такела́ж, ‑у, м.

1. Сукупнасць усіх снасцей судна (пяньковых і металічных тросаў).

2. Сукупнасць прыстасаванняў з тросаў, блокаў, ланцугоў для пад’ёму і перамяшчэння грузу. Рыхтуй такелаж, плытагоны! А. Александровіч. // Такелажныя работы. Людзі брыгады Івана Леўкіна не збіраліся кідаць пачатую работу — не даручаць жа такелаж і мантаж фермы якой-небудзь іншай брыгадзе. Дадзіёмаў.

[Гал. takelage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідраву́зел, ‑зла, м.

Сукупнасць гідратэхнічных збудаванняў (канапы, шлюзы, плаціны, гідрастанцыі), размешчаных паблізу адзін аднаго і аб’яднаных умовамі сумеснай работы. Цымлянскі гідравузел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыётэлефо́н, ‑а, м.

Сукупнасць перадавальнай і прыемнай апаратуры для тэлефоннай сувязі па радыё. [Пашка:] — Васіль Макаравіч, вас выклікае к радыётэлефону Масква. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюзерэнітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

1. Гіст. Вярхоўнае права, панаванне сюзерэна над васаламі.

2. У міжнародным праве — сукупнасць правоў дзяржавы-сюзерэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмінало́гія, ‑і, ж.

Сукупнасць тэрмінаў у якой‑н. галіне навукі, мастацтва, грамадскага жыцця. Матэматычная тэрміналогія. // Раздзел лексікалогіі, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філало́гія, ‑і, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць літаратуру і мову. Славянская філалогія. Класічная філалогія. Акадэмік Я.Ф. Карскі з’яўляецца заснавальнікам беларускай філалогіі.

[Ад грэч. philéō — люблю і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНДРАЦЭ́Й [ад грэч. anër (andros) мужчына + oikia жыллё],

сукупнасць мужчынскіх органаў кветкі — тычынак.

т. 1, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэо́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Вучэнне, сістэма навуковых прынцыпаў, ідэй, якія абагульняюць практычны вопыт і адлюстроўваюць заканамернасці развіцця прыроды, грамадства, мыслення.

Т. пазнання.

2. Сукупнасць абагульненых палажэнняў, што ўтвараюць навуку або раздзел якой-н. навукі, а таксама сукупнасць правіл у галіне якога-н. майстэрства.

Лінгвістычная т.

Т. шахматнай гульні.

3. Думка, погляды, меркаванні аб чым-н., якія склаліся ў каго-н. (разм.).

У яго свая т. наконт гэтага пытання.

|| прым. тэарэты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тэарэтычнае мовазнаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́раз², -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Знешні выгляд (твару), які адлюстроўвае ўнутраны стан.

В. вачэй.

2. Той або іншы моўны зварот.

Вобразны, метафарычны в.

3. Сукупнасць знакаў, формула, якія адлюстроўваюць пэўныя матэматычныя адносіны.

Алгебраічны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казна́, -ы́, ж.

1. Сукупнасць грашовых, маёмасных, зямельных і іншых сродкаў і каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве (уст.).

Залатая к.

2. Дзяржава як уладальнік такіх сродкаў і каштоўнасцей (уст.).

3. Фінансавыя рэсурсы дзяржавы, грашовыя сродкі.

Дзяржаўная к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)