Ляд1 ’няшчасце, няўдача’ (Булг.). Роднаснае з рус.ляд ’д’ябал, нячысцік, якое выводзяць з ледачий ’шалапутны, нічога не варты’ або з польск.ladaczy (ladacy) ’д’ябал’. Гэта нібыта пацвярджаюць і бел.лядашчыц ’нячысцік’, лядашцік ’злы дух’ (Нас.). Паводле Карскага (Труды, 205), лядъ лічыцца таксама паланізмам, што можна аспрэчваць. Бел.ляд з’яўляецца працягам прасл.паўн.lędъ ’д’ябал’, які названы так паводле яго месцазнаходжання — на лядах, параўн. аналагічна хлеўнік, амшанік, балотнік (Талстой, Геогр., 142–143). Развіццё семантыкі ў адмоўным напрамку, як і ў бел.чартаўшчына ’што-небудзь незразумелае, неверагоднае, недарэчнае’, якое ад чорт. Бел.ляд мае адпаведнікі ў рус. народных гаворках са значэннямі: ’бяда, няшчасце’, ’хвароба, немач’, ’усё ні да чаго не патрэбнае’. Сюды ж маст.ляда ’цяжка’ (Сл. ПЗБ).
Ляд2 ’прагаліна на полі, дзе не ўзышло збожжа або бульба’ (кам., ДАБМ, 957), ’поле на месцы высечанага лесу ці пажарышча’ (пруж., Яшк.). Роднаснае да ляда1 (гл.). Прасл.lęd‑ъ (параўн. рус.валаг., калін.ляд ’нізкае балоцістае месца’, ’сырая паляна’, арханг. ’лядная сістэма земляробства’ ўжывалася разам з lęd‑a і lęd‑o, як і іншыя словы з суфіксамі на ‑nъ (‑na, ‑no) і ‑tъ (‑ta, ‑to), — больш падрабязна гл. Аткупшчыкоў (Из истории, 162, 163).
Ляд3 у назве расліны мышый ляд ’гарошак мышыны, Vicia crassa L.’ (драг., Нар. лекс.). Да ля́да2 (гл.) або да яд (?).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дурны́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Разумова абмежаваны, тупы; неразумны. Дурная галава. □ Жылі тры браты: два разумныя, а трэці — дурны.Якімовіч.// Наіўны, неспрактыкаваны, нездагадлівы. Лявон важна сказаў: — Дурныя вы, могілкі — самае бяспечнае месца.Асіпенка.// Які выражае разумовую абмежаванасць, сведчыць аб дурасці. — Калі сустрэнеш папа на дарозе — не к дабру, — кажуць людзі. Міхалка плюе, нібы верыць у гэты дурны забабон.Бядуля.// Выпадковы, беспадстаўны. Дурны смех.
2.узнач.наз.дурны́, ‑о́га, м. Тое, што і дурань. Дурному закон не пісан.Прыказка.
3.Варты асуджэння; дрэнны, непрыемны. [Караневіч:] Была адна дурная гісторыя, пра якую мне не хочацца гаварыць.Крапіва.— Я гэта табе кажу для таго, каб ты зразумела мяне і не дакарала за мой дурны і недаравальны ўчынак.Лобан./узнач.наз.дурно́е, ‑о́га, н.Дурное лезе ў галаву.
4. Цяжкі, благі. Нешта садніла сэрца ў Ганны, настрой дурны навяваўся на яе.Нікановіч.
•••
Дурны як бот; дурны як баран — пра разумова адсталага чалавека.
Дурным голасамгл. голас.
З дурнога розумугл. розум.
Няма дурных!гл. няма.
Як на маю дурную галаву (мой дурны розум)гл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zmiana
zmian|a
ж.
1. перамена; змена;
~a sytuacji — змена абстаноўкі;
~a biegów тэх. пераключэнне хуткасцей;
~a warty — вайск.. змена варты;
wprowadzić ~y — увесці змены;
2. змена; замена;
~a bielizny — змена бялізны;
~a dzienna (nocna) — дзённая (начная) змена;
na ~е — папераменна;
~a klimatu — змена клімату (змена месца жыхарства)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
sorry
[ˈsɑ:ri]
adj.
1) спага́длівы; засму́чаны, су́мны
(I am) so sorry — вы́бач
I am sorry that you are sick — Спачува́ю табе́, што ты хво́ры
I am sorry to say he is ill — Ён, на жа́ль, хво́ры
I feel sorry for him — Мне яго́ шкада́
You will be sorry for this some day — Вы не́калі гэ́тага пашкаду́еце
2) дрэ́нны, благі́; убо́гі; жа́лю ва́рты
to come to a sorry end — дрэ́нна ско́нчыць
a sorry sight — жа́ласнае відо́вішча
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нядо́бры, ‑ая, ‑ае.
1. Які непрыязна, варожа адносіцца да ўсіх; злосны. [Лясніцкі:] — Значыцца, сям’я ў цябе надзейная? За старога адказаў Прыборны: — Як бачыш... Жонка толькі ў яго злая. Нядобрая баба, неразумная.Шамякін.// Які выражае непрыязнасць, недружалюбнасць. Нядобрая ўсмешка. □ Лундзін насцярожваецца, у вачах яго загараюцца нядобрыя агеньчыкі.Палтаран.// Заснаваны на непрыязнасць непрыхільнасці. Нядобрыя намеры.
2. Які нясе ў сабе або прарочыць няўдачу, няшчасце, бяду. Нядобрыя весці. □ Чаму ж нядобры час прынёс Мне доўгае расстанне з Вамі?Багдановіч.Прылёг... А пушча прыглушана вые, З гушчару вее трывогай нядобрай.Панчанка./узнач.наз.нядо́брае, ‑ага, н.[Нічыпар:] Чуе маё сэрца — нядобрае здарыцца ў гэтую ноч...Кучар.// Змрочны, цяжкі. Раніцаю ўсё для Карніцкага здавалася нейкім нядобрым сном.Паслядовіч.
3. Які няславіць, ганьбіць каго‑н.; дрэнны, заганны ў маральным плане. [Гаспадар:] — Я за табой, Ларывон Якаўлевіч, даўно заўважаю адну нядобрую якасць: падхалімнічаеш ты, брат, часам.Шамякін.
4.Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць. Нядобры тавар. □ [Салдат:] — Нядобрае месца для парома, пане, вось што я вам скажу.Караткевіч.
5. Благі, непрыемны. Зірнуўшы на прэзідыум, Пракоп запыніўся на старшыні: ясна было відаць, што прамова Ганчара нядобрае зрабіла на яго ўражанне.Колас.
•••
Глядзець нядобрым вокамгл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які канчаецца няўдачай; непаспяховы. Хоць рыбалка ў нас была няўдалая, хоць мы і не злавілі ніводнага язя, аднак дзед Мацей быў у добрым гуморы.Ляўданскі.А назаўтра па ўсёй вёсцы было толькі гаворкі, што пра няўдалыя заручыны.Ермаловіч.
2. Не такі, які павінен быць, якога чакалі, якога хацелі. Ліля расказала пра сваё няўдалае жыццё спаважна і грунтоўна.Асіпенка.[Рудзін:] — Дзякаваць богу, жыць можна і дзецям што-небудзь будзе... Толькі за сына баюся я. Нейкі няўдалы ён у мяне, усё з кніжкамі, а да справы зусім не прыглядаецца...Галавач.
3. Які дрэнна ўдаўся; нездавальняючы. Няўдалы малюнак. Няўдалы адказ.
4. Які не адпавядае свайму прызначэнню; няўмелы. Няўдалы ваяка. □ Паніч аж заскрыгатаў зубамі. Цэліўся.. ды не папаў. Вось няўдалы стралец...Бядуля.
5. Нікуды не варты; дрэнны. [Гальвас] дажыў да старасці, няўдалае гаспадаранне год за годам усё больш уганяла яго ў беднасць.Чорны.І вось цяпер палыхае сонца на прасторы і ходзяць людзі, якіх ніяк не адарвеш ад гэтай няўдалай зямлі, ад непраходных нетраў, дзе толькі плодзіцца і звонам звініць адна непалоханая заедзь.Пестрак.// З фізічнымі недахопамі, непрыгожы (пра чалавека). Ці рабіць не ўмею, Ці сама няўдала, Ці цябе, хлапчына, Я не так кахала?Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)