руская актрыса. З 1894 артыстка Т-ва мастацтва і л-ры, у 1898—1905 у МХТ. З тонкім лірызмам выконвала ролі ў п’есах Г.Гаўптмана (Раўтэндэляйн — «Патанулы звон», Кетэ — «Адзінокія»), А.Чэхава (Ірына — «Тры сястры», Аня — «Вішнёвы сад»), М.Горкага (Наташа — «На дне», Ліза — «Дзеці сонца», Мар’я Львоўна — «Дачнікі»). Адна са стваральнікаў і артыстка (1919—26) Вял.драм.т-ра ў Петраградзе. У 1931—48 дырэктар Маскоўскага Дома вучоных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛА́ШКАВІЧ ((Blaškovič) Дзіяніз) (н. 2.8.1913, г. Ябланец, Чэхія),
чэшскі мікрабіёлаг і вірусолаг. Чл. Чэшскай АН; замежны чл.АНСССР (1966), Нью-Йоркскай АН і Германскай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна». Скончыў Славацкі ун-т у г. Браціслава, дзе працаваў да 1946. З 1947 у Ін-це аховы здароўя, з 1950 дырэктар Славацкага ін-та біялогіі, з 1953 — Інта вірусалогіі АН Чэхаславакіі. Навук. працы па агульнай і мед. вірусалогіі, натуральнай ачаговасці патагенных вірусаў (грыпу, клешчавога энцэфаліту), гігіене. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЧВАР (Андрэй Анатолевіч) (8.8.1902, Масква — 18.9.1984),
савецкі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1953). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1952 дырэктар Усесаюзнага НДІ неарган. матэрыялаў, у 1961—65 у Маскоўскім ін-це металаў і сплаваў. Працы па крышталізацыі, рэкрышталізацыі металаў і сплаваў, іх дэфармацыі пры высокіх т-рах і цісках, структурнай тэорыі гарачатрываласці сплаваў, звышпластычнасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1953. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬДЭР ((Alder) Курт) (10.7.1902, г. Хожаў, Польшча — 20.6.1958),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Кільскі ун-т (1926). У 1936—40 навук. кіраўнік аддзела канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры» ў Леверкузене, з 1940 дырэктархім. ін-та Кёльнскага ун-та. Адкрыў у 1928 сумесна з О.Дзільсам прынцып і распрацаваў асновы дыенавага сінтэзу, даследаваў яго заканамернасці (правіла Альдэра) і стэрэахім. асаблівасці, выкарыстаў гэту рэакцыю для вывучэння хім. саставу рэчываў прыроднага паходжання (тэрпенаў, эргастэрыну і вітаміну D). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Дзільсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Юрый Аляксандравіч) (12.6.1893, с. Тамышава Наваспаскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 2.10.1966),
сав. палеантолаг і гістолаг. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Праф. Ленінградскага (1933—41), Маскоўскага (з 1939) ун-таў; адначасова з 1932 у Палеанталагічным ін-це АНСССР (з 1945 дырэктар). Навук. працы па параўнальнай марфалогіі і палеанеўралогіі выкапнёвых пазваночных, нейрагісталогіі сучасных беспазваночных. Рэдактар «Палеонтологического журнала» (1959—66) і гал. рэдактар 15-томнай працы «Асновы палеанталогіі». Ленінская прэмія 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКЛО́ ((Duclaux) П’ер Эміль) (24.6.1840, г. Арыяк, Францыя — 3.5.1904),
французскі мікрабіёлаг і хімік. Чл. Парыжскай АН (1888). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1862). Працаваў з Л.Пастэрам. З 1895 дырэктар Пастэраўскага ін-та. Навук. працы па біяхіміі. Даследаваў хім. састаў малака, малочнакіслае браджэнне, уздзеянне сычужнага ферменту, састаў і ўтварэнне розных сыроў. Прапанаваў метад вызначэння лятучых кіслот шляхам фракцыйнай перагонкі. Вывучаў з’яву осмасу і руху вадкасці ў капілярах. Адстойваў мікробную тэорыю хвароб. Аўтар 4-томнага твора «Мікрабіялогія» (1898—1901).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЮ́ІСМАНС ((Huysmans) Каміль) (26.5.1871, г. Білзен, Бельгія — 25.2.1968),
палітычны і дзярж. дзеяч Бельгіі. Скончыў Льежскі ун-т (1891). Адзін з кіраўнікоў Бельг.сацыяліст. партыі. У 1905—22 сакратар Міжнар.сацыяліст. бюро Інтэрнацыянала 2-га. У 1910 — 65 дэп.бельг. парламента, выступаў за правы фламандцаў. У 1925—27 міністр асветы, у 1927—33 дырэктар і гал. рэдактар фламандскай сацыяліст.газ. «Volksgazet» («Народная газета»). У 1940 старшыня Сацыялістычнага рабочага Інтэрнацыянала. У 1946—47 прэм’ер-міністр, у 1947—49 міністр асветы Бельгіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НРЫ ((Henry) Джозеф) (17.12.1797, г. Олбані, штат Нью-Йорк, ЗША — 13.5.1878),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН і яе прэзідэнт у 1868—78. Вучыўся ў акадэміі ў Олбані (1819—22). З 1832 праф. Прынстанскага каледжа, з 1846 сакратар і дырэктар Смітсанаўскага ін-та ў Вашынгтоне. Навук. працы па электрамагнетызме і электратэхніцы. Адкрыў з’яву самаіндукцыі (1832) і вагальны характар разраду кандэнсатара (1842). Упершыню (1828) пабудаваў магутныя электрамагніты і электрарухавік (1831). У яго гонар названа адзінка індуктыўнасці ў СІ — генры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Прохар Іванавіч) (н. 17.1 1915, в. Альшоў Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне іхтыялогіі і аховы прыроды. Д-рбіял.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Усесаюзны зоатэхн. ін-т пушнасыравіннай гаспадаркі (1937). У 1967—77 дырэктарБел.НДІ рыбнай гаспадаркі. Навук. працы па іхтыялогіі, рыбнай гаспадарцы, ахове прыроды.
Тв.:
Рыбы Белоруссии. Мн., 1965;
Рыбные ресурсы Белоруссии. Мн., 1983;
Справочник по экологии пресноводных рыб. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЕРУСАЛІ́МСКІ (Мікалай Дзмітрыевіч) (17.1.1901, г. Тула, Расія — 16.5.1967),
расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. 1960). Скончыў Маскоўскі ун-т (1931). З 1938 у Ін-це мікрабіялогіі АНСССР; з 1961 у Ін-це біяхіміі і фізіялогіі мікраарганізмаў, з 1966 яго дырэктар. Навук. працы па заканамернасцях росту і развіцця мікраарганізмаў. Заклаў асновы развіцця шэрагу мікрабіял. вытворчасцей. Даследаваў шляхі мікрабіял. сінтэзу бялкоў з нафтапрадуктаў. Дзярж. прэмія 1971.