МАРШ (Marche),
гістарычная вобласць у цэнтр. ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Кроз і Верхняя В’ена (часткова). Пл. каля 8,1 тыс. км2. Нас. каля 300 тыс. чал. (1997). Адм. ц. — г. Герэ. Паверхня ўзвышаная (плато Марш выш. да 697 м; плато Мільваш выш. да 984 м). Рэкі бас. Луары цякуць у глыбокіх далінах. Пераважна аграрны раён. Гадоўля мясной буйн. раг. жывёлы (у т.л. племянной), свіней, авечак. Пасевы пшаніцы, ячменю, бульбы, фуражных культур. Прам-сць: тэкст. (Абюсон), харч., гарбарна-абутковая, маш.-буд., фарфора-фаянсавая.
т. 10, с. 151
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)