АЎДЗЕ́ЕЎ Сяргей Васілевіч (н. 1.1.1956, г. Чапаеўск Самарскай вобл., Расія),
расійскі касманаўт. Герой Рас. Федэрацыі (1993). Лётчык-касманаўт Рас. Федэрацыі (1993). Скончыў Маскоўскі інж.фіз. ін-т (1979). З 1987 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў (як борт-інжынер) 3 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (ΚΚ): 27.7.1992—1.2.1993 на КК «Саюз ТМ-15» і арбітальнай станцыі (АС) «Мір», 3.9.1995—29.2.1996 на КК «Саюз ТМ-22» і АС «Мір», 13.8.1998—28.8.1999 на КК «Саюз ТМ-28» і АС «Мір» (пасадка на КК «Саюз ТМ-29»). У космасе правёў 747,6 сут (сусветны рэкорд на май 2004), у т. л. ў адкрытым космасе 42 гадз (10 выхадаў). Медаль НАСА «За касмічны палёт».