беражні́ца Паласа тонкага лёду ўвосень або вясной уздоўж берага ракі, возера (Навагр., Пол., Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
зашарэ́ць, ‑эе; зак.
Разм.
1. Вылучыцца сваім шэрым колерам, паказацца (пра што‑н. шэрае). Дрэвы пачалі радзець, між стваламі зашарэла паласа берага.Мележ.
2. Пачаць шарэць; стаць шэрым. [Ліза] не заўважала, як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пабялела.Чорны.//безас. Аб наступленні паўзмроку. Надвячоркам, як ужо добра зашарэла.., Галілей борздзенька саскочыў з печы.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скубучы, набраць або сабраць у нейкай колькасці. Наскубці пер’я. □ [Партызаны] наскублі сена і нацерушылі яго пакрыху на міну і на сцежку аж да самага берага.Федасеенка.//каго. Разм. Нацягаць, натузаць каго‑н. І заўсёды вось гэтак: прыбягуць [хлопчыкі і дзяўчынкі], напацвельваюцца, наглумяцца, наскубуць [Ігнася] за валасы — і пабеглі.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплаўны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да сплаву 2. У сплаўны сезон .. [бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам.Бядуля.// Які дастаўляецца сплавам; такі, што сплаўляюць. Сплаўны лес. □ [Людзей] правялі .. да берага ракі, устаўленага штабялямі дроў, сплаўнога бярвення.Лынькоў.// Прыгодны для сплаву; прызначаны для яго. Сплаўная рэчка. □ Мінаваўшы яшчэ адну сплаўную прыстань, мы выплылі на шырокі плёс.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЛУ́СКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—18 ст. у Глуску Дубровіцкім (цяпер г.п.Глуск Магілёўскай вобл.). Драўляны замак быў пабудаваны на ўзвышанай частцы правага берагар. Пціч, на месцы гарадзішча эпохі ранняга жал. веку і Кіеўскай Русі. На мяжы 16—17 ст. пабудаваны новы 5-бастыённы замак, абнесены глыбокім і шырокім ровам. У Глускім замку былі цэйхгауз з ваен. рыштункам, гарнізонная казарма, студня, кухня, стайня, сажалкі. У 17 ст. пабудаваны касцёл. Тут знаходзіўся пастаянны гарнізон, меліся рамеснікі розных прафесій. У 16 ст. замак з’яўляўся важным стратэг. пунктам на шляху набегаў крымскіх татар. У нар.-вызв. вайну 1648—51 у кастр. 1648 яго занялі бел. сяляне і ўкр. казакі. Моцна пацярпеў замак і ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Існаваў да канца 18 ст., пасля прыйшоў у заняпад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМАНІ́ЗМ (ад лац. germanus германскі),
слова або выраз, запазычаны з германскіх моў, пераважна з нямецкай. Трапляюцца ў бел. граматах 13—14 ст., якія адлюстроўваюць гандл. зносіны паўн. гарадоў Беларусі з ням. насельніцтвам Рыгі і Гоцкага берага (напр., «кунторъ» — чын у тэўтонскім ордэне). Вял. колькасць слоў ням. паходжання пранікла ў бел. мову праз польск. і яўр. мовы, у меншай меры на працягу 15—17 ст. непасрэдна з нямецкай («дах», «ліхтар», «труна», «цыбуля», «вандраваць», «віншаваць», «дзякаваць», «маляваць», «ратаваць» і інш.). Такія германізмы асіміляваны бел. мовай у фанет., семантычных і граматычных адносінах, увайшлі ў яе слоўнікавы склад і не адрозніваюцца ад спрадвечна бел. слоў, іх іншамоўнае паходжанне ўстанаўліваецца спец. этымалагічнымі даследаваннямі. У апошнія часы атрымліваюць пашырэнне германізмы англа-амер. паходжання тыпу «бітнік», «дансінг», «хіпі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ СЯДЗІ́БА «ПІ́ПЕНБЕРГ».
Існавала ў канцы 18—19 ст. на ўскраіне Магілёва. Належала ген.-губернатару Пасеку, потым куплена Янчыным, які падараваў сядзібу гал. штаб-кватэры рус. арміі. У канцы 19 ст. належала жаночаму пансіянату. Ансамбль сядзібы размяшчаўся на 2 тэрасах правага берагар. Дняпро. На верхняй тэрасе па-над прамавугольным ставам стаяў сядзібны дом (1780-я г.) у стылі класіцызму з элементамі несапраўднай готыкі, на ніжняй — натуральныя і штучныя пасадкі, творы архітэктуры малых форм (альтанкі, капліцы, статуі, амфітэатры і інш.). Цэнтр ансамбля — мураваны прамавугольны ў плане сядзібны дом сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі (захаваліся падмуркі). Гал. фасад арыентаваны на раку, у цэнтры вылучаны плоскім рызалітам, 8-калонным порцікам і завяршаўся паўфрантонам. Часткова захаваўся парк.
В.Ф.Марозаў.
Магілёўская сядзіба «Піпенберг». Чарцёж галоўнага фасада сядзібнага дома.
англійскі мараплавец, палярны даследчык. У 1818—33 удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўн.-Зах. праходу, у т. л. ў 3 (1819—24) пад кіраўніцтвам У.Э.Пары і ў 2 (1829—33) — свайго дзядзькі Дж.Роса. У час зімоўкі (1830—31) даследаваў п-аў Бутыя і адкрыў на яго зах. узбярэжжы Паўн. магнітны полюс. У 1840—43 здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыку. Адкрыў ч. мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар’ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўд. магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09 паўд. ш. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага п-ва, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эшало́н, ‑а, м.
1.Спец. Частка баявога парадку войск, калі размяшчэнне падраздзяленняў зроблена ў глыбіню ці ўступамі, а не па фронту. На світанні наша разведка данесла, што старыя нямецкія франтавыя ўмацаванні, першага і другога эшалона, пустыя.Машара.
2. Пры паходным перамяшчэнні войска — асобная частка агульнай калоны, якая рухаецца на пэўнай адлегласці ад другой. Калі ў 6 гадзін 30 мінут пачаць адвал ад левага берага першай хвалі дэсанта, то штурмавыя батальёны дывізій першага эшалона прычаляць да таго берага ў 7 гадзін 30 мінут.«Звязда».
3. Чыгуначны састаў, аўтакалона, група самалётаў для масавых перавозак спецыяльнага прызначэння. Эшалон з вугалем. □ Цяпер усе станцыі і пуці забіты ваеннымі эшалонамі, што так паспешліва гналіся на ўсход.Няхай.[Страмілін:] Мы адпраўляем першы эшалон нашых самазвалаў на Волга-Дон.Крапіва.
[Фр. échelon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. З цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога‑н. месца. Абарваны, галодны і стомлены, я з тэхнікума давалокся дахаты: у той час родны дом здаваўся адзінай крэпасцю, дзе нічога не пагражае!Карпюк.Цюлень давалокся да берага, плюхнуўся ў ваду, і толькі мы яго і бачылі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)