1. Навука пра рэчывы, іх будову, састаў, уласцівасці і ўзаемныя ператварэнні. Тэарэтычная хімія. Падручнік па хіміі.
2. Практычнае прымяненне гэтай навукі, яе законаў у вытворчасці, у прамысловасці. Беларусь ператварылася ў край вялікай хіміі.«Звязда».//Разм. Аб прэпаратах, хімічных сродках, растворах і пад. — Можна было б і цыбулькай [ікону] нацерці ці гэтай самай хіміяй, па якую ты .. бегаў у аптэку.Брыль.
3. Якасны, хімічны састаў чаго‑н. Хімія нафты. Хімія крыві.
•••
Аналітычная хімія — навука аб метадах вызначэння хімічнага саставу рэчыва.
Арганічная хімія — навука пра злучэнні вугляроду з іншымі элементамі.
Бытавая хімія — галіна хімічнай прамысловасці, якая выпускае прадукцыю для задавальнення бытавых патрэб насельніцтва.
Калоідная хімія — раздзел фізічнай хіміі, які вывучае калоіды.
Квантавая хімія — раздзел тэарэтычнай хіміі, у якім хімічныя з’явы вывучаюцца на аснове ўяўленняў квантавай механікі.
Неарганічная хімія — навука пра хімічныя элементы, простыя і складаныя рэчывы, якія не маюць у сваім саставе бялку.
Фізічная хімія — навука, якая тлумачыць хімічныя з’явы і вызначае іх заканамернасці на аснове агульных прынцыпаў фізікі.
Ядзерная хімія — раздзел навукі, які вывучае ўзаемны ўплыў і ператварэнні атамных ядраў і ўласцівасцей рэчыва.
[Ад грэч. chēmeia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чай, ‑ю, м.
1. Высушаныя і асобым спосабам апрацаваныя лісты вечназялёнага чайнага дрэва, на якіх настойваюць духмяны напітак. Пачак чаю. □ Абсалям Чыка тлумачыць нам, як трэба гатаваць чай па-мараканску. У медны чайнік засыпаецца зялёны чай і кладзецца столькі цукру, колькі можа змясціцца ў чайніку.В. Вольскі.// Вечназялёная расліна, дрэва або куст, сямейства чайных, з лісця якой атрымліваюць духмяны напітак. Куст чаю.
2. Гарачы напітак, настоены на лісці гэтай расліны. Напіўшыся чаю, дзед сказаў: — А ты, сынку, што, вячэраць не будзеш?Якімовіч.Змітрок узяў шклянку і наліў з чайніка трохі чаю.Ваданосаў.// Настой на травах, карэннях, кветках і пад., які замяняе такі напітак. Знялі чайнік з агню і пачалі піць духмяны, завараны на .. ліпавым цвеце чай.Капыловіч.
3. Працэс піцця такога напітку. Пасля чаю мама пачала прасіць дзядулю расказаць нам аб яго мінулым жыцці.Бяганская.
•••
Зялёны чай — разнавіднасць чаю, які дае зеленавата-жоўты настой з моцным пахам і гаркавата-вяжучым смакам.
Адправіцца да святых на чай (чай піць)гл. адправіцца.
На чай — як узнагароду за дробныя паслугі (даць, атрымаць і пад.); чаявыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gesétzn -es, -e зако́н;
ein ~ áuslegenтлума́чыць зако́н;
ein ~ éinbringen* уне́сці законапрае́кт;
ein ~ verábschieden прыма́ць зако́н;
ein ~ erlássen* вы́даць зако́н;
das ~ übertréten* [verlétzen], gégen das ~ verstóßen* пару́шыць зако́н;
das ~ ánrufen* закліка́ць да зако́ну;
kraft des ~es у сі́лу зако́на;
im Námen des ~esі́мем зако́на
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Не́вук ’неаб’езджаны конь’ (лельч., Жыв. сл.; ТС), ’неадукаваны, недасведчаны чалавек’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, Бяльк.), ’гультай, хто не хоча вучыцца’ (Растарг.), не́ук ’гультай; непрывучаны да вупражы (пра каня і пад.)’ (Нас.), ’малады бык ад 2 да 3 год’ (Гарб.), укр.не́ук ’неадукаваны чалавек; неаб’езджаны конь’, рус.не́ук ’тс’, ст.-рус.неукъ ’тс’, польск.nieuk ’тс’, славен.neuk ’нявучаны; нявопытны’, серб.-харв.нѐук ’неадукаваны; непрывучаны (пра жывёлу)’, балг.неу̀к ’неадукаваны; нявучаны’, макед.неук ’нявучаны’. Да вучыць, параўн. на‑вука (Фасмер, 3, 69), той жа корань у смал.безук ’добры цясляр’ (без‑ук, ад прасл.*uk‑ ’вучыцца, навука’), якое Краўчук (БЛ, 5, 1974, 64) тлумачыць як ’той, хто (добра працуе, добры цясляр) без навукі’ (мае прыродны дар), самавук і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́мень ’цвёрды мінерал, які выкарыстоўвалі для высякання агню’ (ТСБМ, Маш., Яруш.). Укр.кремінь, рус.кремень ’тс’, ст.-слав.кремы, кремене, балг.кремен, макед.кремен, серб.-харв.кре̏мен, славен.krémen ’тс’, польск.krzemień, чэш.křemen, славац.kremeň, в.-луж.křemjeń, н.-луж.kśeḿeń, палаб.kremin ’тс’. Прасл.kremy, kremene. У якасці адпаведніка ў балтыйскіх мовах толькі лат.kręms ’тс’. Да kremъ/kromъ (параўн. кашуб.křem ’крэмень’ і кром1). Гл. кром1. Калі зыходнай формай з’яўляецца kremъ, тады трэба пагадзіцца з тымі, хто тлумачыць марфалогію прасл.kremy, kremene як кантамінацыйную: kremъ пад уплывам kamy, kamene (крэмень — цвёрды камень) (Траўтман, 141; Атрэмбскі, LP, 1, 136–138). Параўн. яшчэ Тапароў, K–L, 176–177; Махэк, LF, 72. 75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зако́н ’устанаўленне’. Рус., укр.зако́н, польск.zakon ’царкоўная арганізацыя’, уст. ’закон’, серб.-луж.zákon ’закон’, чэш., славац., славен.zákon, серб.-харв.за́кон, балг.зако̀н, макед.закон ’тс’. Ст.-слав.законъ ’закон, парадак’. Ст.-рус., ст.-бел.законъ ’закон, парадак, устанаўленне’. Прасл. імя, суадноснае па чаргаванню галоснага ў корані з začęti < *za‑ken‑li — za‑kon‑ъ (параўн. кон, канец, пачатак). Копечны, Zákl. zásoba, 421; Мейе, Études, 218; Фасмер, 2, 75; Шанскі, 2, З, 38. Не зусім ясны семантычны ход спрабаваў тлумачыцьМахэк₂, 709: «ад нейкага za‑kon‑ati ’станавіць’», што можна прыняць. Іншая версія, БЕР, 1, 592: прасл.zakanъ > ’пачатак, аснова, прынцып’. С.-грэч., рум., алб. запазычылі слова zakon у знач. ’звычай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Понт ’бачнасць (памылковая)’ (Мат. Гом.), панто́вы ’добры’ ў выразе: Яна дзеўчына пантовая, што і казаць (Жд. 1) — магчыма, тут маецца на ўвазе ’добры з выгляду’. Найбольш верагодна з рус.жарг.понт ’падман, хітрасць’, для понту ’для выгляду’, понт бить ’выяўляць з сябе чэснага чалавека’, паходжанне якіх не да канца высветленае. Параўн. балг.жарг.пунт ’падман’ ад тур.punt ’падман, хітрасць’ < італ.punto (БЕР, 5, 854), параўн. таксама італ.puntèllo ’хітрасць’; серб.-харв.punta ’падман’. Скок (3, 78) выводзіць з ням.Bund ’узрушэнне ад несапраўднай весткі’ і суадносіць з bunt ’узрушэнне, бунт’, што сумнеўна. Танкоў (Опыт исследования воровского языка, Казань, 1930, 15) звязвае з франц.ponter ’панціраваць, рабіць стаўку ў гульні’, што тлумачыцьрус.жарг.пантер ’ігрок-аферыст’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сноп ‘звязка зжатых сцёблаў’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.; ашм., Стан.; Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр.сніп, рус.сноп, стараж.-рус.снопъ, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац.snop, серб.-харв.сно̏п, славен.snȍp, макед., балг.сноп, ст.-слав.снопъ. Прасл.*snopъ лічыцца роднасным ст.-в.-ням.snuaba ‘павязка’, snuobili н. р. ‘ланцужок’, да і.-е.*(s)neu‑ ‘вязаць’; Махэк₂ (564) тлумачыць праславянскую семантыку як ‘тое, чым звязваюць’ → ‘тое, што звязана’. Сной₁ (588) узводзіць *snopъ да і.-е. пашыранай базы *snəpo ‘тое, што звязана’ і, далей, да і.-е. базы *sneh‑p ‘звязваць’; Борысь (565) — да і.-е.*snēp‑/*snop‑/*snəp‑. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 700 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 334–335; Шустар-Шэўц, 1329.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёлета ‘сяголета’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Яруш., Мядзв., Касп., Бяльк., Сцяшк., Варл., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 2), сёлетка ‘тс (Янк. 3.), сёлетні ‘сяголетні’. Вытворнае ад займ. *sь ‘гэты’ (гл. сей) і Р. скл. лета ў значэнні ‘год’. Параўн. рус.се́го́ду і ўкр.сері́к ‘тс’; гл. аб рус. слове Фасмер (3, 589). Аб пераходзе е > о гл. Карскі, 1, 176. Ён жа (2–3, 74) форму сёлетатлумачыць як сцягненне спалучэння сего лета: сео́лета > сёлета. Хутчэй непасрэдна са спалучэння *se (н. р. ад *sь) і ле́та з пераносам націску і пераходам е ў ё (Шымкевіч запісваў яшчэ сё‑лѣта ‘гэтага году’, гл. Шымк. Собр.). Параўн. энклітычнае ўжыванне *sь у ле́тась ‘мінулым летам’ (гл.).