-мастацкі і грамадска-паліт. часопіс. Выдаецца са снежня 1922 у Мінску на бел. мове штомесячна. У 1922—24 [да № 3(11)] выданне Бел. каап.-выдавецкага т-ва «Савецкая Беларусь», у 1924 [з № 4(12)] — 31 — Дзярж. выд-ва Беларусі; у 1932—34 (да № 5) орган Арг. к-та Саюза сав. пісьменнікаў БССР, з 1934 (з № 6—7) — праўлення Саюза сав. пісьменнікаў БССР, з 1945 — Саюза сав. пісьменнікаў Беларусі (з № 2, 1957 — Саюза пісьменнікаў Беларусі), з 1993 (№ 5) заснавальнікамі з’яўляюцца Саюз бел. пісьменнікаў і калектыў рэдакцыі. У 1932—41 (да № 3) выходзіў пад назваю «Полымя рэвалюцыі». У Вял. Айч. вайну не выдаваўся. У першы склад рэдкалегіі ўваходзілі З.​Жылуновіч (Ц.​Гартны), М.​Кудзелька (М.​Чарот), З.​Бядуля, У.​Ігнатоўскі і В.​Нодэль. У 1920 — пач. 1930-х г. у рэдагаванні час. ўдзельнічалі А.​Сянкевіч, Ц.​Гартны, М.​Зарэцкі, Я.​Купала і інш. Рэдактары П.​Галавач (1932—33), М.​Лынькоў (1933—41), П.​Броўка (1945-48), М.​Танк (1948—67), П.​Кавалёў (1967—72), К.​Кірэенка (1972—86), С.​Законнікаў (з 1986). Друкуе творы бел. пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусв. л-ры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях бел. л-ры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, культуры, грамадска-паліт. і сац. жыцця Беларусі, рэцэнзіі. Адыгрывае вял. ролю ў развіцці бел. л-ры.

У «П.» ўпершыню апубл. многія творы Я.​Купалы, Я.​Коласа (у т. л. раздзелы паэмы «На шляхах волі», паэма «Рыбакова хата», аповесці «Дрыгва», «На ростанях»), В.​Адамчыка, Л.​Арабей, У.​Арлова, М.​Арочкі, А.​Асіпенкі, З.​Астапенкі, А.​Астрэйкі, М.​Аўрамчыка, Р.​Баравіковай, Р.​Барадуліна, С.​Баранавых, А.​Бачылы, Д.​Бічэль-Загнетавай, Т.​Бондар, П.​Броўкі. Я.​Брыля (у т. л. раман «Птушкі і гнёзды», аповесць «Ніжнія Байдуны»), Г.​Бураўкіна, В.​Быкава (у т. л. аповесці «Здрада», «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Знак бяды», «У тумане», «Аблава», «Сцюжа», «Ваўчыная яма»), З.​Бядулі, А.​Васілевіч, В.​Віткі, А.​Вялюгіна, А.​Вярцінскага, Галавача, Ц.​Гартнага, М.​Гарэцкага (у т. л. раман-хроніка «Віленскія камунары»), С.​Гаўрусёва, Н.​Гілевіча, М.​Гіля, П.​Глебкі, Ю.​Голуба, С.​Грахоўскага, А.​Грачанікава, К.​Губарэвіча, А.​Гурло, Л.​Дайнекі, Г.​Далідовіча, У.​Дамашэвіча, С.​Дзяргая, У.​Дубоўкі, І.​Дуброўскага, А.​Дудара, А.​Дударава, А.​Жука, Я.​Журбы, Законнікава, М.​Зарэцкага (у т. л. раманы «Сцежкі-дарожкі», «Вязьмо»), А.​Звонака, В.​Зуёнка, В.​Іпатавай, Кавалёва, В.​Каваля, В.​Казько, Л.​Калюгі, В.​Карамазава, У.​Караткевіча, А.​Карпюка, К.​Кірэенкі, В.​Коўтун, К.​Крапівы (у т. л. п’есы «Партызаны», «Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці»), А.​Кудраўца, А.​Кулакоўскага, А.​Куляшова (у т. л. паэмы «У зялёнай дуброве», «Прыгоды цымбал», «Новае рэчышча», «Грозная пушча», «Далёка да акіяна». «Хамуціус»), М.​Лобана, А.​Лойкі, Е.​Лось, Лынькова, А.​Макаёнка, П.​Макаля, М.​Матукоўскага, Н.​Мацяш, І.​Мележа (у т. л. раманы «Мінскі напрамак», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), Б.​Мікуліча, П.​Місько, А.​Мрыя, Р.​Мурашкі, М Мятліцкага, І.​Навуменкі, Я.​Нёманскага, І.​Новікава, У.​Някляева, В.​Палтаран, А.​Пальчэўскага, С.​Панізніка, П.​Панчанкі. У.​Паўлава, Г.​Пашкова, П.​Пестрака (у т. л. раман «Сустрэнемся на барыкадах»), А.​Петрашкевіча, П.​Пруднікава, І.​Пташнікава, Я.​Пушчы, А.​Пысіна, А.​Русецкага, Р.​Сабаленкі, Э.​Самуйлёнка, Б.​Сачанкі, Ю.​Свіркі, Р.​Семашкевіча. А.​Сербантовіча, Я.​Сіпакова, Я.​Скрыгана, М.​Стральцова, М.​Танка, В.​Таўлая, П.​Труса, Н.​Тулупавай, А.​Федарэнкі, Ў.​Хадыкі, М.​Хведаровіча, В.​Хомчанкі, А.​Чарнышэвіча, М.​Чарота, К.​Чорнага (у т. л. аповесці «Вясна», «Люба Лук’янская», раманы «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні», «Млечны шлях»), І.​Чыгрынава, І.​Шамякіна (у т. л. раманы «Глыбокая плынь», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль»), С.​Шушкевіча, А.​Якімовіча, Я.​Янішчыц, Ф.​Янкоўскага і інш ; літ.-крытычныя і літ.-знаўчыя артыкулы А.​Адамовіча, С.​Александровіча, С.​Андраюка, В.​Бечыка, Дз.​Бугаёва, Р.​Бярозкіна, У.​Гніламёдава, І.​Замоціна, В.​Каваленкі, У.​Калесніка, Г.​Кісялёва, А.​Клышкі, Лойкі, А.​Мальдзіса, М.​Мушынскага, Ю.​Пшыркова, В.​Рагойшы, Я.​Саламевіча, А.​Сямёнавай, М.​Тычыны, Р.​Шкрабы, У.​Юрэвіча і інш.

Літ.:

Лынькоў М. Шляхам жыцця // Полымя. 1972. № 11;

Танк М. Летапіс вялікіх здзяйсненняў // Там жа. 1982. № 11;

Саламевіч Я. Праз гады // Там жа. 1992. № 11—12;

Конон В. На рубежах утверждения // Неман. 1982. № 12;

Федарэнка А «Полымю» — 70 // Роднае слова. 1992. № 12;

Далідовіч Г. Флагман // Маладосць. 1997. № 12.

С.​І.​Законнікаў.

т. 12, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́гна

1. Тарфяністае, непраходнае балота без расліннасці (БРС). Тое ж багна́ (Драг.), бэгна (Сміл. Шат.), бэґна (Смал.), патапе́ча, грузаві́на́, грузата́, грузката́ (Слаўг.).

2. Гразь на вуліцы, на дарозе (Кар.); вялікая гразь (Бабр. Талст.).

3. Яма, напоўненая вадой і зарослая травой (Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

во́кнішча

1. Невялікае, але вельмі глыбокае прыроднае возера (Стол.).

2. Вір на рацэ, возеры, або незарослая вадзяная, вельмі глыбокая яма на грузкім балоце; гразкае месца на балоце (Нас., Вічын Палессе Серб. 1915, Чашн., Касп.). Тое ж гакно (Драг. Араш. 92, Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лагчы́на Шырокая нізіна; мокрае месца, глыбокая даліна, яма (БРС). Тое ж лагчаві́на (Слаўг.), лахчы́на (Нас.), лашчы́на (Беш. Касп., Ветк., Касц. Бяльк., Лёзн., Рэч., Слаўг.), лашчаві́на (Беш. Касп.), лашчына́, лашчы́ніна, лашчэ́віна (Слаўг.).

□ ур. Вязовая лашчы́на ці Вязовы лог (сенажаць, кусты) каля в. Ка́біна Гара́ Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)