ХАЦКЕ́ВІЧ Генадзь Аляксеевіч (н. 6.12.1950, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (2002). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў да 1995. У 1985—88 у Нац. ін-це планавання і статыстыкі Алжыра. З 1995 у Мінскім Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва (дэкан, з 1997 заг. кафедры, з 1998 прарэктар). З 2002 у Мінскім ін-це кіравання (прарэктар). Навук. працы па метадах эканаметрычнага мадэліравання і прагназіравання сац.-эканам. працэсаў ва ўмовах фарміравання рыначных адносін. Даследуе працэдуры пабудовы індэксаў спажывецкіх цэн. Аўтар шэрагу дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Основы имитационного и статистического моделирования. Мн., 1997 (сааўт.);
Экономическое моделирование и анализ неустойчивых экономических процессов. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПНІ́Н Леў Уладзіміравіч (12.4.1905, г. Разань, Расія — 12.6.1977),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1972). У 1925 здаў экзамены за універсітэцкі курс. Выкладаў у Маскоўскім ун-це і інш.ВНУ. З 1946 у Ін-це гісторыі АНСССР. Праф. (1947). Даследаваў перыядызацыю рас. гісторыі эпохі феадалізму, сацыяльна-эканам. і паліт. гісторыю стараж.-рус. грамадства 10—13 ст., развіццё саслоўна-прадстаўнічай манархіі і абсалютызму ў Расіі. Аўтар прац па крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.:
Русская палеография. М., 1956;
Русская историография до XIX в. М., 1957;
Образование русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960;
Новгородские берестяные грамоты как исторический источник. М., 1969;
Земские соборы русского государства в XVI—XVII вв. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМЯ́КІН Міхаіл Міхайлавіч (26.7.1908, Масква — 26.6.1970),
расійскі хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў біяарган. хіміі. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1930 працаваў у НДІ і ВНУ Масквы. З 1945 у Ін-це біял. і мед. хіміі АМНСССР. У 1959—70 дырэктар Ін-та прыродных злучэнняў АНСССР. Навук. працы па хіміі антыбіётыкаў, вітамінаў і інш. прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Прапанаваў метад сінтэзу і тэхналогію прамысл. атрымання леваміцэціну (1953). Сінтэзаваў тэтрацыклін (1966).
Тв.:
Химия антибиотиков. Т. 1—2. 3 изд. М., 1961 (у сааўт.);
Масс-спектрометрическое определение аминокислотной последовательности в пептидах и белках // Современные проблемы химии пептидов и белков. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМЯ́КІНА Таццяна Іванаўна (н. 8.10.1948, Мінск),
бел. літаратуразнавец, крытык і перакладчык. Дачка І.П.Шамякіна. Д-рфілал.н. (2001). Скончыла БДУ (1971), з 1974 выкладае ў ім. Даследуе бел. міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з л-рай і фальклорам, праблемы сучаснай бел. прозы, асаблівасці стылю бел. пісьменнікаў (Я.Коласа, А.Васілевіч, І.Пташнікава, А.Карпюка, М.Стральцова, І.Чыгрынава і інш.). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэння» (1981), «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001). Сааўтар падручнікаў па бел. л-ры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем бел. л-ры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ. На рус. мову пераклала творы Шамякіна «Гандлярка і паэт», «Вазьму твой боль», «Залаты медаль», «Петраград—Брэст».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МІК Сяргей Васілевіч (5.7.1928, г. Харкаў; Украіна — 1.3.1994),
бел. вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн.ін-т (Масква, 1954). З 1970 нач. кафедры Усурыйскага вышэйшага ваен.аўтамаб. вучылішча. З 1975 у БПА (у 1975—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эксплуатацыі і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Диагностирование и устранение неисправностей легковых автомобилей. Мн., 1987 (разам з Я.Л.Савічам, М.В.Вепрэнцавым);
Техническая эксплуатация автотранспортных средств: Курсовое и дипломное проектирование. Мн., 1988 (разам з М.М.Болбасам, Я.І.Петуховым);
Техническая эксплуатация автомобилей. Мн., 1996 (разам з Я.Л.Савічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ФІЗІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВА,
рэспубліканскае навук. грамадскае аб’яднанне. Засн. ў 1990 у Мінску. Аб’ядноўвае навук. работнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, інш. спецыялістаў, што працуюць у галіне фізікі і сумежных галінах навукі. Асн. мэты: садзейнічанне развіццю фіз. навукі і распаўсюджванню фіз. ведаў; стварэнне спрыяльных умоў для раскрыцця творчых магчымасцей фізікаў; абарона навук., прафес. і сац. інтарэсаў членаў аб’яднання; развіццё творчых і дзелавых кантактаў з вучонымі, прафес. і грамадскімі арг-цыямі інш. краін. Вышэйшы орган — з’езд т-ва. Выбарны кіруючы орган — праўленне. Прэзідэнты: Ф.І.Фёдараў (з 1990), В.С.Буракоў (з 1996), П.А.Апанасевіч (з 1999). Б.ф.т. — чл.Еўрап.фіз.т-ва (з 1993), Еўразійскага фіз.т-ва (з 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАВА Святлана Валянцінаўна (н. 22.11.1954, в. Ілья Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2002). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1977). Настаўнічала. З 1979 у Гродзенскім ун-це (выкладчык, дацэнт, з 2002 праф. кафедры гісторыі Беларусі). Даследуе гісторыю уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гродзеншчыны. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ «Гісторыя Беларусі: Са старажытных часоў да канца 18 стагоддзя» (ч. 1—2, 2002), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003).
Тв.:
Наш край: Гродненщина в IX—XIII вв. Гродно, 1990;
Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Беларусі IX—XVIII ст. Гродна, 1993;
Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады). Гродна, 2001;
Беларуская гістарыяграфія Берасцейскай царкоўнай уніі. Гродна, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ Фама Антонавіч (31.10.1890, в. Цімкавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 2.3.1952),
бел. і ўкр. вучоны ў галіне педагогікі і псіхалогіі. Праф. (1925). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913). З 1913 выкладаў у гімназіях на Ўкраіне, загадваў Златапальскай прац. школай. З 1921 на педкурсах у г. Наваміргарадзе, Ін-це нар. адукацыі ў м. Златапаль б. Кіеўскай губ. З 1925 у Данецкім, з 1929 у Херсонскім ін-тах нар. адукацыі, Чаркаскім ін-це сац. выхавання. З 1932 заг. кафедры педагогікі Краснадарскага і адначасова Кубанскага с.-г. ін-таў, пазней заг. школьна-пед. аддзела, в.а. дырэктара Краснадарскага пед. ін-та, заг. кафедры педагогікі Омскага с.-г. ін-та. У 1935—36 заг. кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага пед. ін-та. З 1936 у Ферганскім пед. і Какандскім настаўніцкім ін-тах. У 1940—45 загадваў кафедрай педагогікі і псіхалогіі Чарнігаўскага і Бухарскага пед. ін-таў. З 1946 у Крымскім пед. і Ленінградскім абл. настаўніцкіх ін-тах. З 1951 заг. кафедры педагогікі Кіеўскага ін-та фіз. культуры. Навук. працы па метадалогіі і гісторыі педагогікі, праблемах кіравання школай, стварэння школ для адораных дзяцей, пытаннях арганізацыі навуч. працэсу ў сярэдняй школе і ВНУ, распрацоўкі крытэрыяў ацэнкі ведаў навучэнцаў, маральнага выхавання вучняў старэйшага школьнага ўзросту і інш. Аўтар даследаванняў «Вывучэнне паспяховасці навучэнцаў па стандартызаваных тэстах», «Арганізацыя навуковай работы» (абодва 1926), «Арганізацыя школ для адораных дзяцей», «Арганізацыя школ для звышадораных дзяцей» (абодва 1927), «Вывучэнне здольнасцей дзяцей» (1928), «Нарматыўныя элементы педагогікі пры выкладанні яе ў педагагічных ВНУ» (1929), «Вялікі рускі педагог К.Дз.Ушынскі» (1946) і інш.
Тв.:
Виявлення організаторів у групі та вимірювання організованости групи. Луганськ, 1928;
Педагогіка як наука. Луганськ, 1929.
Літ.:
Прафесар Фама Антонавіч Бельскі: Бібліягр. паказ.;
Профессор Фома Антонович Бельский: Библиогр. указ. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ ІНСТЫТУ́Т ВЫШЭ́ЙШАЙ ШКО́ЛЫБеларускага дзяржаўнага універсітэта.
Засн. ў 1973 як Ін-т павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ. Сучасная назва з 2000. У 2003/04 навуч.г. ф-ты: павышэння кваліфікацыі, адукац. паслуг; цэнтры (метадычнага забеспячэння навуч.-выхаваўчага працэсу вышэйшай школы; навуч. кнігі вышэйшай школы; аховы працы і прамысл. бяспекі; дзелавой адукацыі; тэхналогій кіравання бізнесам; экспертыз і прызнанняў кваліфікацый адукацыі; якасці і стандартызацыі адукацыі; Рэсп. Інтэрнет-адукацыі); аддзелы (навук.-метадычны, аспірантуры па 9 спецыяльнасцях, навучальны).
У ін-це ажыццяўляецца павышэнне кваліфікацыі, падрыхтоўка і перападрыхтоўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі. інш. галін нар. гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Ін-т выконвае функцыі галаўной установы па нарматыўна-метадычным забеспячэнні якасці адукацыі ў вышэйшай школе, гуманіт. адукацыі на ўсіх узроўнях. У 2000—03 штогод выконвалася больш як 30 н.-д. работ фундаментальнага і прыкладнога характару, распрацаваны і выдадзены 35 тыповых праграм сац.-гуманіт. цыкла, больш за 50 навуч. дапаможнікаў, курсаў лекцый і манаграфій для сістэмы павышэння кваліфікацыі і ВНУ. Ін-т адыграў вядучую ролю ў распрацоўцы Канцэпцыі вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. канцэпцый пераходу на двухступеньчатую сістэму вышэйшай адукацыі, развіцця сістэмы прыёму ў ВНУ, 10-бальнай сістэмы ацэнкі ведаў і кампетэнтнасці студэнтаў. На базе ін-та рэгулярна праводзяцца міжнар., рэсп. і міжінстытуцкія канферэнцыі і семінары.
За гады існавання ін-та кваліфікацыю ў ім павысілі больш як 40 тыс.чал. У ін-це працуюць (працавалі) акад. і чл.-кар.Нац.АН Беларусі Я.М.Бабосаў, А.П.Дастанка, Ф.М.Капуцкі, У.М.Сікорскі, В.С.Сцёпін, Л.М.Сушчэня, д-ры навук Г.А.Васілевіч, Г.Ц.Кавалеўскі, А.С.Кляўчэня, А.М.Малашка, М.С.Сташкевіч, А.М.Тур і інш. Пастаянна і на аснове сумяшчальніцтва ў ін-це працуюць каля 70 выкладчыкаў, больш за 65% з іх маюць вучоныя ступені д-роў і канд.навук. Выдаюцца навук.час. «Вышэйшая школа» (з 1996) і «Рынак каштоўных папер» (з 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ДГАШЧ (Bydgoszcz),
горад на Пн Польшчы. Адм. ц. Быдгашчцкага ваяв. 384,8 тыс.ж. (1992). Порт на р. Вісла і Быдгашчцкім канале. Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Цэнтр машынабудавання (вытв-сцьтрансп. сродкаў, машын для горнай прам-сці, абсталявання для суднаў, цэм. і дрэваапр. прадпрыемстваў, электратэхнікі, станкоў). Хім. (вытв-сць пластмасаў, фарбавальнікаў і інш.), электронная, харч., дрэваапр., швейная, гумавая, папяровая, абутковая, керамічная, мэблевая, паліграф.прам-сць. Выраб кабелю, халадзільнікаў, веласіпедаў. 4 ВНУ. Музеі. 2 т-ры, філармонія. Арх. помнікі 15—19 ст.
Упершыню ўпамінаецца ў 1238 як умацаваная крэпасць ранняга сярэднявечча. У 1331—37 захоплены крыжакамі. У 1346 атрымаў тар. правы. У 15—16 ст. цэнтр гандлю збожжам і соллю, адзін з буйных гарадоў Польшчы. У 1772—1920 у складзе Прусіі.