узя́ць, вазьму́, во́зьмеш, во́зьме; узя́ў, узяла́, -ло́; вазьмі́; узя́ты; зак.

1. гл. браць.

2. каго (што). Арыштаваць (разм.).

3. Ужыв. ў спалучэнні са злучнікамі «ды» і «дый» або «ды і» і іншым дзеясловам пры абазначэнні нечаканага, раптоўнага дзеяння (разм.).

А я вазьму ды (дый) скажу.

Узяў ды і кінуў усё тут.

У. і (ды, дый) паехаць.

4. Загадны лад і інфінітыў, звычайна ў спалучэнні з «хоць», «хоць бы», ужыв. пры прапанове звярнуць на што-н. увагу (разм.).

Вазьміце (або ўзяць) хоць бы гэты выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)