Лама́ць, ломаць, ламаці ’ламаць, крышыць’, ’нявечыць, калечыць’, ’здабываць, разломваючы чым-небудзь’, ’даводзіць да непрыгоднасці, псаваць разбураючы’, ’аб тупым, працяглым болю ў касцях’, ’разбураць, знішчаць старое, аджыўшае’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.), ’церці лён, каноплі’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Інстр. 1), ’раўняць поле’ (Жд. 2), ’баранаваць упоперак пластоў’ (Дэмб. 2), ламаць шапку ’перагінаць, надломліваючы салому ў снопе каля перавясла’ (Сл. паўн.-зах.), ламаць борць ’раскрадаць мёд дзікіх пчол’ (Анох.), ’араць цаліну’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. ламати, ломати, рус. ломать, польск. łamać, н.-луж. łamaś, в.-луж. łamać, чэш. lámati, славац. lamať, lamac, славен. lȃmati, lómiti, серб.-харв. ла́мати (< ло̀мити), ст.-слав. (прѣ)ламати. Прасл. lamati — ітэратыў да lomiti > ламіць (гл.). Аб ст.-слав. і ст.-рус. ла‑//ло гл. Аткупшчыкоў, Из истории, 245. Сюды ж ламацца ’патрабаваць злучку (аб карове)’ (Касп.) — семантычны перанос з ламацца. Гл. лом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уцячы́ 1, уцячэ; уцякуць; пр. уцёк, уцякла, ‑ло.

Зак. да уцякаць ​1.

•••

Многа вады ўцякло — тое, што і многа вады працякло (гл. працячы).

уцячы́ 2, уцяку, уцячэш, уцячэ; уцячом, уцечаце, уцякуць; пр. уцёк, уцякла, ‑ло; заг. уцячы; зак.

1. Паспешліва пайсці адкуль‑н. Уцячы з дому. □ Пачуў Якуш, што будзе бяда. Стрыжэ вачыма: як бы ўцячы. Скрыган. Прыгнуўшыся над міскай,.. [Зося] старалася чым скарэй кончыць вячэру і ўцячы з хаты, каб не чуць нічога і не бачыць. Гартны.

2. Спалохаўшыся, адбегчыся і схавацца (пра жывёл). З жахам убачыўшы, што не здолее ўцячы, лось, як бег, з разгону плёхнуўся ў ваду і паплыў на другі бераг. Краўчанка.

3. Тайком збегчы адкуль‑н., схавацца, ратуючыся ад каго‑, чаго‑н. Мартын Рыль, у арышце якога не апошнюю ролю адыграўвойт, уцёк з-пад канвою. Колас. Мядзведзіца прагрызла.. драўляную падлогу, зрабіла падкоп і ўцякла ў пушчу. В. Вольскі. Да збоі, ў бой, паўстанцы, Тыранам не ўцячы! Пушча. // Пакінуць, кінуць каго‑н. Маладая ўцякла ад жаніха. // перан. Пазбавіцца, вызваліцца ад чаго‑н. Не ўцячы ад назойлівых дум, Што агарнулі і плошчай Чырвонай, Як неадступныя цені, ідуць. Танк.

4. перан. Прапасці, знікнуць. Тая думка, якой.. [Амбрось Пагуга] хацеў пачаць сваё выступленне, нечакана ўцякла. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. папоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.

Пачаць паўзці. Праз момант танк стаў, адскочыла вечка люка, і адтуль, спрытна куляючыся, выскачылі танкісты, пападалі на зямлю і папаўзлі ўбок. Марціновіч. Па вуліцы, рыпаючы палазамі, папаўзлі вазы. Грахоўскі. Чырвань хутка папаўзла па шчоках, пераноссі, скронях. Б. Стральцоў. Па горадзе папаўзлі чуткі: партызаны напалі на фашыстаў. Новікаў. Размяклы, працяты вадою снег гурбінамі папоўз з саламяных стрэх. Колас. Заімжыў дробны веснавы дождж, папаўзлі па шыбах доўгія крывыя пісягі. Грахоўскі. Ярка-сіняя маса папаўзла з цыліндрыка, на вачах мяняючы свой колер, павялічваючыся ў памерах. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцячы́, сцяку, сцячэш, сцячэ; сцячом, сцечаце, сцякуць; пр. сцёк, сцякла, ‑ло; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Збегчы па нахіленай паверхні ўніз (пра вадкасць). Як сцякла вада і тужэла зямля, абмытае каменне на ўзлеску блішч[а]ла пад сонцам. Чорны.

2. Знемагчы ад страты крыві. А калі знянацку куля Абарве маё жыццё, Помні, за цябе, матуля, Сын крывёю чыстай сцёк. Астрэйка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вычарпацца, скончыцца. Калі ёсць мукі скрыня, то і свіння — гаспадыня, а калі мука сцячэ, дык і гаспадыня не спячэ. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уберагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. убярог, уберагла, ‑ло; заг. уберажы; зак., каго-што.

1. Зберагчы, хаваючы, абараняючы ад каго‑, чаго‑н. [Лабыш:] Я хацеў уберагчы цябе ад розных басякоў і жулікаў і выдаць замуж за чалавека, вартага цябе. Козел. У голасе старога Глушака Ганне пачуўся папрок: не ўберагла [дзіця]! Мележ. [Вера] ў любімай сваёй вопратцы — у адзенні колеру бэж і ў жакетцы з карычневага футра, якія яна ўберагла ад рынку. Мікуліч. // Ахаваць (ад чаго‑н. непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). [Галя:] — А на тых жа курортах, кажуць, столькі спакус, што хто яго ведае, ці ўберажэ сябе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. усцярог, усцерагла, ‑ло; заг. усцеражы; зак., каго-што ад каго-чаго.

Зберагчы, захаваць у цэласці. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба ад прагавітай [пашчы] вайны, як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці. Колас. // Засцерагчы ад чаго‑н. небяспечнага, непажаданага. Усцерагчы ад прастуды дзіця. □ [Ганна Карпаўна:] — Што ж, — кажу, — вядзіце ў хату вашу Маруську. Можа як усцерагу ад нечысцяў... Сіняўскі. Цяпер думкі Гарбачэўскага былі скіраваны на тое, як усцерагчы людзей ад правалу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; павёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; зак.

1. каго-што. Пачаць весці (у 1—6 знач.).

П. дзіця за руку.

П. батальён на прарыў.

П. шашу на захад.

П. трактар па полі.

П. смыком па струнах.

П. барацьбу з недахопамі.

2. безас., каго куды. Пахіліць, пацягнуць.

Галава закружылася і мяне павяло ўбок.

3. чым. Зрабіць плаўны рух, варухнуць.

П. плячамі.

І вокам не павёў (не звярнуў увагі, ніяк не зрэагаваў на слова, заўвагу і пад.).

|| незак. паво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

падысці́, падыду́, пады́дзеш, пады́дзе; падышо́ў, -шла́, -ло́; падыдзі́; зак.

1. Ідучы, наблізіцца.

П. да дзвярэй.

Дарога падышла да садоў (перан.).

2. Узяцца за чарговую справу.

П. да вывучэння дробаў.

3. перан. Паставіцца пэўным чынам да каго-, чаго-н., узяцца за што-н., маючы пэўны пункт гледжання.

Ён умее п. да чалавека.

Крытычна п. да меркаванняў аўтара.

4. Аказацца прыдатным, зручным, прымальным для каго-, чаго-н., адпавядаць каму-, чаму-н.

Гэты касцюм мне не падышоў.

Ён не падыдзе на такую работу.

|| незак. падыхо́дзіць, -о́джу, -о́дзіш, -о́дзіць.

|| наз. падыхо́д, -у, М -дзе (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

наплы́сці, -лыву́, -лыве́ш, -лыве́; -лывём, -лывяце́, -лыву́ць; наплы́ў, -лыла́, -ло́; -лыві́; зак.

1. на каго-што. Плывучы, наткнуцца.

Н. на камень.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыплыўшы, набрацца ў нейкай колькасці.

Наплыло (безас.) смецця да берага.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацячы на паверхню чаго-н.

Наплылі слёзы.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна насунуцца, закрыць сабой што-н.

Наплылі хмары на сонца.

5. перан. Ахапіць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці, успаміны і пад.).

Наплылі ўспаміны.

|| незак. наплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. наплы́ў, -лы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

адбы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.

1. што. Выканаць якую-н. павіннасць, абавязак; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н.

А. чаргу на дзяжурстве.

А. тэрмін пакарання.

2. Выканаць што-н. фармальна, як бы з-пад прымусу.

А. заняткі.

3. Правесці, зрабіць, закончыць што-н.

А. вяселле.

4. Абысціся, абмежавацца чым-н.

Абед адным хлебам не адбудзеш (прымаўка).

Не адбудзе і не прыбудзе (разм.) — не будзе ні выгоды, ні страты.

|| незак. адбыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. адбыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| наз. адбыццё, -я́, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)