Камакі́ ’бульбяная каша — тоўчаная вараная бульба, запраўленая сквараным салам або іншым тлушчам’ (Янк. 1, Янк. 2, Жд. 3, Растарг., Мат. Гом.; ст.-дар. Нар. сл. і Нар. словатв.). Рэгіянальнае бел. утварэнне з суф. ‑ак‑і ад лексемы ком. Да камы́ (гл.). Параўн. іншыя дыялектныя сінонімы Гомельшчыны: каўмакі́. комікі, камячынкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лацы́га ’гультай, лайдак’ (Марц.). Няясна. Відавочна, з валацуга (гл.) у выніку паступовага адпадзення (у якасці пратэтычных) ß-, ‑а‑. Суфіксальныя варыянты з элементам ‑г‑ гл. у артыкуле валацуга. Не выключана, аднак, утварэнне ад лата (гл.) пры дапамозе суф. ‑ыга. Аднак пры гэтым назіраюцца цяжкасці для растлумачання ‑ц‑ замест ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́тва (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Укр. бри́тва, рус. бри́тва, польск. brzytwa, чэш. břitva, ст.-слав. бритва, балг. бри́тва, серб.-харв. бри̏тва і г. д. Прасл. *britva ’тс’ (утварэнне суфіксам ‑tva ад дзеяслова *briti, гл. брыць). Гл. Слаўскі, 1, 47; Брукнер, 46; Фасмер, 1, 214; БЕР, 1, 79; асабліва Махэк₂, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурдзі́ла ’высокі тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Відавочна, утварэнне з суфіксам ‑(і)ла (< *‑(i)dlo) ад дзеяслова тыпу бурдзе́ць (параўн. рус. бурде́ть ’бурчаць’), гукапераймальнага паходжання, аснова якога бурд‑ дала шмат вытворных. Гл. бурды́к!, бурды́ц!, бурды́хнуцца, бурды́ль і г. д. Не выключаецца, аднак, і сувязь з бу́рды (рус. дыял.) ’другі падбародак’ (гл. бурда2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верацяно́. Ст.-рус. веретено, рус. веретено́, укр. верете́но, польск. wrzeciono, чэш. vřeteno, ст.-слав. врѣтено, балг. врете́но, серб. вретѐно. Прасл. *verteno ’верацяно’; ’вось’. Утварэнне ад і.-е. кораня *u̯ert‑ ’вярцець’ з поўнай ступенню вакалізму (параўн. вярце́ць, вароча́ць, варо́ты ад таго ж кораня, але з іншым вакалізмам). Гл. Фасмер, 1, 297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вечарні́ца ’вечарынка, забава’ (Др.-Падб., Нас. Доп., Яруш.), рус. (на руска-ўкраінскім паграніччы) вечерница ’вячэрні сход моладзі’, укр. вечерниці ’тс’, польск. wieczornica, wieczornice ’вячоркі’. Паўночнаслав. утварэнне ад прыметніка večerьn‑ь і суф. ж. р. Nomen agentis ‑ic‑a (параўн. польск. wieczornica ’дзяўчына, якая ходзіць на вячэрнія сходы або на вечарніцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарава́тка ’ўзгорачак’ (Касп.), ’купка лесу на гары’ (Яшкін). Утварэнне суфіксам ‑к(а) ад прыметніка *гараваты ’гарысты’. Параўн. рус. дыял. горова́тый ’крыху гарысты’ (СРНГ, 7, 54: кур., арл., тул., калуж.); параўн. і рус. горови́тый, укр. горови́тий. Лексема *гороватъка з’яўляецца на ўсх.-слав. глебе беларускім неалагізмам (няма ў СРНГ і вядомых укр. слоўніках).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́лас ’голас’ (БРС). Рус. го́лос, укр. го́лос, польск. głos, чэш. hlas, серб.-харв. гла̑с, балг. гласът. Прасл. *golsъ; утварэнне на ‑s‑ ад кораня *gol‑ (параўн. слав. *gol‑gol‑ati ’гаварыць’, *gol‑gotъ ’слова, мова’), магчыма, гукапераймальнага характару. Гл. Фасмер, 1, 431; Слаўскі, 1, 292; Трубачоў, Эт. сл., 6, 219–220.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́цел ’дзяцел’. Параўн. рус. дя́тел, укр. дя́тел, польск. dzięcioł, ст.-чэш. dětel, серб.-харв. дје̏тао, балг. де́тел. Прасл. *dętetъ. Утварэнне суфіксам ‑tel‑. Дзеяслоўная аснова, ад якой утворана назва, праблематычная (*delb‑ або *dьlb‑: літаральна ’той, які доўбае’). Параўн. Фасмер, 1, 562; Бернекер, 1, 190–191; Трубачоў, Эт. сл., 5, 27–28.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзёран ’дзёран’ (БРС), дзярно́ ’тс’ (Касп.). Рус. дерн, укр. де́рен, польск. darń, чэш. drn, балг. до́ран, дъ́рен, дъ́рн. Прасл. *dьrnъ ’тс’ — утварэнне ад *dr‑: *der(ə)‑ ’драць’ (параўн. ст.-інд. dīrṇá‑ ’той, што лопнуў, трэснуў’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 224–225; гл. далей Фасмер, 1, 504; Бернекер, 1, 256.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)