гру́дзі, -дзе́й, Т -дзьмі́, -дзя́мі.

1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата, а таксама поласць гэтай часткі тулава.

Шырокія г.

Боль у грудзях.

Біць (сябе) у грудзі (таксама перан.: ад роспачы або запэўніваючы ў чым-н.).

2. Малочныя залозы ў жанчыны.

Карміць дзіця грудзьмі.

Адняць ад грудзей.

3. Верхняя пярэдняя частка адзення.

Вышыць г. ў сукенцы.

|| прым. грудны́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Грудное дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзясна́, ы́; мн. дзя́сны (з ліч. 2, 3, 4 дзясны́), дзя́снаў; ж.

Слізістая абалонка поласці рота, якая пакрывае зубныя адросткі сківіц. Верхняя губа падымалася ўгору і расчыняла дзясны з буйнымі крэпкімі зубамі. Колас. [Мікалай] глядзеў на малога і смяяўся, а той таксама скрывіўся, пускаючы сліну і паказваючы голыя чырвоныя дзясны. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарафа́н, ‑а, м.

Руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобага крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў з засцежкай пасярэдзіне. // Жаночая сукенка без рукавоў. Выйшла і Святланка разам са сваім класам, са школай. У белай блузцы і блакітным сарафане. Юрэвіч. Чырвоны паркалёвы сарафан Валі здалёку здаваўся нейкай незвычайнай жывой кветкай. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спардэ́к

(англ. spar-deck)

верхняя палуба на трохпалубных суднах 19 і пач. 20 ст. або палуба сярэдняй пабудовы на суднах сучаснай канструкцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Сюрту́к ’бурка, шырокая адзежына з даматканага сукна з башлыком’ (Цых.). Запазычана з рус. сюртук ’сурдут’, што з франц. surtout ’шырокая верхняя адзежына’ (Фасмер, 3, 823; ЕСУМ, 5, 495).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паднябе́нневерхняя частка поласці рота’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Мядзв., Янк. 2), паднябе́ння, пуднібе́ня, пуднябе́нне ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’верхняя частка скляпення рускай печы’ (Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Сл. ПЗБ), поднебе́нне, поднебэ́нэ ’тс’ (Шушк.), ’скляпенне ўнутры каменнага будынку’ (Мядзв.). Укр. піднебе́ння ’паднябенне; скляпенне рускай печы’, польск. podniebienie ’паднябенне; скляпенне ўнутры будынку’, чэш. дыял. podnebí ’паднябенне’, славац. podnebie ’паднябенне; балдахін’. У рус. у гэтых значэннях ужываецца нёбо; у паўдн.-слав. прасл. nebo — ’паднябенне; полаг, балдахін’. Да неба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́леко ’частка пустой прасторы борці, якая выдзёўбваецца коса ўверх’ (Маш.), во́лек ’частка пустой прасторы борці ад верхняга краю скразнога паза да верху’ (Анох.); ’верхняя частка калоды’ (Мат. Гом.). Гл. аталек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРТО́ТРЫХУМ (Orthotrichum),

род брыевых імхоў сям. артотрыхавых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах. На Беларусі 15 відаў, з іх артотрыхум прыгожы (O. speciosum) трапляецца часта, артотрыхум Лаеля (O. layelii) занесены ў Чырв. кнігу. Растуць на кары дрэў, камянях, мураваных і бетонных збудаваннях. Ксераморфныя расліны, вытрымліваюць працяглае высыханне.

Падушачкі ад цёмна-зялёных да карычневых. Сцябло 0,5—7 см даўж., прамастойнае або прыўзнятае, разгалінаванае, густа ўкрытае лісцем. Лісце яйцападобна- або лінейна-ланцэтнае, з простай жылкай. Каробачка на кароткай ножцы, з 8—16 прадаўгаватымі палоскамі, радзей без іх. Вечка конусападобнае з дзюбкай. Перыстом двайны.

Артотрыхум Лаеля: а — вывадковыя цельцы; б — ліст; вверхняя частка сцябла з каробачкай.

т. 1, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТАНАНАРЫ́ВУ (Antananarivo),

Тананарыве, горад, сталіца, гал. эканам. і культ. цэнтр Мадагаскара. Адм. ц. правінцыі Антананарыву. 802 тыс. ж. (1990). Размешчаны на плато ў цэнтр. ч. в-ва Мадагаскар, на выш. 1200—1400 м над узр. мора. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт Івату. Харчасмакавая, гарбарная, абутковая, хім., дрэваапр., тэкст., паліграф. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў, аўтазборачны з-д і інш. Ун-т.

Засн. ў 1-й пал. 17 ст. каралём дзяржавы Імерына Андрыянзакам. У 17—19 ст. рэзідэнцыя каралёў Мадагаскара. У 1895 захоплены французамі, з 1896 адм. цэнтр франц. калоніі, з 1960 сталіца Мадагаскара. Музеі (у т. л. малагасійскага мастацтва).

Верхняя частка г. Антананарыву.

т. 1, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБ’ЁМНЫ МО́ДУЛЬ,

функцыянальны вузел электроннага прыстасавання, у якім дыскрэтныя элементы (паўправадніковыя прылады, рэзістары, кандэнсатары і інш.) размешчаны паралельна адзін аднаму і перпендыкулярна плоскасці іх злучэння ў эл. ланцугі адпаведна схеме. Бываюць зварныя (вывады элементаў злучаны зваркай), калончатыя (элементы паміж друкавальнымі платамі), сотавыя (элементы ў спец. гнёздах з ізаляцыйнага матэрыялу) і інш. Аб’ёмны модуль аднаго тыпу маюць аднолькавыя ці кратныя геам. памеры і ўтвараюць сістэму модуляў, дапасаваных паміж сабой па эл. параметрах.

Аб’ёмны модуль (без кажуха) — узмацняльнік гукавых частот: 1верхняя друкавальная плата; 2 — рэзістары; 3 — металічная перамычка паміж друкавальнымі платамі; 4 — кандэнсатар; 5 — ніжняя друкавальная плата; 6 — вывады; 7 — транзістар.

т. 1, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)