АЎДЗЕ́ЕЎ Сяргей Васілевіч (н. 1.1.1956, г. Чапаеўск Самарскай вобл., Расія),
расійскі касманаўт. Герой Рас. Федэрацыі (1993). Лётчык-касманаўт Рас. Федэрацыі (1993). Скончыў Маскоўскі інж.фіз. ін-т (1979). З 1987 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаўімя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў (як борт-інжынер) 3 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (ΚΚ): 27.7.1992—1.2.1993 на КК «Саюз ТМ-15» і арбітальнай станцыі (АС) «Мір», 3.9.1995—29.2.1996 на КК «Саюз ТМ-22» і АС «Мір», 13.8.1998—28.8.1999 на КК «Саюз ТМ-28» і АС «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-29»). У космасе правёў 747,6 сут (сусветны рэкорд на май 2004), у т. л. ў адкрытым космасе 42 гадз (10 выхадаў). Медаль НАСА «За касмічны палёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЙРАШЭ́ЎСКІ Барыс Амуратавіч (н. 10.7.1936, Мінск),
бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыў БПІ (1959). З 1964 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1970 у Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.М.Кржыжаноўскага. У 1979—98 у ВА Мінскэнерга. Навук. працы па ўдасканальванні тэхнал. працэсаў, мадэрнізацыі абсталявання ЦЭЦ, кацельных і цепласетак, распрацоўцы новых метадаў ацэнкі і аналізу іх тэхніка-эканам. паказчыкаў. Прапанаваў шэраг матэм. мадэлей даследуемых тэхнал. працэсаў.
Тв.:
Основы нетрадиционного анализа показателей экономичности ТЭЦ и объединений // Изв. АН Беларуси. Сер. физ.-техн. наук. 1995. № 3;
Анализ эффективности работы теплосетей // Там жа. 1997. № 1;
Факторный анализ топливоиспользования при комбинированном производстве тепло- и электроэнергии на ТЭЦ // Пром. безопасность. 2003. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЕР (Boyer) Пол Дэлас (н. 31.7.1918, г. Прова, штат Юта, ЗША),
амерыканскі біяхімік. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1968), Нац.АН ЗША (1970). Скончыў ун-ты імя Брайэма Янга (1939; г. Прова) і штата Вісконсін (1943; г. Мадысан). З 1945 ва ун-це штата Мінесота (з 1956 праф.), з 1963 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Лос-Анжэлес; у 1965—83 дырэктар Ін-та малекулярнай біялогіі). Навук. працы па энзімалогіі. Пастуляваў і выкарыстаў для тлумачэння механізму дзеяння пратон-транспартавальнай адэназінтрыфасфатазы новы прынцып работы алігамерных ферментаў («механізм чаргавальнага звязвання»; 1977). Нобелеўская прэмія 1997 (з Дж.Э.Уокерам, Е.К.Скоу).
Тв.:
Рус.пер. — На пути к пониманию каталитического механизма АТР-синтетазы // Биохимия. 2001. Т. 66, вып. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́КРЭЛ (Cockrell) Кенет Дэйл (н. 9.4.1950, г. Остын, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан ВМФ ЗША. Магістр навук у галіне аэранаўтычных сістэм (1979). Скончыў Тэхаскі ун-т (1972), ун-тЗах. Фларыды (1974), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМФ ЗША (1979). З 1972 у ВМФ ЗША, з 1987 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана, з 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА (у 1997—98 кіраўнік). Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 8—17.4.1993 на КК «Дыскаверы» (як спецыяліст), 7—18.9.1995 на КК «Індэвар» (як пілот), 19.11—7.12.1996 на КК «Калумбія», 9—20.2.2001 на КК «Атлантыс» і 5—19.6.2002 на КК «Індэвар» (як камандзір). Правёў у космасе 64,5 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Юрый Палікарпавіч (11.2.1941, станіца Ленінградская Краснадарскага краю, Расія — 17.11.2003),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1970), з 1987 выкладаў у ім. Адначасова з 1997 у час. «Наш современник». Друкаваўся з 1957. Кн. паэзіі «Навальніца» (1966), «Выходзячы на дарогу, душа азірнулася» (1978), «Адпушчу сваю душу на волю» (1981), «Рускі вузел» (1983), «Ні рана ні позна» (1985), «Залатая гара» (1989) і інш. пра ўзаемаадносіны людзей, каханне, прыроду, прасякнутыя матывамі космасу, гістарычнага шляху Расіі. Яго паэзіі ўласцівы незвычайная сімволіка, багацце асацыяцый, маштабнасць сэнсавага рада. На рус. мову пераклаў асобныя вершы М.Багдановіча, М.Танка. Дзярж. прэмія Расіі 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́З Міхаіл Міхайлавіч (28.11.1959, в. Бярэжцы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 7.9.1977),
юнак, які цаной свайго жыцця выратаваў людзей ад смерці. З 1974 вучыўся ў Аршанскім пед. вучылішчы. У вер. 1977 у час работы на ўборцы бульбы ў калгасе «Прагрэс» Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. заўважыў на транспарцёры бульбаўборачнага камбайна праржавелы артыл. снарад, які рухаўся ў барабан агрэгата. Спыніць машыну было позна. М. падхапіў смяротны груз на рукі і пабег далей ад людзей. Выратаваў іх, але выбухам быў смяротна паранены сам. За мужнасць і самаадданасць, выратаванне жыцця калгаснікаў і навучэнцаў М. ў кастр. 1977 пасмяротна ўзнаг. ордэнам Чырв. Зоркі. У г. Жыткавічы яму ўстаноўлены помнік (1981), яго імя насілі піянерскія дружыны, цеплаход. Подзвігу М. прысвечана п’еса М.Саенкі «Спытай сябе».
касманаўт ЗША. Д-р філасофіі ў галіне фізікі (1984). Скончыў ун-т У.М.Райса (г. Х’юстан, 1982). З 1985 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА, з 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. З 2002 дырэктар пілатуемых праграм НАСА у Расіі, прадстаўнік НАСА пры Расійскім авіяцыйна-касмічным агенцтве і інш.касм. арг-цыях Расіі. Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—22.9.1993 на КК «Дыскаверы», 7—18.9.1995 і 4—15.12.1998 на КК «Індэвар», 1—12.3.2002 на КК «Калумбія». У космасе правёў 43,4 сут, у т. л. 43,2 гадз у адкрытым космасе (6 выхадаў). Залаты медаль НАСА «За выключныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАЗІ́НСКІ (Parazynski) Скот Эдвард (н. 28.7.1961, г. Літл-Рок, ЗША),
касманаўт ЗША. Д-р медыцыны (1989). Скончыў Станфардскі ун-т (1983). З 1990 у Эймскім н.-д. цэнтры НАСА, з 1992 у атрадзе касманаўтаў НАСА. У 1995 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаўімя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 3—14.11.1994 на КК «Атлантыс», 25.9—6.10.1997 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір», 29.10—7.11.1998 на КК «Дыскаверы», 19.4—1.5.2001 на КК «Індэвар» (па праграме Міжнар.касм. станцыі). У космасе правёў 42,5 сут, у т. л. 19,9 гадз у адкрытым космасе (3 выхады). Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі», «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (4).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Станіслаў Станіслававіч (н. 6.1.1955, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.ваен. дзеяч. Ген.-м. (2003). Скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайск. каманднае вучылішча (1976), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987), Ваен. акадэмію Генштаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1995), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003). З 1976 на камандных і штабных пасадах у БВА, з 1977 у Далёкаўсходняй, з 1987 у Прыбалт. ваен. акругах. З 1992 на розных пасадах ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь, у т. л. ў 1995—96 і 2000—01 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 1996—98 і 2001 у Гал. штабе, у 2001—2003 1-ы нам.нач. Генштаба Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. З 2.7.2003 камандуючы Сухап. войскамі Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́РДЭН (Worden) Альфрэд Мерыл (н. 7.2.1932, г. Джэксан, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Скончыў Ваен. акадэмію ЗША (1955), Мічыганскі ун-т (1963), Аэракасм. школу пілотаў-даследчыкаў ВПС ЗША (1965), Імперскую школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (Вялікабрытанія, 1965). Ў 1966—72 у атрадзе касманаўтаў НАСА. З 1972 у н.-д. цэнтры НАСА. 26.7—7.8.1971 з Д.Скотам і Дж.Ірвінам (гл. Дадатак) здзейсніў палёт да Месяца (як пілот каманднага модуля) на касм. караблі «Апалон-15» (3 дні адзін знаходзіўся на селенацэнтрычнай арбіце). Упершыню ажыццявіў выхад у адкрыты космас па-за межамі каляземнай арбіты. Правёў у космасе 12,3 сут. Залаты медаль міру ААН (1971). Яго імя занесена ў Міжнар. залу гонару касманаўтыкі. З 1975 на кіраўнічых пасадах у аэракасм. кампаніях.